Ісідар нарадзіўся каля 560 года ў Новым Карфагене, у правінцыі Мурсіі. Легенда абвяшчае, што пры нараджэнні рой пчол прызямліўся на яго вуснах і пакінуў на іх салодкі мёд. Гэта здарэнне было бы прадказаннем незвычайнага дару мовы, які падчас жыцця меў Ісідар. Пасля ранняй смерці бацькоў выхаваннем малодшых братоў і сясцёр заняўся старэйшы брат, святы Леанард, які быў тады арцыбіскупам Севільі. Пасля яго смерці, Ісідар стаў біскупам Севільі і заняўся аднаўленнем Касцёла.
Ён склікаў і кіраваў сінодамі ў Севільі (619) і Таледа (633), на якіх між іншым склалі сімвал веры, які чытаецца ў Гішпаніі. Святы Ісідар быў дабрадзеем шматлікіх касцёлаў, кляштараў, школ і бібліятэк. Ён імкнуўся, каб падняць інтэлектуальны і духоўны ўзровень духавенства. Яго ўспаміналі як чалавека выключнай дабрачыннасці. Ён быў выдатным пісьменнікам. Святы Ісідар пакінуў пасля сябе багатую літаратурную спадчыну. Святы Браўліён, яго вучань і сакратар, назваў больш за 20 твораў пакінутах св. Ісідарам.
Выключнай была яго смерць. Ён папрасіў, каб яго занеслі ў катэдру і ў прысутнасці дапаможных біскупаў, святароў і людзей зняў сваю вопратку біскупа, а апрануў пакаяннае адзенне, пасыпаў попелам галаву і правёў публічную споведзь. Ён прасіў, каб прабачылі яму ягоныя злачынствы і занядбанні, а пасля каб маліліся за яго. Тады святы Ісідар прыняў святую Камунію і развітаўся з усімі пацалункам супакою. Святы Ісідар памёр 4 красавіка 636 года маючы 82 гады. Менавіта ў гэты дзень адзначаецца літургічны ўспамін святога.
Урывак з кнігі Сентэнцыі св. Ісідара, біскупа: Аб змаганнях людзей, якія навярнуліся
Няхай не паддаецца роспачы той, хто перажыў нявяртанне, калі здарыцца тое, што будзе зноў мець некаторыя нягоды з-за цялесных пажадлівасцяў, калі неўзабаве пасля свайго нявяртання ён захоча перамагчы ўсе пажадлівасці цела і паспрабуе падняцца на вяршыню цноты. У рэшце рэшт Бог, які надзяляе ўсімі дабротамі, можа спыніць супраціўленне цялесных слабасцяў з дапамогай цнотаў, якія зоймуць іх месцы.
Усе прызнаюць, што злачынствы, якія надыходзяць на чалавека, засмучаюць яго найбольш тады, калі справа даходзіць да глыбейшага пазнання Бога. Акрамя таго, егіпцяне вялікім цяжарам прыгняталі народ Ізраіля, калі Майсей лепш пазнаваў Бога. Калі грахі перад навяртаннем спакойна трываюць ў чалавеку, але калі мы іх выганяем, то тады даюць знаць пра сябе з большай моцай. Тое, што спрыяла грэшніку, такім чынам становіцца ворагам таму, хто навярнуўся, а становіцца тое добразычлівым чалавеку, які навярнуўся, што было перашкодай для грэшніка.
У шматлікіх баях прымае ўдзел слуга Божы, калі прыпамінае мінулыя справы. Многія таксама пасля свайго навяртання нават супраць сваёй волі будуць падвяргацца дзеянню пажадлівасцяў цела. Яны не вядуць чалавека да асуджэння, але да выпрабавання, дзеля таго, каб не быць марудлівым, каб заўсёды мець ворага, каб супраціўляцца яму і не паддавацца яго памкненням. Таму ведаюць слугі Божыя, што яны былі ачышчаныя ад грахоў, але, нягледзячы на гэта, ўсё яшчэ іх непакояць дрэнныя думкі, якія паўстаюць на іх шляху. Перад навяртаннем ідзе перад намі натоўп грахоў, пасля навяртання ідзе за намі натоўп спакусаў. Першыя з'яўляюцца перашкодай, каб мы не навярнуліся да Бога, другія прыходзяць да нас, каб мы не глядзелі на Бога свабоднымі вачыма сэрца. Шум выкліканы аднымі і другімі робіць тое, што ў нашае жыццё ўваходзіць блытаніна, якая часта скіроўвае нашую ўвагу на розныя падманы.
Карыснай рэччу з’яўляецца тое, каб пасля навяртання слуга Божы быў выстаўлены на выпрабаванне, бо дзякуючы грахам, якія спакушаюць яго, ён вырываецца з лянівай марудлівасці і прывучае душу да здабыванне цноты.
Крыніца: brewiarz.pl; Izydor z Sewilli, Sentencje, Kraków 2012
Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС