Шмат розных законаў існуе на свеце. Кожны з іх мае мэту змяняць свет да лепшага і весці людзей да Бога. Такой нялёгкай працай займаюцца і піяры. Заснавальнікам гэтага ордэна з'яўляецца св. Юзаф дэ Каласанс, якога Касцёл успамінае 25 жніўня.
Заснавальнікам ордэна піяраў з'яўляецца св. Юзаф дэ Каласанс, які жыў на пераломе 16-18 стагоддзя. Гэта чалавек, які ўсё сваё жыццё шукаў свайго паклікання. Знайшоў яго ў Рыме, а больш дакладна - у дзецях, якія засталіся без апекі. Ён застаўся з дзецьмі, арганізоўваючы ім школы і месцы для навукі. Бясплатна. Ён спрабаваў даваць адукацыю разам з малітвай, таму ў сваім жыцці кіраваўся словамі "пабожнасць і навука".
Ён вучыў дзяцей не толькі падчас заняткаў у школе, але і ў часе, вольным ад заняткаў. Так св. Юзаф служыў Богу і знайшоў тых, хто таксама хацеў Яго праслаўляць, што сталася прычынай паўстання новага ордэна айцоў набожных школ - ці проста піяраў.
Айцы піяры - гэта паслядоўнікі св. Юзафа. На сённяшні дзень яны працуюць па ўсім свеце, таксама і ў нашай краіне. Яны выхоўваюць дзяцей і моладзь у пабожнасці, вучаць жыць паводле Божага Слова і Святых Наказаў. Прыкладам для іх з'яўляецца пакорлівая Марыя, якая з'яўляецца ўзорам добрага выхавацеля. Таму св. Юзаф дэ Каласанс выбраў яе апякункай ордэна.
Піяры адчыняюць школы па ўсім свеце, дзе заахвочваюць дзяцей да шукання праўды, якой з'яўляецца Езус. Заахвочваюць да хрысціянскага жыцця, да сведчання сваёй веры. Таксама праводзяць рэкалекцыі, катэхэзы, душпастырствы.
Перадусім гэты закон займаецца беднымі дзецьмі. Але айцы, якія не маюць магчымасці працаваць у школах, як у нашай краіне, служаць у піярскіх парафіях.
Дзеці і моладзь - гэта наша будучыня, таму айцы-піяры спаўняюць вельмі важную місію, выхоўваючы іх як добрых людзей і шчырых католікаў.
Настасся Цыбульская