Юлія Марыя нарадзілася ў шматдзетнай сям'і графаў 17 красавіка 1865 г., у Лёосдорф недалёка ад Вены. У гадах 1874-1883 Юлія Марыя вучылася ў Інстытуце Найсвяцейшай Панны Марыі ў аўстрыйскім Санкт Польтоне. У год заканчэння прыбыла са сваёй сям'ёй у Польшчу Ліпніцу Мураваную.
Як 21-гадовая дзяўчынка прыйшла ў кляштар сясцёр ушулянак ў Кракаве і ў дзень прыняццця хабіта 17 красавік 1887 г. прыняла законнае імя Марыя Уршуля. Адзначалася стараннасццю ў малітве і пакуце. Першыя шлюбы Уршуля склала 28 красавіка 1889 года. Затым яна працавала ў Кракаве ў інтэрнацн сясцёр. Ад 1904 г. у якасці настаяцельніцы кіравала гэтым інтэрнатам. Два гады пазней яна заснавала першы на польскіх землях інтэрнат для студэнтак вышэйшых навучальных устаноў. У 1907 году з блаславенства Папы Пія X, з двума сёстрамі, у свецкім адзенні выехала працаваць ў Санкт - Пецярбург. Яна ўзяла пад апеку польскі інтэрнат і сярэдную школу св. Кацярыны. Праз год быў заснаваны ў Санкт - Пецярбург кляштар сясцёр уршулянак. Затым яна пераехала ў Фінляндыю, дзе яна адкрыла школу для дзяўчынак. У час Першай сусветнай вайны займалася апостальствам ў краінах Паўночнай Еўропы, чытаючы лекцыі пра Польшчу, арганізаванала дапамогу для польскіх дзяцей сірот. У 1920 Уршуля вярнулася ў Польшчу. Пасяліўшыся ў Пневах паблізу Познані, дзе – з думкай аб апостальскай працы ў новых умовах - заснавала ордэн Сясцёр Уршулянак Канаючага Сэрца Езуса, званых шэрымі ўршулянкамі. Цэлае жыццё с. Уршулі было ахвярным служэннем Богу, людзям, Касцёлу і краіне. Маці Уршуля шмат падарожнічала, наведвала кляштары, выхоўвала ў сясцёр духа евангелічнай радаснай службы. Яна памерла 29 мая 1939 года ў Рыме. Там яна быа пахавана ў генеральным доме. У 1989 годзе цела бл . Уршулі была прывезена з Рыма ў Пневы і змешчана ў капліцы.
Урывак з ліста св. Уршулі Ледухоўскай
Я даю вам від апостальства, які не патрабуе ад вас цяжкай працы, вялікіх умарцвенняў і нягодаў, але якое асабліва сёння, у наш час, вельмі пажадана, неабходна і эфектыўна, а менавіта апостальства ўсмешкі.
Усмешка рассейвае аблокі назапашаныя ў душы. Усмешка на спакойным твары кажа пра шчасце ўнутранае душа злучанай з Богам, кажа аб спакоі чыстага сумлення, аб бязмежным даверы да нябеснага Айца, які корміць птушак нябесных, дае вопратку палявым лілеям, ніколі не забывае тых, хто давяряе Яму. Ўсмешка на твары дазваляе прыблізіцца без страху да цябе, каб аб чым-небудзь папрасіць, нешта спытаць - таму што твая ўсмешка ўжо загадзя абяцае ахвотнае выкананне просьбы. Часам твая ўсмешка можа ўліць стомленай душы новае жыццё, надзею, што прыйдуць лепшыя часы, што яшчэ не ўсё страчана, што Бог нястомна апякуецца. Ўсмешка з’яўляецца часта зоркай, якая ззяе высока і паказвае, што там, у небе, б'ецца сэрца Айца, які заўсёды гатовы злітавацца над чалавекам.
Цяжкае жыццё сёння, поўнае горычы, і толькі Бог пакінуў за сабой права асвяціць людзей крывёю крыжа. Нам пакінуў заданне дапамагаць іншым у балючым падарожжы па крыжовым шляху праз распаўсюджванне навокал малых промняў шчасця і радасці. Мы можам рабіць гэта часта, вельмі часта, адорваючы людзей усмешкай любові і дабрыні, ўсмешкай, якая кажа пра любоў і дабрыню Божую. Мець пастаянную ўсмешку на твары, заўсёды - калі сонца свеціць або ідзе дождж , у здароўі або ў хваробе, ў поспеху або калі ўсё ідзе наперакасяк – о гэта так не проста! Ўсмешка гэтая даказвае, што твая душа чэрпае ў Сэрцы Бога бесперапыннае добрае надвор'е душы, што ты можаш забыцца пра сябе, жадаючы быць для ішшых промнем шчасця.
Крыніца: brewiarz.pl
Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС