Анзэльм нарадзіўся ў Аоста на поўначы П'емонта (Італія) у 1033 ці 1034 годзе, у шляхецкай сям'і. Да рэлігійнасці яго прывучыла пабожная маці. Яе смерць, а таксама рознагалоссі з бацькам, які вёў свецкае жыццё, прывялі да таго, што Анзэльм пакінуў дом. Прайшоўшы доўгі шлях, ён трапіў у Нармандыю, прыцягнуты славам Ланфранка, які быў настаяцелем кляштара і школы ў Бэк (1060 год). Бэнэдыктынсі кляштар у Бэк дзякуючы дзейнасці Ланфранка стаў вядомым цэнтрам інтэлектуальнага жыцця. Аб магчымасцях Анзэльма сведчыць той факт, што ён усяго праз тры гады змяніў Ланфранка на становішчы настаяцеля і ўзначаліў навуковую працу ў Бэк (1063 год). За гэты час склаліся ў яго прынцыпы і стыль яго філасофіі і тэалогіі, тады ён напісаў свае асноўныя творы.
У 1078 стаў абатам (настаяцелем у некалькіх кляштарах), што прывяло да змены ладу жыцця – трэба было шмат падаррожнічаць, каб наведваць шматлікія кляштары ў Нармандыі і Англіі, дзе на працягу некалькіх гадоў быў прымасам (галоўным біскупам) Ланфранк. Пасля смерці Ланфранка, у 1093 годзе Анзэльм стаў яго пераемнікам. Ён быў арцыбіскупам Кентэрберы і прымасам Англіі ў цяжкіх умовах. Увесь перыяд біскупскай паслугі Анзэльма быў перапоўнены цалкам несумяшчальнай з яго натурай касцёльна-палітычнай барацьбой, між іншым з-за інвестытуры (умяшанне свецкай улады ў вызначэнні пасадаў у Касцёле). Арцыбіскуп быў сасланы два разы. У канчатковым рахунку ён дасягнуў адпаведны з патрэбамі і правамі Касцёла кампраміс з каралём. Анзэльм таксама прычыніўся да духоўнага аднаўлення духавенства. Ён памёр у 1109 годзе і быў пахаваны ў сваёй катэдры.
Урывак з твора Праслагіён святога Анзэльма
І Ты, Госпадзе, пакуль яшчэ? Дакуль, Госпадзе, Ты будзеш забываць пра нас, Ты будзеш адварочваць свой твар ад нас? Калі Ты паглядзіш на нас і выслухаеш? Калі Ты асвеціш нашыя вочы і пакажаш нам свой твар? Калі Ты дасі нам зноў Сябе? Паглядзі, Госпадзе, пачуй, асвяці нас, пакажы нам Сябе! Звярні нас да сябе, каб нам было добра, таму што без Цябе нам так дрэнна! Злітуйся над нашымі цяжкасцямі і высілкамі накіраванымі да Цябе, таму што без Цябе мы нічога не можам зрабіць. Клічаш нас, дапамажы нам! Прашу Цябе, Госпадзе, каб я не губляў надзеі ўздыхаючы, але дыхаў давяраючы Табе! Я прашу Цябе, Госпадзе, маё сэрца напаўняецца горыччу ў часе пакінутасці, улі ў яе слодыч Свайго суцяшэння! Прашу Цябе, Госпадзе, прагнучы я распачаў шукаць Цябе, дапамажы, каб я не спыніўся шукаць пазбаўлены Цябе! Я прыйшоў галодны, каб я не пайшоў не накормлены! Як бедны я прыйшоў да багатага, бедны да міласэрнага, каб я не вярнуўся з пустымі рукамі і пагарджаны! І калі я ўздыхаю перад спажываннем, дай мне такую ласку, каб па меншай меры пасля ўздыханняў меў што-небудзь паесці! Госпадзе, нахіліўшыся да зямлі, я магу толькі глядзець уніз, выпрастуй мяне, каб я мог глядзець уверх! Грахі мае перавышаюць маю галаву, акаляюць мяне з усіх бакоў і як цяжар прыгнятаюць мяне. Выблытай мяне, здымі крыху цяжару з мяне, каб яны не паглынулі мяне! Дазволь мне паглядзець уверх на тваё святло, нават здалёку , нават з глыбінь! Навучы мяне шукаць Цябе і пакажыся таму, хто Цябе шукае, таму што я не магу шукаць цябе, калі ты не дапаможаш мне, не знайду Цябе, калі Ты не аб’явішся. Каб я шукаў Цябе прагнучы і хацеў шукаць! Дазволь мне знайсці Цябе ў любові і любіць знайшоўшы!
Прызнаюся, Госпадзе, і дзякую за тое, што Ты стварыў ува мяне таксама свой вобраз, каб я, ўспамінаючы пра Цябе, думаў пра Цябе і любіў Цябе! Аднак ён быў размыты націскам злачынстваў, так схаваны ў выніку шматлікіх грахоў, так, што ён не можа зрабіць тое, да чаго быў пакліканы, калі Ты яго не абновіш і не выправіш. Я не спрабую, Госпадзе, пранікнуць у Тваю глыбіню, таму што ў любым выпадку не параўноўваю яе з маім інтэлектам, але я хачу ў нейкай ступені зразумець Тваю праўду, у якую верыць і якую любіць маё сэрца. Не спрабую зразумець, каб паверыць, але веру, каб зразумець. І таму я веру, што калі не паверу, то не зразумею.
Крыніца: opoka.org
Anzelm z Canterbury, Proslogion, Warszawa 1992
Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС