У нядзелю Божай Міласэрнасці, 27 красавіка 2014 года на плошчы Святога Пятра, папа Францішак, у прысутнасці вялікай колькасці пілігрымаў з усяго свету, кананізаваў бл. Яна ХХІІІ. Прапануем Вашай увазе афіцыйную біяграфію гэтага вялікага святога.
Анджэло Джузэппэ Ранкаллі нарадзіўся ў Сотто іль Монтэ ў дыяцэзіі і правінцыі Бергама, 25 лістапада 1881 года. Быў ахрышчаны ў самы дзень свайго нараджэння. Быў чацвёртым сярод трынаццаці дзяцей. У парафіі, пад апекай добрага святара, кс. Франчэска Рэбуззіні артымаў трывалы касцёльны штандар, які яго падтрымліваў у цяжкасцях і натхняў у пазнейшых апостальскіх дзеяннях.
У 1889 атрымаў першую св. Камунію і канфірмацыю. У 1892 паступіў у ніжэйшую духоўную семінарыю ў Бергама, дзе, з увагі на класічныя і філасофскія веды распачаў другі год тэалогіі. Як чатырнаццацігадовы хлопец, пачаў рабіць розныя духоўныя нататкі, якія пісаў да смерці, і, якія былі сабраныя ў “Дзённіку душы”. У тым самым часе мела свой пачатак практыка сістэматычнага духоўнага кіраўніцтва. 1 сакавіка 1896 духоўны кіраўнік Семінарыі ў Бергама, кс. Луіджы Ісачы, прыняў яго у ІІІ Закон св.Францішка, дзе шлюбы паслухмянасці злажыў 23 траўня 1897 г.
Ад 1901 да 1905 г. быў алюмнам Папскай Семінарыі ў Рыме, атрымаўшы стыпендыю дыяцэзіі Бергама, для клерыкаў, за асаблівыя поспехі. У гэтым часе на працягу года адбыў службу ў войску. 10 жніўня 1904 у Рыме, ў касцёле Санта Марыя ін Монтэ Санта на плошчы Дэль Популо, быў узведзены ў сан святара. У 1905 прызначаны сакратаром новага біскупа Бергама, Джакомо Радзіні Тэдэскі. Працаваў разам з ім да 1914 года, суправаджаў яго ў душпастырскіх візітацыях, супрацоўнічаў у шматлікіх душпастырсіх ініцыятывах: сінодзе, рэдакцыі месячніка “Дыяцэзіяльнае жыццё”, пілігрымках, грамадскіх справах. У семінарыі выкладаў гісторыю, патралогію, апалагетыку. У 1910 годзе, рэфармуючы статуты Каталіцкай Акцыі, біскуп даверыў яму V секцыю (каталіцкія жанчыны). Супрацоўнічаў з каталіцкім штодзённікам з Бергама, быў адданым і плённым прапаведнікам.
Гэта былі гады яго паглыбленнай сустрэчы са святымі пастырамі, св. Каралем Барамеем (аб якім апублікаваў “Акты візітацыі апостальскай дыяцэзіі Бергама” у 1575 годзе), св. Францішкам Сальскім і ў тым самым часе бл. Грыгорыем Барбарыга. Гэта былі гады вялікага душпастырскага духу, якому вучыўся штодня каля біскупа Радзіні Тэдэскі. Пасля яго смерці, у 1914 годзе, кс. Анджэло працягваў сваё пастырскае служэнне выкладчыкам семінарыі, а таксама ў розных галінах душпастырства, перадусім у таварыствах.
Разам з уцягненнем Італіі ў І Сусветную вайну, ў 1915 годзе, быў пакліканы ў войска сяржантам санітарных службаў. Год пазней стаў ваенным капеланам, служачы ў ваенных шпіталях, а таксама каардынатарам духоўнай і маральнай дапамогі для жаўнераў. Пасля заканчэння вайны стварыў “Дом студэнта”, клапоцячыся пра акадэміцкае душпастырства. У 1919 годзе быў прызначаны духоўным айцом семінарыі.
У 1921 годзе распачаў наступны этап свайго жыцця: служэнне ў Апостальскай Сталіцы. Пакліканы ў Рым Бенэдыктам XV у якасці старшыні Італьянскай Цэнтральнай Рады Папскай Справы Пашырэння Веры, наведаў шмат італьянскіх дыяцэзій, арганізуючы місійныя колы. У 1925 годзе Пій XI прызначае яго апостальскім візітатарам у Балгарыі, узносячы адначасова да годнасці тытульнага арцыбіскупа Арэаполіс. У якасці свайго біскупскага мотта выбраў словы “Obedientia et Pax” (паслухмянасць і супакой). Гэтыя словы заўсёды яго суправаджалі.
19 сакавіка 1925 года, пасля атрымання біскупскай сакры ў Рыме, прыехаў у Сафію, 25 красавіка таго самага года. Пазней быў прызначаны першым апостальскім легатам і застаўся ў Балгарыі да канца 1934 года, наведваючы каталіцкія супольнасці, навязваючы поўныя пашаны добрыя узаемаадносіны з іншымі каталіцкімі супольнасцямі. Падчас землятрусу ў 1928 годзе, актыўна праяўляў сваю дабрачыннасць, дапамагаючы ахвярам. У маўчанні зносіў непаразуменні і цяжкасці службы, праз душпастырства малых крокаў. Удасканаліў свой давер і адданасць Укрыжаванаму Езусу.
27 лістапада 1934 года, быў прызначаны апостальскім легатам у Турцыі і Грэцыі. Яго чакала вялікая праца, дзе Каталіцкі Касцёл быў у розных сферах прысутны ў адноўленай і маладой Турэцкай Рэспубліцы. Праяўляў вялікую працавітасць ў служэнні мясцовым каталікам, а таксама стыль пашаны і адкрытасць на дыялог з праваслаўем і ісламам. Пасля выбуху ІІ Сусветнай вайны, прыстунічаў у знішчанай бітвамі Грэцыі. Стараўся перадаваць інфармацыю аб ваенных нявольніках і выратаваў шмат яўрэяў, карыстаючыся “транзітнай візай” Апостальскай Дэлегатуры. 6 снежня 1944 года Пій ХІІ прызначыў яго апостальскім нунцыем у Парыжы.
Падчас апошніх месяцаў вайны і першых месяцаў супакою дапамагаў ваенным нявольнікам, клапоцячыся аб нармалізацыі касцёльнай структуры Францыі. Наведваў французкія санктуарыі, удзельнічаў у найважнейшых народных святах і рэлігійных падзеях. Быў прадбачлівым, уважлівым, годным даверу назіральнікам новых душпастарскіх ініцыятыў французкага епіскапату і духавенства. Яго характарызавала заўсёды жаданне рэалізаваць Евангельскую прастату, негледзячы на найбольш складаныя дыпламатычныя пытанні. Яго заўсёды ажыўляла душпастырскае прагненне, каб у кожнай сітуацыі быць святаром. Інспіравала яго шчырая пабожнасць, якая мела праяўлялася ў штодзённай працяглай малітве і разважаннях. 12 студзеня 1953 года атрымаў кардынальскую годнасць, а 15 студзеня таго ж года стаў патрыярхам Венецыі. Радаваўся, што апошнія гады свайго жыцця, зможа непасрэдна прысвяціць сваё служэнне ў душпастырству. Гэтае прагненне было з ім заўсёды, ад хвіліны, калі стаў святаром. Быў смелым і мудрым пастырам, гледзячы на прыклад святых пастыраў, якіх заўсёды ўшаноўваў: першага патрыярха Венецыі, св. Лаўрэнція Г’юстыньяні і св. Пія Х. З уплавам часу паглабляўся яго давер Богу, дзякуючы дзейснай, смелай і радаснай душпастырскай працавітасці.
Пасля смерці Пія ХІІ 28 кастрычніка 1958 года быў абраны папам і выбраў імя Яна ХХІІІ. На працягу 5 гадоў пантыфікату, ў сваёй асобе, паказаў свету сапраўдны вобраз Добрага Пастыра. Лагодны і спагадлівы, мужны, просты і працавіты, выконваў хрысціянскія жэсты міласэрнасці адносна душы і цела, наведваючы хворых і зняволеных, прымаючы людзей усіх народаў і рэлігійных веравызнанняў, будучы для ўсіх айцом. Яго сацыяльнае вучэнне акрэслена ў энцыкліках “Mater et Magistra” (1961) i „Pacem in terris” (1963).
Склікаў Рымскі Сінод, устанавіў Камісію да справаў Рэвізіі Кодэксу Кананічнага Права і склікаў Паўсюдны ІІ Ватыканскі Сабор. Як біскуп Рыма, у сваёй дяцэзіі актыўна наведваў парафіі і касцёлы гістарычнага цэнтру і перыферыі Вечнага Горада. Народ бачыў у ім прамень benignitas evangelica (евангелічнай дабрыні) і назваў яго “папам дабрыні”. Яго суправаджаў глыбокі малітоўны дух. Ад яго, ініцыятара адновы Касцёла, можна было ўбачыць супакой чалавека, які заўсёды давяраецца Богу. Ішоў шляхамі евангелізацыі, экуменізму, дыялогу з усімі, па-бацькоўску клапоцячыся, каб быць разам са сваімі братамі і дзецьмі, асабліва з тымі, да каго дакранулася цярпенне.
Памёр вечарам 3 сакавіка 1963 года, у пярэддзень Спаслання Святога Духа, у духу глыбокага даверу самога сябе Езусу, прагнучы яго бліскасці, акружаны малітвай свету, будучага разам з ім, каб разам з ім дасведчыць любоў Айца.
3 верасня 2000 года, на плошчы св. Пятра, падчас святкавання Вялікага Юбілею 2000 года, бл. Ян Павел ІІ абвясціў Яна ХХІІІ благаслаўлёным.
Паводле vatican.va