Жыццё і тэалогія св. Аўгусціна на заўсёды ўпісалася ў жывую традыцыю Касцёла. У ім была вялікая любоў да жыцця, філазафічны голад праўды, дабрыні і прыгажосці, але яго сэрца было неспакойным. У яго духоўных праблемах дапамогай была Моніка. Шмат гадоў яна малілася да Бога аб навяртанні свайго сына. У пэўны дзень св. Амброзы, біскуп Медыялану, усцешыў яе словамі: маці столькіх слёз не можа быць не выслухана Богам.
Аўгусцін нарадзіўся 13 лістапада 354 года ў Тагасце, у сям'і айца-паганца і вернай Хрысту маці, Монікі, якая гераічным даверам выпрасіла ў Бога ласку прыняцця хросту мужам, які вельмі доўгі час абыякава ставіўся да хрысціянскай веры.
Аўгусцін быў цалкам свецкім чалавекам, шукаў асалодаў, захапляўся лацінскай літаратурай. Пасля дзесяці год вывучэння рыторыкі св. Аўгусцін паехаў у Рым. Яго метафізічныя і рэлігійныя пытанні завялі ў секту маніхеяў, якая падавалася яму больш рацыянальнай, чым навука ў Каталіцкім Касцёле. Евангелле было для яго вельмі простым, ён не мог адкрыць яго прыгажосці.
15 год ён жыў з жанчынай, якая нарадзіла яму сына. Незадаволены сваёй працай у Рыме, ён пастанавіў паехаць у Медыялан - вельмі важны інтэлектуальны пункт таго часу. Сувязі Аўгусціна з сектай паслаблі, бо хутка і яны не маглі адказаць на яго пытанні. Тады ён яшчэ не ведаў, што Бог прыгатаваў для яго.
Госпад паслаў Аўгусціну св. Амброзія, вялікага Айца Касцёла. Ён захапіўся словамі Амброзія, якія зіхацеў промнямі Хрыста. Усё астатняе зрабіў Святы Дух. У 386 годзе ён перажыў навяртанне, якое змяніла яго жыццё - разам са сваім сынам прыняў хрост, і ад гэтага часу стаў чалавекам малітвы, закаханым у Езусе.
Гэта ўнутраная перамена была таксама часам духоўнай барацьбы, якую ён дакладна апісаў у сваёй аўтабіяграфічнай "Споведзі". Напісаў, каб аддаць хвалу Богу, але таксама дзеля таго, каб як найбольш маладых людзей прыцягнуць да Езуса і Яго Касцёла.
У 396 годзе Аўгусцін быў выбраны біскупам Гіпона. Ён нястомна "карміў" верных каментарамі да Евангелля і навукай аб святых сакрамэнтах. Ён пакінуў пасля сябе "Трактат аб Святой Троіцы", які пісаў практычна 20 год, дзе сабраў каштоўную працу тэолагаў з Усходу і Захаду. Важным творам Аўгусціна, напісаным ужо пад канец жыцця, была кніга "Пра горад Божы", у якой ён апісаў духоўную барацьбу ў кожным грамадстве.
Аўгусцін памёр у Гіпоне 28 жніўня 430 года.
Пераклад з deon.pl