Ян Лесвічнік быў грэкам і ў 16 гадоў уступіў у кляштар ля падножжа гары Сінай. Ён стаў вучнем настаяцеля Мартыр’юша. Некалькі гадоў пазней ён вырашыў жыць пустэльнікам у пячоры ля падножжа гары, у мясцовасці Тола, у васьмі кіламетрах ад кляштара св. Кацярыны. Адзінота не перашкаджала яму ў духоўным кіраўніцтве многімі людзмі, таксама наведваў некаторыя кляштары каля Александрыі. Пасля сарака гадоў яго жыцця ў якасці пустэльніка стаў настаяцелем кляштара на гары Сінай, і такім чынам вярнуўся да жыцця ў кляштары. За некалькі гадоў да сваёй смерці, сумуючы па жыцці пустэльніка, перадаў свайму брату, манаху ў тым жа самым кляштары, уладу над супольнасцю. Ян Лесвічнік памёр 30 сакавіка 649 года. Сёння адзначаецца літургічны ўспамін святога.
Ян напісаў трактаты ,,Павучэнні для пастыраў” і ,,Лесвіца раю”. Твор быў напісаны пад уплывам бачання лесвіцы ў сне патрыярха Якава і быў прызначаны для манахаў, як дапамога ў дасягненні духоўнай дасканаласці, да якой трэба падымацца як па лесвіцы. Трактат складаецца з 30 раздзелаў, якія адпавядаюць колькасьці гадоў жыцця Езуса ў Назарэце, і дзеліцца на дзве часткі. Першая паказвае змаганні манаскага жыцця ў штодзённай барацьбе са слабасцямі чалавечай натуры (раздзелы ад 1 да 23), другая апісвае, як асягнуць маральныя і тэалагічныя цноты (раздзелы ад 24 да 30).
З твора ,,Лесвіца раю” Яна Лесвічніка: ,,Узровень чацвёрты. Аб благаслаўлёнай паслухмянасці, вартай вечнай памяці”.
Трэба было бы цяпер ў нашым трактаце заняцца воінамі і атлетамі Хрыста. Гэтак жа як кветка заўсёды з'яўляецца перад плёнам, так выгнанне цела або волі папярэджвае любую паслухмянасць. На гэтых двух цнотаў, так як на двух залатых крылах святая душа ўзыходзіць у неба. Магчыма гэта меў на ўвазе Прарок, калі спяваў напоўнены Духам Святым, кажучы: ,,Хто дасць мне крылы голуба?” і ,,падымуся з майго актыўнага жыцця і знайду спакой у сузіранні і пакоры”. Мы не павінны ігнараваць у гэтым трактаце дакладна вызначаных відаў зброі гэтых высакародных ваяроў; ёй з’яўляюцца: шчыт веры, які яны ўзносяць перад Богам і сваім выхаваўцам, якім, сцвярджаюць яны, перамагаюць усё, што вынікае з няверы або граху; гэта духоўны меч, які заўсёды выцягнуты і перамагае эгаістычнае жаданне; гэта жалезная браня пакоры і церпялівасці, якія служаць, каб парыраваць любую крыўду ці ўдар; гэта малітва іх духоўнага настаўніка, якая з’яўляецца для іх як бы ахоўным шлемам. Там яны стаяць не трымаючы ногі разам, але адна з іх высунута наперад, каб быць гатовай да службы ў паслухмянасці, а другая цвёрда стаіць ў малітве. Гэта рыштунак і ўзбраенне тых, хто сапраўды паслухмяны; зараз давайце паглядзім на тое, чым з’яўляецца паслухмянасць.
Паслухмянасць з'яўляецца ідэальнай адмовай душы бачнай у трэніроўцы і працы цела. Паслухмянасць з'яўляецца ідэальнай адмовай цела бачнай ў энтузіязме і волі душы. Паслухмянасць з'яўляецца ,,забойствам” (ці ўмарцвенне) цела (,,забойства” сваіх грахоў, пажадлівасцяў), захоўваючы душу жывой. Паслухмянасць з’яўляецца дзеяннем без непатрэбных пытанняў, гэта добраахвотна прынятая смерць, жыццё ў прастаце, супрацьстаянне небяспецы без страху, бяспечны прытулак з Богам, пагарда да страху перад смерццю, суднаходства свабоднае ад страху, шлях, які можна прайсці з зачыненымі вачыма. Паслухмянасць з'яўляецца пахаваннем свабоднай волі і ўваскрасеннем пакоры. Такі ,,мёртвы” не супраціўляецца і не паддае дыскусіі тое, чаго ад яго патрабуюць, калі гэта не з'яўляецца дрэннай рэччу, давяраючы пакорліва і ціха свайму настаяцелю, які ў пабожнасці падштурхнуў да гэтага свайго вучня і будзе адказваць за ўсё. Сапраўдная паслухмянасць заснавана на тым, каб умець свядома адкласці ў бок сваю здольнасць зрабіць нешта ў адпаведнасці з уласным меркаваннем. На пачатку ,,забойства” (ці ўмарцвенне) волі душы і цела прыходзіцца цяжка. У сярэдзіне шляху часам бывае цяжка, а часам не. У канцы з’яўляецца асвабаджэннем ад пачуццяў і свабодай ад болю. Шчаслівы жывы ,,памерлы” адчувае стомленасць ў сваім сэрцы, калі ён выяўляе, што дзейнічаў у пэўнай сваёй справе і палохаецца, калі выконваў нешта па свайму меркаванню.
Крыніцы: Jan Klimak, Drabina raju, adonai.pl
Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС