Ян нарадзіўся 6 студзеня 1500 года ў іспанскай шляхецкай сям'і з габрэйскімі каранямі. Ужо як 14-гадовы пачаў вывучаць права ва ўніверсітэце ў Саламанцы, а затым вывучаў філасофію і тэалогію ў семінарыі ў Алькала. Пасля смерці яго бацькоў раздаў сваё багацце жабракам. Пасля святарскіх пасвячэнняў на прыміцыйны абед Ян запрасіў да стала дванаццаць жабракоў і асабіста служыў ім. Ён хацеў паехаць на місію ў Амерыку, але арцыбіскуп Севіллі даручыў яму вандроўныя місіі сярод людзей людзей у дыяцэзіі. Такім чынам ён абыйшоў ўсю Андалусію, катэхізаваў дзяцей, дарослых вучыў малітвам, шмат спавядаў.
Паколькі ў 1531 годзе ён быў абвінавачаны ў ілюмінізме - перакананасць у тым, што праўду можна пазнаць не разважаючы розумам, але толькі інтуіцыйна, дзякуючы асвячэнню розуму Богам. Падазраваны ў ерасі, ён правёў два гады ў турме інквізіцыі, але ў канчатковым выніку Ян з Авіля быў ачышчаны ад абвінавачванняў і пасля шматлікіх умяшанняў быў вызвалены. Ён пайшоў тады ў Гранаду, а затым вярнуўся ў Андалусію. Пасля 1540 ён прысвяціў сябе працы па стварэнні сеткі каледжаў і універсітэтаў.
Ян з Авіля вядомы не толькі як місіянер, містык, выкладчык універсітэта і аўтар кніг аб духоўным жыцці. Ён быў перад усім руплівым прапаведнікам, а пад уплывам яго гамілій людзі навярталіся. Дастаткова ўспомніць св. Яна Боско, які пачуўшы яго гамілію у Гранаде, так шчыра пакаяўся і шкадаваў за свае грахі, што быў названы вар'ятам. У сваю чаргу віцэ-кароль Каталоніі быў так крануты гаміліяй прамоўленай Янам на пахаванні каралевы Ізабэлы Партугальскай, што ён далучыўся да езуітаў - мы ведаем яго як св. Францішка Боргіаша. Ян з Авіля памёр 10 мая 1569 года ў Манцільі каля Кардобы. У гэты дзень адзначаецца літургічны ўспамін святога.
Урывак ліста св. Яна з Авіля
,,Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, Айцец міласэрнасці і Бог усякага суцяшэння, які суцяшае нас ва ўсякім смутку нашым, каб мы маглі суцяшаць усіх засмучаных тым суцяшэннем, якім Бог суцяшае нас саміх. Бо, як памнажаюцца ў нас цярпенні Хрыстовыя, так памнажаецца праз Хрыста і суцяшэнне нашае”.
Гэта словы святога Апостала Паўла. Тры разы ён быў лупцаваны розгамі, пяць разоў біты, адзін раз каменаваны, быў пакінуты як мёртвы, перажываў ганенні ад разнастайных людзей, цярпеў шмат пакут і нягод, не раз і не два, але як ён кажа ў іншым месцы: ,,нас выдаюць на смерць па прычыне Езуса, каб і жыццё Езуса стала бачным ў нашым смяротным целе”.
Ва ўсіх гэтых цяжкасцяў ён не толькі не наракаў і не скардзіўся Богу, як гэта звычайна робіць людзі слабыя. Не сумаваў, як гэта робяць тыя, хто шукае сваёй славы і задавальнення. Не прасіў Бога, каб Ён вызваліў яго ад цяжкасцяў, як тыя, хто іх не ведае і таму іх пазбягае. Не недаацэньваў іх, як тыя, хто іх не шануе, але незважаючы на недахоп ведаў і слабасць, благаславіў у гэтых цярпеннях Бога і дзякаваў Яму за іх як за незвычайнае благаславенства, лічачы сябе шчаслівым, калі ён можа цярпець дзеля славы Таго, хто незвычайным чынам цярпеў так шмат злоўжыванняў, каб вызваліць нас ад ганьбы, якой мы былі падданыя па прычыне граху. Бог даў нам нарэшце ў сабе і праз сябе знак радасці жыцця вечнага ў небе.
Дарагія мае браты! Няхай Бог адкрые вам вочы, каб вы маглі бачыць, колькі Ён дае нам прыхільнасцяў праз усё, чым пагарджае свет, і якімі мы акружаны ўшанаваннямі ў тым, што разглядаецца як пагарджанае, калі мы шукаем славу Божую, і якая нам падрыхтаваная, славу па прычыне зямных пакутаў. І як адкрытыя і прыязныя рукі Бог працягвае нам, каб прыняць параненых у баі, што несумненна дае большую слодыч, чым мёд, які можа палегчыць ўсе нягоды. Калі мы гэта разумеем, то мы будзем сумаваць па Божых руках; бо хто не хоча Таго, хто варты ўсёй любові і жаданняў, хіба што толькі той, якому чужое ўсякае жаданне.
Калі знаходзіце задавальненне ў гэтых радасцях і жадаеце ўбачыць іх і цешыцца імі, то ведайце, што няма да іх найкарацейшага шляху як цярпенне. Гэта шлях, па якім ішоў Хрыстос і ўсе яго паслядоўнікі. Гэты шлях Ён называе цесным, але ён вядзе прама да жыцця. Хрыстос вучыць, што калі мы хочам прыйсці да Яго, мы павінны ісці гэтым шляхам, якім Ён сам ішоў. Калі Сын Божы прайшоў шлях ганьбы, тым самым людзі не павінны шукаць шляхоў людской славы, таму што ,,вучань не вышэй за настаўніка, або слуга не большы за гаспадара свайго”.
Дай Бог, каб наш дух ніколі не адпачываў і не шукаў іншай ежы ў гэтым свеце, як толькі ў цяжкасцях, якія вядуць да крыжа Хрыстовага.
Крыніца: brewiarz.pl
Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС