Святы Ян ХХІІІ, кананізаваны 27 красавіка 2014, запомніўся сваёй цеплынёй, прастатой, сацыяльнай свядомасцю і пачуццём гумару. Папа Францішак, які кананізаваў "добрага Папу", назваў яго святым, церпялівым і мужным чалавекам, асабліва дзякуючы ІІ Ватыканскаму Сабору.
"Ён быў чалавекам, які аддаў сябе ў рукі Госпада" - сказаў Папа Францішак.
Але італьянскі папа Ян таксама вядомы сваім вясёлым норавам, сваім простым паходжаннем з сялянскай сям'і і праніклівым італьянскім гумарам.
Вось некаторыя з жартаў Святога Айца:
1. Наведваючы шпіталь, ён спытаў у хлопчыка, кім той хоча быць, калі вырасце. Хлопчык сказаў, што хоча быць паліцыянтам ці Папам. "Я б пайшоў у паліцыю на тваім месцы. Кожны можа стаць Папам, паглядзі на мяне!", - сказаў Святы Айцец.
2. "Часта бывае, што я прачынаюся ноччу і пачынаю думаць пра сур'ёзныя праблемы, і кажу сабе, што я павінен паразмаўляць аб гэтым з Папам. На наступны дзень, калі я прачынаюся, я ўспамінаю, што Папа - гэта я".
3. У адказ на пытанне рэпарцёра, які запытаў: "Колькі людзей працуе ў Ватыкане?", Папа адказаў: "Каля паловы з іх".
4. Калі кардынал паскардзіўся, што павышэнне зарплаты ў Ватыкане азначае, што прыстаў будзе зарабляць столькі, колькі кардынал, папа заўважыў: "У гэтага прыстава ёсць 10 дзяцей. Я спадзяюся, што ў кардынала няма".
5. Калі ён пайшоў наведаць сябра ў шпіталі Святога Духа вечарам, манахіня, якая адчыняла дзверы, сказала: "Святы Айцец, я маці-ігумення Святога Духа". На што Папа адказаў: "Ты шчаслівая! У цябе цудоўная праца! А я проста "Слуга слугаў Божых".
6. Адразу пасля таго, як ён быў абраны Папам, св. Ян ХХІІІ шпацыраваў па вуліцах Рыма. Жанчына, якая праходзіла каля яго, сказала свайму сябру: "Божа мой, ён такі тоўсты!" Пачуўшы, што яна сказала, ён павярнуўся і адказаў: "Мадам, я спадзяюся, вы разумееце, што Папскі канклаў - не конкурс прыгажосці".
7. Аднойчы ён напісаў: "Ёсць тры спосабы, каб збяднець: жанчыны, азартныя гульні і вядзенне сельскай гаспадаркі. Мой тата выбраў найбольш нецікавы".
8. Калі будучы Папа быў кардыналам і Патрыярхам Венецыі, ён размаўляў з багатым жыхаром горада і сказаў яму: "У нас з вамі ёсць адна агульная рыса: грошы. У вас іх шмат, а ў мяне іх няма. Розніца ж у тым, што мяне гэта не турбуе".
9. Калі журналіст спытаў Патрыярха Венецыі, кім бы ён хацеў стаць, калі б мог пражыць сваё жыццё нанова, будучы папа адказаў: "Журналістам". Потым з усмешкай працягнуў: "А цяпер давайце паглядзім, ці хопіць у вас мужнасці, каб сказаць мне, што калі б вы маглі рабіць гэта зноў і зноў, сталі б патрыярхам?"
10. Ватыканскі чыноўнік сказаў Папе, што будзе "абсалютна немагчыма" адкрыць Другі Ватыканскі сабор да 1963 года. "Добра, мы адкрыем яго ў 1963 годзе", - адказаў папа. І ён гэта зрабіў.
C. Віргінія Хацян