Skip to main content

2 кастрычніка - успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў

aniolek kw 81200Невялікая прытча пра ўзаемаадносіны Анёла Ахоўніка і ягоны ўплыў на жыццё чалавека.

Cтарэйшы Анёл строга глядзіць на падначаленага. 

- Дакладвай. У двух словах. 

- Жывы. Ходзіць на працу. На нешта спадзяецца. 

- На што? 

- Цяжка сказаць. Два разы я паказваў яму шчаслівы сон - не бачыць. Кажа, што стамляецца на працы. 

- А што на працы? 

- Ды як ва ўсіх. Начальства. Марнасць. Плёткі. 

- Начальства суровае? 

- Начальства як начальства. Такое ж, як усюды. Баіцца ён яго чамусьці... 

- Страхі адганяў? 

- Зразумела. Яшчэ па дарозе да офісу. Крыламі размахваў над галавой. Аблокі нават разганяў. Прыйшлося крылом па вуху з'ездзіць, каб сонейка заўважыў. 

- Сімпатычная незнаёмка на дарозе?

- Ну, крыўдзіце ... Нос да носу сапхнуў у метро. 

- І як? 

- Ды ніяк. "Выбачайце" і далей у свае думкі. 

- А пасля працы? 

- Крамы, тэлевізар. Памыць посуд. Інтэрнэт. Сон. 

- Тэлевізар ламаў? 

- Вядома. Новы купіў. Навошта?... 

- Інтэрнэт адключаў? 

- Пяць дзён запар. Ён проста стаў прападаць на працы. Да позняга вечара. У іх так можна. 

- Так. А выхадныя? 

- Сон да абеду. Уборка кватэры. Увечары - сябры, спіртное. Дадому за поўнач. Раніцай з галаўным болем пад коўдру. Або да тэлевізара. Або да кампутара. 

- А яна? 

- Вельмі блізка. Праз тры дамы. У адзін і той жа супермаркет за прадуктамі ходзяць. 

- У чарзе сутыкаў? 

- Усё як трэба. І звыш інструкцыі - на аўтобусным прыпынку, у святы. 

- Лініі лёсу правяраў? 

- Так, сумяшчаюцца! У тым і справа ... Гэта такі горад ... Такі лад жыцця ... Ну не магу я больш! Невыканальнае заданне! 

- Адставіць размовы! Дзе твой спіс моцнадзейных сродкаў? 

- Вось ён, шэф. Грып з тэмпературай. Вывіх, пералом. Аўтамабільная аварыя. Банкруцтва. Пажар. Беспарадкі на вуліцах. Фінансавы крызіс.

- Дастаткова. У імя Любові на крайнія меры дазвол атрыманы. Толькі выбірай штосьці адно. Выконваць! 

- Ёсць выконваць! 

Мараль: Прыглядзіцеся і выкарыстоўвайце ўсе магчымасці, якія дарыць вам Бог, і тады вашаму Анёлу не давядзецца звяртацца да крайніх мераў:)

Рэдагавана: 08 Снежня 2016