Бернардын нарадзіўся ў шляхецкай сям'і 8 верасня 1380 г. ў Маса Маріцціма (каля Сіены ў Тасканіі). Калі яму было ўсяго 3 гады, памерла яго маці, а праз тры гады ён стаў сіратой. На выхаванне ўзяў яго да сябе багаты дзядзька, які жыў у Сіене, ён аплаціў яму навуку. У парафіяльнай школе Бернардын скончыў фундаментальную навуку, а ў 1396-1399 гадах ён вывучаў права ва ўніверсітэце Сіены. У той жа час ён вывучаў Святое Пісанне і багаслоўе.
У 1402 ён уступіў у ордэн францысканцаў у Сіене. Праз год (8 верасня) склаў першыя шлюбы, а ў наступным годзе (8 верасня 1404 г.) быў пасвечаны ў святары. Настаяцелі скіравалі яго ў невялікі кляштар, размешчаны на ўзгорку каля Сіены, у Капіёла. Ён правёў у ім 12 гадоў. Выкарыстоўваючы вольны час, ён старанна вывучаў Святое Пісанне, айцоў Касцёла і багаслоўскія працы. У той жа час ён быў вядомы як добры прапаведнік, таму запрашалі яго, каб прапаведаваць у навакольных касцёлах. Менавіта гэтыя гаміліі прынеслі яму столькі славы, што ў 1417 ён быў прызначаны прапаведнікам для ўсёй Італіі. Бернардын прапаведуючы заклікаў да пакаяння і змены жыцця. Большы ўплыў ад слоў на слухачоў і гледачоў давалі яго цноты: дух адмаўлення, пакаяння і малітвы. Па словах відавочцаў на гаміліі Бернардына прыходзілі так вялікія натоўпы, што ні адзін касцёл не мог змясціць іх. Ён павінен быў прапаведаваць слова Божае на плошчах. Бернардын вылучаўся асаблівай адданасцю да імя Езуса. Насіў надпіс імя Езуса на таблічцы, так што яе было відаць здалёк. Кожную гамілію распачынаў заклік гэтага салодкага імя.
У сваім законным жыцці Бернардын вельмі хваляваўся за тое, што браты адыйшлі ад захавання першых правілаў законнага жыцця напісаных св. Францішкам з Асыжа. Ён вырашыў зрабіць рэформу у сваім ордэне. Ён прыступіў да стварэння новых кляштараў ў духу запланаванай абсэрвы - адсюль яго духоўных сыноў назвалі абсэрвантамі (цяпер гэта айцы бернардыны). У гэтай працы ён меў шмат вучняў, якія пасля распаўсюджвалі яго ідэю. Бернардын памёр у Аквіле (цэнтральная Італія ) 20 мая 1444 г., дзе і быў пахаваны.
Фрагмент гаміліі: ,,Аб слаўным імені Езуса Хрыста” св. Бернардына з Сіены
Імя Еус з’яўляецца славай прапаведнікаў. Яно робіць, што слаўным становіцца як слуханне, так і прапаведванне Слова Божага. Дзе на самой справе, калі не дзякуючы абвяшчэнні Езуса распаўсюджваецца па ўсім свеце так хуткае і яркае святло веры? Ці бляскам і водарам гэтага імя і саміх нас не прыцягнуў Бог да свайго цудоўнага святла? Справядліва таму можа Апостал сказаць тым, хто ў гэтым святле ўбачылі сваё святло: ,,Вы былі калісьці цемрай, а цяпер вы святло ў Госпадзе: паступайце як дзеці святла”.
Таму мы павінны абвяшчаць гэтае імя, каб яно свяціла, а не заставалася ў цемры. Аднак не можа быць абвешчана апаганеным сэрцам і нячыстымі вуснамі. У абранай пасудзіне яго трэба захоўваць і павінна быць адтуль вынята.
Так кажа Госпад аб Апостале: ,,Ён з’яўляецца для Мяне выбраным посудам, каб абвяшчаць імя Маё народам, перад валадарамі і сынамі Ізраіля”. ,,Выбраны посуд”, - кажа ён, - у якім знаходзіцца смачным напой да продажы, які прабываючы ў каштоўных посудах, тым больш заахвочваў да таго, каб з яго напіцца: ,,каб абвяшчаць - дадае Ён - Маё імя”.
Бо, як ад запаленага агню, каб ачысціць палі, гінуць сухія і бескарысныя пустазелле і калючкі, як пасля цемры, якая рассейваецца ад прамянёў ўзыходзячага сонца, хаваюцца злодзеі, начныя валацугі і рабаўнікі, так, калі Павел прапаведаваў язычнікам слова, то нешта як бы на гук вялікага грому, як быццам у выніку хуткага агню, як бы пры ўзыходзячым сонцы знікаў недавер, знікала памылка, праўда ззяла з такой лёгкасцю, з якой воск плавіцца пад уздзеяннем моцнага агню.
Прапаведаў ўсюды імя Езуса ў словах, лістах, цудамі і прыкладам жыцця. ,,Пастаянна” хваліў імя Езуса ,,спяваючы хвалебныя гімны”.
Больш за тое, Апостал нёс імя Езуса як святло ,,да язычнікаў, каралёў і сыноў Ізраіля”, асвятляючы ўсе народы, і ўсклікаў ва ўсім свеце: ,,Ноч прайшла, а дзень наблізіўся. Давайце адхілім справы цемры і апранемся ў зброю святла. Давайце жыць сумленна, як у ясны дзень”. Усім паказваў запалены і яркі факел на відочным месцы, прапаведуючы ў кожным месцы ,,Езуса, і прытым ўкрыжаванага”.
Таму Касцёл, Нявеста Хрыстова, пры падтрымцы сведчання Апостала разам цешыцца з Прарокам, які кажа: ,,О Божа, Ты вучыў мяне з юнацтва майго і да гэтага часу, гэта азначае заўсёды - я абвяшчаю цуды Твае”. Да гэтага заклікае нас таксама ў словах Прарок: ,,Спявайце Госпаду і благаслаўляйце імя Ягонае, кожны дзень абвяшчайце Яго збаўленне”, гэта значыць Езуса Збаўцы.
Крыніца: brewiarz.pl
Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС