Калі ў 1929 годзе ў ЗША распачаўся Вялікі Крызіс, які ахапіў большасць краін у свеце, Кацярына Доэрці, вядомая выкладчыца, вырашыла сыйсці з добрай пасады і заставіць вялікую, прыгожую кватэру з камінам і двума верандамі на Ізабэла Стрыт у Таронта, каб уцелавіць мару, якую яна несла ў сабе праз гады.
Пераезд
Большасць святароў адмаўляла яе ад гэтага кроку. Толькі тагачасны архібіскуп Канады, Нэйл МакНэйл згадзіўся яе паблагаславіць, ставячы ўмову, што яна пачакае мінімум год. Яна рыхтавалася, аддаючы па чарзе свае рэчы бедным. Піяніна з элегантным табурэтам, абразы, фарфор, мэблю і рондалі. Для сына Джорджа пакінула каштоўныя памяткі са сваёй роднай Расеі, м. інш. даўнейшы самавар. Яна выбрала дабравольную ўбогасць, каб прысвяціць сябе малітве і дапамозе бедным.
Тры гады пазней яна ўзяла лёгкі плашч, малую валізку, 25 даляраў і пераехала ў цёмны пакойчык з пашарпаным лінолеумам на падлозе, цвікамі ў сценах, каб вешаць на іх адзенне, і водарам капусты, папулярнай сярод яе бедных суседзяў польскага і ўкраінскага паходжання.
Дзяцінства
Мара з’явілася некалькі год раней, калі законная сястра з яе школы ў егіпецкай Александрыі прывяла сваіх вучаніц пад памятнік св. Францішка і распавяла гісторыі, якія здзівілі малую Кацю. Яе тата, арыстакрат, быў дыпламатам і працаваў па чарзе ў Турцыі, Грэцыі і Егіпце.
Каця, а пазней таксама яе малодшы брат Сяргей, падарожнічалі ў коле іншамоўных гувернантак і службы. Знаёмства з іншымі культурамі і мовамі прыходзіла да іх натуральна. Быў такі час, калі яна магла размаўляць па-грэцку, расейску, французску, ангельску, нямецку і арабску. Разумела таксама сербскі, балгарскі і польскі. Бацькі выхоўвалі ў ёй адкрытасць. Былі таксама вельмі веруючымі, што таксама пакінула на ёй моцны адбітак. Калі яе маці захварэла халерай, глыбокая вера не дазволіла бацьку прыняць прагнозы лекараў, што ўжо нічога не дасца зрабіць. На вачах дзяцей намазаў яе ад стопаў да галавы алеем, увесь час молячыся. Не адыйшоў ад яе ложка праз усю ноч, паўтараючы: “Будзь міласэрны да мяне грэшнага. Божа, аздараві маю жонку.” На другі дзень яна апрытомнела і паблагаславіла дзяцей.
Паходжанне не значыла надмерную сувязь з багацтвам. Бацькі тлумачылі дзецям, што Бог даў ім гэтыя грошы, каб яны маглі дапамагаць іншым. Калі іх спаткалі фінансвавыя праблемы і з егіпедскай рэзідэнцыі яны павінны былі пераехаць у малую двухапакаёўку ў Парыжы, тата сказаў аб гэтым жонцы, даючы ёй дарагі нашыйнік са словамі: “Гэта мой апошні падарунак, маё каханне, бо мы цяпер бедныя.” На яе пытанне, чаму тады ён аддаў столькі грошай, жартаваў: “Калі банкрутаваць, то з фасонам. Прынамсі будзе, што даць ў заклад”, - ён адказаў і абодва рассмяяліся, каб праз хвіліну зрабіць знак крыжа. “Бог даў, Бог забраў. Няхаў споўніцца Яго воля” – падсумаваў бацька.
Маці
Некалькі гадоў пазней дзеці былі ў роспачы, што зноўку трэба будзе прыняць цяжар ад прыватных настаўнікаў і гувернантак, бо згублены статус атрымалася вярнуць. Сям’я пераехала на поўдзень Расеі, у Тамбоў, дзе яны мелі зямельны надзел. Маці Кацярыны цяжка працавала. Думала, што нельга вымагаць ад служак абавязкаў, якіх сама зрабіць не можа. Тое ж самае казала дачцы, якая праліла шмат слёз, зашывачы шкарпэткі, шаруючы вялікія медныя рондалі ці сямейнае срэбра, абірачы гародніну на абед для 50 асоб. Маці брала таксама ўдзел у т.зв. руху звароту да людзей. Тыднямі працавала ў людзей, бяднейшых ад сябе, за сімвалічную плату дзеля таго, каб сыходзячы з дому, пакідаць сваіх гаспадароў з навыкамі чытання і пісання. Калі Кацярына падрасла, дапамагала ёй у тых справах, што ўспамінала праз гады, тлумачачы, што расейцы любяць бедных, бо бачаць у іх Хрыста.
Бунт
Калі яна распачынала жыццё ў новым памяшканні, ведала толькі, што хоча прысвяціць сябе малітве і дапамозе бедным, з якімі дзяліла падобныя ўмовы жыцця. У хуткім часе павінна была жабраваць. Прасынаючыся рана не ведала, ці запоўніць кошык, у які збірала тое, што ёй давалі. Часцей за ўсё гэта была гародніна: капуста і бульба. Часам, давалі ёй гарбату. Хутка да яе далучыліся тры жанчыны і двое мужчын. Калі запыталася архібіскупа, што павінна зрабіць, атрымала адказ, каб купіць большы кошык. З таго моманту іх супольнае жыццё ўплывала на арганізацыі ежы для бедных і дапамозе ім. Хоць атрымоўвалі яны ўсё больш, патрэбы раслі. Для сябе яны мелі толькі столькі ежы, каб выжыць, але не на столькі, каб быць сытым. Дзень распачыналі з малітвы. Пазней бралі ўдзел ў св. Імшы ў польскім касцёле св. Станіслава. Негледзячы на тое, чаго можна было чакаць, іх ініцыятыва не сустрэлася з энтузіязмам касцёльнага асяроддзя. “У тыя часы такая ініцыятыва была падазронай. Выглядала як бунт!” – тлумачыла ў сваёй аўтабіяграфіі. Большасць святароў ставілася да яе варожа, што выклікала сумненні ў дзеяннях першага Friendship House у свецкіх. Яе сталы спаведнік – а. Кар – тлумачыў такую дзейнасць: “Яны цябе ненавідзяць, бо ты робіш тое,што яны самі павінны рабіць. А архібіскуп прасіў: “Маліся за маіх святароў, каб Бог асвяціў іх цесныя розумы. ”
Горыч выліла абвіначванне адной законнай сястры, якая казала, што Кацярына – камуністычны агент. У 1936 годзе яна павінна была зачыніць канадзкі дом. Пазней успамінала: “Я пачала, як жабрачка (…) скончыла, страціўшы ўсё – маю рэпутацыю, усё, чаго я дасягнула, што з Божай дапамогай атрымалася ў мяне збудаваць“.
Варварства на фоне блакітнага неба
Яна вырашыла прыняць прапанову а. Тэафана МакГуайра, рэдактара “Sign” , каб у якасці карэспандэнткі выехаць у Еўропу і напісаць цыкл артыкулаў аб развіваючыхся там свецкіх рухах у касцёле. Яна асабіста пазнала прэм’ера Партугаліі, Аліўера Салазара, размаўляла з персаналістам Эмануэлем Муньерам і таксама з расійскім філосафам у эміграцыі, Мікалаем Бярдзяевым. Была таксама сведкай прафанацыі кармелітанскіх могілак у Брунэт (Гішпанія), дзе раскапалі і зняважылі целы памерлых законнікаў і законніц. Тое, што там убачыла, адзначыла потым, як “варварства на фоне блакітнага неба”.
Разам з рэпарцёрам “The New York Times”, з якім падарожнічала, стала на калені, каб маліцца за тых, хто гэта зрабіў. Калі ў 1939 годзе “Sign” чарговы раз выслаў Кацярыну ў Еўропу, трапіла ў бамбардаваную Варшаву. З той прычыны, што падчас першай сусветнай вайны яна служыла ў расейскай арміі мед. сястрой, дапамагала хірургам пад голым небам, ампутуючы раненым часткі цела. “У Варшаве я зразумела, што тое, што я бачыла ў Расеі, гэта быў толькі пачатак пекла. Цяпер я была ў самым яго цэнтры” - сцвердзіла ў біяграфіі.
Чорны Хрыстос
Пасля вяртання ў ЗША яна пастанавіла збудаваць чарговы Friendship House, гэтым разам у Гарлеме. Гады 1937 – 1947 прысвяціла службе дыскрымініраваным неграм. Акрамя дапамогі і арганізцыі ежы, пачала абараняць іх правы. Ездзіла таксама з выкладамі. Больш за ўсё змагалася з расізмам, які меў месца ў Каталіцкім Касцёле. Не магла зразумець, як можна ўзгодніць яго з Евангеллем. Заканчвала свае выклады парафразай Хрыста: “Я быў голы, а вы мяне не апранулі. Я быў галодны, а вы не далі мне есці. Я быў у сасмяглы, а вы не далі мне піць…”. Калі Пане? Калі я быў неграм, а вы белымі, амерыканскімі каталікамі”. Тады, звычайна, з залы ляцелі яйкі і памідоры. На выкладзе ў Саванне, у штаце Джорджыя, людзі кінуліся на яе, парвалі на ёй адзенне і пабілі да крыві. Напаткалі яе пераследванні значна горшыя чым у Канадзе. Чакала таксама яе наступная змена. Улады цэнтру хацелі абмежаваць дзейнасць толькі да неграў. Разам з мужам, Эддзі Доэрці, вядомым амерыканскім рэпарцёрам, які для яе пакінуў багацтва і вырашыў, таксама як яна, на ўбогасць, пераехалі ў Камбэрмэрэ ў штаце Антарыё, Канада.
Madonna House
Чарговы раз распачынала па-новаму. Гэтым разам у спакойнай вясковай акрузе, сярод польскіх эмігрантаў. Не проста так той раён называўся антарыйскімі Кашубамі. Сужанства Доэрці чакала тут цяжкая, фізічная праца ў агародзе, нашэнні вады са студні і перакопванні зімой снегу. Асяроддзе называнае Madonna House існуе і сёння налічваючы 200 асоб, свецкіх і духоўных. Акрамя таго, 125 біскупаў, святароў і дыяканаў жыве яе харызматам у сваіх дыяцэзіях. На сённяшні дзень дзейнічае 18 дамў, галоўным чынам у ЗША і Канадзе. У 1981 годзе, у 50 гадавіну свайго апостальства, Кацярына была прынятая на прыватнай аўдыенцыі ў папы Яна Паўла ІІ.
Кацярына Доэрці памярла пасля працяглай хваробы, 14 снежня 1985 года. У 1990 годзе распачаўся працэс беатыфікацыі. У сваёй аўтабіяграфіі напісала: “Маё жыццё цягнецца ўжо практычна стагоддзе. Бог хацеў, каб я часта аказвалася ў дзіўных сітуацыях і была сведкай дзіўных здарэнняў. Гэтыя здарэнні магу апісаць, але, як я магу апісаць тое, што тады рабілася ў глыбіні майго сэрца і душы? На гэта я не знаходжу словаў.”
Пераклад: Яна Ткачук
Паводле gosc.pl