Каміла нарадзілася 9 красавіка 1458 года ў італьянскім горадзе Камерына. Яна паходзіла з княжацкага роду. Ёй было ўсяго 8 або 10 гадоў, калі пад уплывам гаміліій айца францішканіна адчула запал у сваім сэрцы дзеля ўшанавання смерці Езуса мець кожную пятніцу спецыяльныя умартвенні. Гэтае рашэнне яна пацвярдзіла пазней спецыяльным шлюбам. На працягу многіх гадоў так шмат мела гэтую практыку, што яе жыццё можна было б назваць ,,вечнай пятніцай”, бо з любові да Укрыжаванага вызначала сама сабе пакуту.
Багатыя бацькі маглі дазволіць сабе на ўзроўні выхоўваць сваю дачку. Таксама марылі мець добрага жаніха для яе. Каміла, аднак, насуперак жаданню бацькоў, пайшла ў кляштар кларысак ва Урбіна. Там прыняля законнае імя Баптыста. Гэта адбылося 14 снежня 1481 г. Каміла тады мела 23 гады. Разам з ёй у гэтым кляштары таксама знаходзілася дваюрадная сястра. Каміла сказала, што прычынай выбару такога закону не быў страх перад пеклам, ці нават надзея дайсці да неба, але, каб найбольш быць падобнай да Хрыста. Яна казала, што хацела аддаць Яму ,,каханне за каханне, задавальненне за задавальненне, кроў за кроў, смерць за смерць”.
Тры гады пасля яна пераехала разам з васьмю сёстрамі у новы кляштар у Камерына, які быў заснаваны яе бацькам. Шмат рмаазоў быў абраная настаяцельніцай. Чытаючы жыццё св. Францішка Асізскага і св. Кляры, хацела як найбольш наследваць іх. Тады заснавала кляштар у Фермо. Пасля двух гадоў пражывання там Баптыста прызначыла сваю намесніцу, а сама вярнулася ў Камерына. За вернасць захоўвання правілаў законнага жыцця і францішканскага духа Бог даў ёй ласку бачання. Часта бачыла св. Клару, якая давала ёй ўказанні адносна рэформы ўнутранага жыцця і правілаў законнага жыцця. Каміла жыла жыццём суровым і поўным вырачэнняў. У яе было шмат унутраных пакутаў: ,,пустыня”, пакінутасць, адзінота, ,,ноч душы”. У яе быў дар містычнага саюза з Езусам, прароцтвы і чытання сэрцаў людзей. Яна памерла падчас эпідэміі 31 мая 1524 г. Яе цела было пакладзена ў касцёле св. Клары ў Камерына, дзе і знаходзіцца па сёняшні дзень.
Урывак з твора св. Камілы Баптыста Варана ,,Павучэнні”
Існуе настойлівая неабходнасць, дарагі брат, каб вока тваёй душы заўсёды было пільным, каб ніколі не акуналася ў сон ляноты і нядбайнасці, бо ,,валадарства Нябеснае дасягаецца сілаю і людзі руплівыя здабываюць яго”. Менавіта хачу падкрэсліць, каб ты будучы ў святым законе не стаў гультаяватым у гэтым сне, якому паддаюцца шматлікія асобы законныя. Калі яны прыйшлі ў ордэн, то хутка адступілі ад першапачатковай стараннасці і выконвалі усе дзеянні не задумваючыся. Хоць да гэтага часу захоўваюць законную дысцыпліну, рытуалы і правілы, але робяць гэта такім жа чынам як чарада, якія звычайна за першай авечкай або казой, але не ведаючы, чаму яны робяць гэта. Аналагічна законнік ахоплены духоўным сном захоўвае прыняты звачай, але не звяртаючы увагу на яго мэты і выкарыстання.
У той час ты паступай мудра і разважліва. Не бяры прыклад з глупых. У кожным тваім учынку, простым ці цяжкім, уздымай вочы душы да Бога, асвячай інтэнцыі дзеяння і цярпліва перанасі, для любові да Бога, усялякія нягоды. Усё спрабуй выканаць з любові да Бога: малітвы, чытанні, Літургію Гадзінаў, а таксама дамашнія або агульныя абавязкі. Практыкуйся таксама ва ўсіх учынках любові адносна сваіх бліжніх, як здаровых, так і хворых. І будзь ўпэўнены, што калі выковаючы усё гэта, ты будзеш з думкай аб Богу часта казаць: ,,Госпадзе, усё для Тваёй любові”, то тады заўсёды, нават не думаючы пра гэта, будзеш кіравацца такой інтэнцыяй.
Такі савет я хачу даць табе: пастаянна абуджай гарачае жаданне рабіць пакаянне і не паступай паводле свайго густу, а прытрымлівайся загадаў тваіх бацькоў. Паступаючы такім чынам атрымаеш шмат ласкаў ад Святой Тройцы, якая пранікае сэрца.
Паклапаціся больш за ўсё пра тое, каб тваё сэрца палымнела любоўю. Ты бачыш, што мухі не набліжаюцца да гарачай, але да халоднай вада. Сапраўды гэтак жа сатана ўцякае і аддаляецца з усімі непрыстойнымі думкамі ад душы, якая палымнее Божай любоўю. Да душы астуджанай ў любові часта прыбываюць і акунаюцца ў ёй ляціць мухі ганарыстасці і непрыстойныя думкі, якія выклікаюць фатальную бестурботнасць і млявасць душы. Такім чынам атрымліваецца, што ў святым законе многія спяць, а прабываючы у такмі сне трывае ў ілжывай ілюзіі, што дасягае дасканаласці. Але калі смерць наблізіцца, прызнаюць падманлівасць сваіх сноў і ілюзій. Яны убачаць, што іх рукі сабралі проста мухі.
Таму, адкрый свае вочы. Беражыся, каб ты не растраціў некалькі дзён, якія засталіся табе ў зямным жыцці. Чувай і быць руплівы адносна ласкі дадзенай табе ад Госпада і кажы разам з апосталам: ,,Ласка Яго не была дарэмнай ува мне, бо ад світання шукаю Цябе”.
Крыніца: brewiarz.pl
Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС