Кожны год спаўняецца чарговая гадавіна прысутнасці сясцёр-назарэтанак у Навагрудку і расстрэлу іх адзінаццаці прадстаўніц. Нам удалося атрымаць некалькі фотаздымкаў тых часоў, якія паказваюць штодзённы быт Ордэну. Суровыя хабіты і вялізныя вэлёны, конь і воз як сродак руху, маленькія вучні, куры, кудзеля і сані з трумнамі адзінаццаці…Просты дом і простая святасць.
1. “О, як я горача жадаю, каб гэты меньшы Назарэт стаў суцяшэннем для Госпада Езуса, каб гэтае Божае жыццё, жыццё ў адзінстве і і любові з Госпадам Богам, жыццё ў агульнай любові, заснаванай на любові Божай, на цярпенні, спагадлівасці, самаахвярнасці і самазабыцці, панавала ў Кангрэгацыі”
Бл. Францішка Сядліская, заснавальніца Ордэну (Парыж 18.01.1894 г.)
2. Па прыкладу нашай Заснавальніцы мы ахвяруем Богу нашыя малітвы, працу і і пакуты дзеля ўдзелу ў збаўчай Хрыстовай місіі.
Канстытуцыя Ордэну 5.8 (Фота – перанясенне целаў расстраляных сясцёр у Навагрудскую Белую Фару, сакавік 1945 г.)
3. У таямніцы Назарэту мы знаходзім натхненне да жыцця ў глыбокім сузіранні Бога.
Канстытуцыя Ордэну 3.1 (Фота – галоўны алтар Белай Фары)
4. Па Яе (Заснавальніцы) запаветах мы працуем над сузіраннем адзінай Божай сям’і паўсюль, дзе б нам не здарылася жыць і служыць.
Канстытуцыя 5.3
5. Усведамляючы тое, што Бог жыве ў кожнай з нас, мы прымаем кожную сястру ў духу адкрытасці, павагі, разумення і даверу. Мы робім намаганні дзеля стварэння такой супольнасці, у якой кожная сястра адчувала б, што яна належыць супольнасці і патрэбна ёй.
Канстытуцыя Ордэну 4.2
6. Такім мне ўявілася жыццё нашага Назарэту – жыццё любові: знешне праца, абавязкі, адданне сябе ўсяму, чаго патрабуе Езус…, аднак у глыбіні душы, ва ўнутраным жыцці – самая цесная сувязь з Госпадам Езусам.
Бл. Францішка Сядліская, заснавальніца Ордэну (12.01.1885 г.)
7. У сілу нашага манаскага паклікання, мы абавязваемся згаджацца на любую працу, да якой падрыхтованы і прыдатныя.
Статут Ордэну 2.24.2
Цытаты падрыхтавала с. Кляра ад св. Троіцы CSFN