Джаанна Бэрэтта Молла была дванаццатым дзіцем Альберта і Мэры. Яна нарадзілася ў Магенце, недалёка ад Мілана, у 1922 годзе. Дом, у якім яна вырасла, быў поўны любові і веры. Дзеці разам з маці кожны дзень маліліся і хадзілі ўдзельнічаць у Святой Імшы. У 1942 годзе яна распачала медыцынскаю адукацыю. На жаль, у гэтым годзе, адзін за адным, праз чатыры месяцы, яе бацькі памерлі.
Пасля атрымання ступені ў галіне медыцыны і хірургіі ў 1949 годзе ў універсітэце ў Павіі, адкрыла медыцынскую клініку ў Mэсэро. У наступным годзе яна зрабіла спецыялізацыю ў педыятрыі на ўніверсітэце ў Мілане, дзе пасля яна праходзіла медыцынскую практыку .
24 верасня 1955 года Джаана выйшла замуж за Пятра Молла. Яны хацелі мець шмат дзяцей. Праз год пасля вяселля, у 1956 годзе, нарадзіўся П'ерлуіджы. У 1957 годзе нарадзілася Марыя Зіта, а праз два гады – Лаура. У 1962 годзе павінна было нарадзіцца яшчэ адно дзіця. У верасні 1961 года, пад канец другога месяца цяжарнасці, выявілася, што ў Джааны развіўся рак, які пагражаў жыццю дзіцяці і маці. Нягледзячы на медыцынскія паказанні для спынення цяжарнасці, Джаана вырашыла нарадзіць. 20 красавіка 1962 г. у Вялікую пятніцу Джаана прыйшла ў бальніцу. На наступную раніцу я нарадзіла здаровую прыгожую дзяўчынку, але яна сама была ў смяротнай агоніі. Праз нядзелю – 28 красавіка 1962 года яна памерла. Джаанна аддала сваё жыццё за дзіця, каб яно магло бяспечна нарадзіцца. Муж, сям'я, сябры, але і пацыенты, якім яна служыла, запомнілі яе як добрую і пяшчотную жанчыну.
Літургічны ўспамін святой адзначаецца 28 красавіка.
Ліст св. Джаанны Бэрэтта Молла з 9 красавіка 1955 года да свайго нарачонага
"Мой Дарагі Пётр!
Як я магу Табе дзякаваць за гэты выдатны заручальны пярсцёнак? Паважаны Пётр, каб выказаць Табе сваю падзяку, я прапаную Табе сваё сэрца. Я заўсёды буду любіць цябе, як я ўжо люблю Цябе. Я думаю, што напярэдадні нашых заручынаў зраблю Табе шчаслівае прызнанне, што Ты для мяне самы дарагі чалавек, да якога пастаянна вяртаюцца мае думкі, пачуцці і жаданні. І я сапраўды з нецярпеннем чакаю таго моманту, калі я буду вечна Тваёй.
Дарагі Пётр! Ты ведаеш, што маё жаданне гэта бачыць і ведаць Цябе як чалавека шчаслівага. Скажы, якой я павінна быць і тое, што я павінна зрабіць, каб Цябе такім учыніць?
Вельмі давяраю Госпаду Езусу і я ўпэўнена, што Ён дапаможа мне быць нявестай вартай Цябе.
Я часта думаю пра той фрагмент Бібліі, які чытаюць падчас св. Імшы ва ўспамін святой Ганны. "Хто знойдзе дабрадзейную жонку? ( ... ). Сэрца мужа давярае ёй ( ... ). Яна не робіць яму нічога дрэннага, але добрае ва ўсе дні свайго жыцця " – і г.д.
Пётр, я хачу быць для Цябе такой жанчынай з Евангелля! Але ў мяне ёсць пачуццё, што я такая слабая. Я хачу сказаць, што я сапраўды маю патрэбу ў Тваёй падтрымцы. Каля Цябе я адчуваю сябе ўпэўнена! А ад сённяшняга дня я прашу Цябе, Пётр, аб адной ласцы. Калі Ты ўбачыш, што буду рабіць штосьці дрэннае, скажы мне пра гэта, калі ласка, папраў мяне. Ты разумееш? Я буду Табе за гэта бясконца ўдзячная. Абдымаю Цябе з усіх сіл і жадаю Табе шчаслівага Вялікадня.
Твая Джаана"
Крыніцы: brewiarz.pl, niedziela.pl
Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС