Джэма нарадзілася 12 сакавіка 1878 года ў горадзе Лукка ( Італія ), як пятае з васьмі дзяцей аптэкара Генры і Аўрэліі Гальгані. У дзяцінстве бацькі аддалі яе ў школу на сясцёр Аблатак Святога Духа. Маючы восем год, дзяўчынка прыступіла да Святой Камуніі і сакрамэнту канфірмацыі. Напярэдадні прыняцця Госпада Езуса Хрыста, яна напісала ў сваім дзённіку: ,,Я паспрабую, каб прыступаць да споведзі і Святой Камуніі, як быццам гэта быў апошні дзень майго жыцця. Буду часта наведваць Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, асабліва, калі я буду засмучанай”. Літургічны ўспамін святой 11 красавіка.
Бог не пашкадаваў ёй цярпенняў. Страціла маці маючы восем гадоў. Потым захварэў на сухоты яе брата. Джэма пакінула школу і інтэрнат сясцёр, каб прысвяціць час дзеля догляду за сваім братам-клерыкам, Яўгена, назіраючы за ім дзень і ноч. Потым хутка памёр яе тата, прыйшлі поўны крах маёмасці, сухоты пазваночніка, запаленне лёгкіх. Увесь год Джэма ляжала ў ложку ў гіпсавым гарсэце. Нарэшце яна была вымушана пакінуць свой дом, таму што ў ім было вельмі цесна. Яе прыняла да сябе пэўная пабожная жанчына.
8 чэрвеня 1899 г., напярэдадні ўрачыстасці Святога Сэрца Езуса, Джэма атрымала дар стыгматаў, або адлюстраванне ранаў Езуса. З тых часоў стыгматы аб'яўляліся ў Джэмы рэгулярна, кожны тыдзень. Раны крывавілі з вечара ў чацвер, калі адчувала Муку Збаўцы, да гадзіны 15 у пятніцу. Два гады пазней Джэма атрымала іншыя стыгматы: цярновай кароны і слядоў бічавання.
У 1902 годзе ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, Джэма вельмі моцна захварэла. Агонія працягвалася да 11 красавіка 1903. У Вялікую Сераду Джэма прыняла Святую Камунію, а ў Вялікую Суботу памерла. Перад смерццю яна павярнулася да Марыі са словамі: ,,Мая маці, я даручаю Табе маю душу. Скажы Езусу, каб Ён быў міласэрны да мяне”. Яна пацалавала крыж, паклаў яго на сваім сэрцы і не адпусціла яго з рук. Яна памерла з усмешкай, якая засталася на яе прыгожым твары.
Адзін з лістоў св. Джэмы Гальгані да сваёй сястры.
Я часта адчуваю сябе самотнай, але прысутнасць Езуса для мяне вельмі добрая. Больш, чым я магу, я імкнуся, каб аддаліцца ад усяго на свеце, але я знаходжу ўсё. Уцякаю ад усіх прыемнасцяў жыцця, а знаходжу задавальненне настолькі вялікае, што я адчуваю сябе вельмі шчаслівай. Я спальваюся нястомна і я сапраўды хацела бы спальваць сябе ўсё больш і больш. Я пакутую і я сапраўды хацела бы пакутаваць яшчэ больш і больш. Я сапраўды хацела бы жыць, я сапраўды хацела бы памерці. Я адчуваю, што я люблю, але каго я люблю не разумею. У сваім вялікім няведанні, я адчуваю, што гэта дабро непамернае, вялікае шчасце: Езус.
Я хачу, каб маё сэрца біла, жыло, уздыхаюла толькі для Хрыста. Я хацела бы, каб мой язык мог вымаўляць толькі імя Езуса, а вочы мае глядзелі толькі на Езуса, каб маё пяро ўмела пісаць толькі імя Езуса, а мае думкі імкнуліся толькі да Езуса. Я думала часам, ці ёсць што-небудзь на зямлі, да чаго я магла бы накіраваць свае пачуцці, але я не магу знайсці нічога падобнага ні на зямлі, ні на небе, акрамя майго каханага Езуса.
Памятайма, мая сястра, што мы вучні Хрыста, які пакутаваў так шмат. Не, гэта не дастаткова, каб мець крыж перад вачыма, насіць яго, трэба мець яго ў сваім сэрцы. Хадзем разам і станем перад Езусам ўкрыжаваным, будзем глядзець на Яго: Ён знаходзіцца на крыжы. Калі Хрыстус прыбіты да крыжа, не трэба наракаць, калі мы павінны стаяць у Яго ног, о мой бедны Езус! Я хацела бы мець сэрца, створанае з усіх сэрцаў найбольш закаханых у Табе, каб Табе дапамагчы. Тым не менш, усе сілы майго беднага цела і ўсе пачуцці майго няшчаснага сэрца я ахвярую Табе. Ніколі так не станецца, што мы пакінем Езуса ў адзіноце на дарозе на Галгофу. Мы будзем з ім не толькі на шляху на Галгофу, але на крыжы і падчас смерці. Бяжым разам да крыжа, больш за тое, да новых крыжоў. Прытулімся да іх і скажам: О, святы Крыж, з думкай аб бязмежнай любові, з якой цябе прыняў Езус, мы хочам прыняць рашучае пастанаўленне – ніколі не адступіць ад цябе.
Крыніца: swgemma.blogspot.com
Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС