Літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна з Ф'езоле адзначаецца 18 лютага. Чалавек, які мог быць багатым, але захацеў уцячы перад пеклам і дайсці да неба. Гвіда да П'етра нарадзіўся каля 1400 г. у Кастэла Век'ё ў Муджелло (Тасканія). У маладым узросце ён вучыўся жывапісу ў Фларэнцыі. Калі ва ўзросце 20 гадоў ён адчуў пакліканне да манаскага жыцця, ён уступіў у кляштар дамініканаў ў Ф'езоле.
Каля 1420 г. ён стаў манахам і атрымаў імя Ян. Вечныя шлюбы брата Яна адбыліся ў 1425 г. Ён шчыра і рупліва выконваў свае манаскія абавязкі, а ў сваіх мастацкіх творах перадаваў верным і братам Божыя таямніцы, якія пазнаваў у малітве і вывучаючы святую праўду. Выкліканы ў Рым Святым Айцом Яўгенам IV, памаляваў дзве капліцы ў касцёле св. Пятра і ў Ватыканскім Палацы. Ён таксама працаваў у Картоне і катэдры ў Арвіета.
Ён быў чалавекам простым і сумленным, бедным і пакорным. У сувязі з гэтым, што ён быў у стане злучыць жыццё паводле цнотаў з мастацтвам, атрымаў мянушку Бэато Анджэліко (у перакладзе з італьянскай мовы Анёльскі Брат). З цягам часу шырока распаўсюджвалася слава яго святасці і таленту. Ён памёр у Рыме 18 лютага 1455 года ў кляштары Санта Марыя сопра Мінерва, дзе па сённяшні дзень знаходзіцца яго магіла.
Ён не ўзяў пэндзаль у руку, пакуль не памаліўся
Ён меў такі звычай, каб ніколі не змяніць або паляпшаць свае мастацкія творы, але пакідаў іх у тым стане, у якім яны былі створаны за першым разам. Чаму? Таму што ён лічыў, што такая была воля Бога. Некаторыя кажуць, што брат Анджэліко не ўзяў пэндзаль у рукі, пакуль на пачатку не памаліўся.
Як падказаў Папе рымскаму святога кандыдата на біскупа ў Фларэнцыі
Калі быў патрэбны новы біскуп у фларэнцкай дыяцэзіі, Святы Айцец палічыў годным гэтай паслугі брата Яна. Калі брат даведаўся пра гэта, ён прасіў Яго Святасць, каб на каго іншага звярнуў увагу, таму што ён не лічыць сябе здольным кіраваць людзьмі. Ён сказаў, што ў яго ордэне ёсць брат, якому лепш было бы прызнаць годнасць біскупа. Святы Айцец паслухаў парады брата Яна. Тым самым брат Антанін быў прызначаны арцыбіскупам Фларэнцыі.
Яго нерашучасць, ці можа слухаць Папу рымскага
Аднаго дня Святы Айцец Мікалай, які ў значнай ступені паважаў брата Яна з-за яго святасці і цнотаў, назіраючы, як ён малюе капліцу ў Папскім Палацы, сказаў: "Брат Ян, таму што ты працуеш так шмат, я хачу, каб ты падсілкаваўся мясам". І ён сказаў: "Святы Айцец, у мяне няма дазволу ад настаяцеля кляштара". "Я дазваляю табе", - кажа Папа. Гэта здарэнне сведчыць аб тым, што брат Ян без дазволу свайго настаяцеля не спажываў мясныя стравы.
Сябар бедных
Пагарджаючы свецкім жыццём і адданы выключна святасці брат Ян быў сябрам бедных. Ён практыкаваўся пастаянна ў жывапісе, але ён не хацеў маляваць нічога іншага, акрамя рэлігійных твораў. Ён мог быць багатым, але не хацеў гэтага. Ён казаў, што сапраўдным багаццем з'яўляецца задавольвацца малым. Мог кіраваць многімі і не хацеў, кажучы, што меншая цяжкасць і клопат ў тым, каб быць паслухмяным. У яго не было іншых жаданняў, як тое, каб уцячы перад пеклам і дайсці да неба.
Крыніца: brewiarz.pl, dominikanie.pl
Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС