Сярод сучасных каталікоў ёсць вельмі шмат вялікіх прыхільнікаў св. а. Піо. Сапраўды, гэты чалавек быў так блізка Бога ўжо тут на зямлі, што яго прыклад не можа заставіць быць абыякавым нікога, хто імкнецца да праўды. Пры гэтым а. Піо жыў зусім нядаўна, як кажуць "тут, за плотам". Вашай увазе прадстаўляем інтэрв'ю з капуцынам, які ведаў святога непасрэдна. Гутарка з айцом Maрціянo Морра, OFMCap
З айцом Maрціяно Морра OFMCap, капуцынам і сведкам жыцця святога айца Піо, і Леандра Каскавілля - доктарам у Доме Палягчэння ў Цярпенні ў Сан-Джаванні Ратонда і генеральным намеснікам дырэктара Груп Малітвы айца Піо размаўляе Магдалена Гузяк-Новак.
Для мяне гэта вялікі гонар сядзець з Айцом за адным сталом. Не кожны дзень прыпадае спаткаць сведку жыцця святога чалавека.
А. Maрціянo Морра: - Дзякуй, але сапраўдны гонар адчуваю я. І я, і святы айцец Піо прайшлі тым жа шляхам. Ён быў капуцынам, і я з’яўляюся капуцынам. Мы перажывалі той самы харызмат, мы былі братамі ў той жа суполцы ў Сан-Джаванні Ратонда. Я жыў з ім, і, як мы зараз сядзім - я еў за адным сталом з ім.
У яго была любімая ежа?
Ён еў вельмі мала. Заўсёды браў крыху макаронаў, гародніны, мяса, а затым гэтую міску перадаваў брату, які сядзеў побач. Часта падчас ежы я быў яго суседам, і талерка перадавалася мне. Айцец Піо гаварыў: "Вазьмі і еш, бо табе трэба яшчэ падрасці." Але, як вы можаце бачыць, гэта не памагло (смяецца).
Як айцец Піо быў заўважаны яго таварышамі за жыцця? Ці ўжо тады быў акружаны арэолам святасці?
Гэта залежыць, каму задаць гэтае пытанне. Таму што ацэна чалавека заўжды залежыць ад стану духа таго, хто гэтае пытанне задае. Растлумачу, што я маю на ўвазе.
Айцец Піо быў нармальны і вельмі чалавечы, але часам выбухаў і не саромеўся навучаць іншых. Гледзячы з боку, хтосьці мог спытаць, што гэта за святы, які крычыць на ўсіх? Тым не менш, нягледзячы на сваю імпульсіўнасць, знаходжанне ў кампаніі Айца Піо было велізарным задавальненнем. Умеў падтрымаць размову. Ён быў таварыскі, мілы.
Больш кампанейскі ці самотны?
Такі і такі. Калі ён маліўся, рабіў гэта інтэнсіўна. Але, калі быў з братамі, не пазбягаў людзей. Ён не любіў замыкацца ў пакоі і заставацца там сам-насам. З ахвотай прымаў удзел у так званым адпачынку. Гэта час, калі манахі былі разам, маглі з'есці пірог і садавіну, выпіць кока-колу. У нашай правінцыі быў звычай, што больш урачысты адпачынак мы мелі за дзесяць дзён да Вялікага Посту. У гэтым выпадку, Айцец Піо ніколі не казаў, што павінен пайсці ў касцёл. Наадварот – любіў гульні і жарты.
У той час вельмі папулярнай ў Італіі была гульня ў шарыкі. Кідалася маленькімі шарыкамі так, каб яны падалі як найбліжэй да найбольшых з іх. Айцец Піо, гледзячы на гуляючых манахаў, заўсёды некаму дапінгаваў. Або звяртаўся да аднаго з капуцынаў: Адыдзі, дрэнна табе ўдаецца". Браў ад яго шары і кідаў сам.
Раскажу іншую гісторыю. Я бачыў гэта на свае ўласныя вочы. На тэрасе нашага манастыра быў фэст – імяніны аднаго з лекараў. Імяніннік частаваў гасцей разнастайнымі прысмакамі. Пасля пачастунку адзін з іх спытаў, дзе паставіць пустыя бутэлькі з-пад піва. “У кутку на зямлі” - сказаў нехта. “Але зараз прыйдзе стражнік, скажа, што мы пілі і пакінулі толькі пустыя бутэлькі”. “Ну, дык давайце возьмем бутэлькі і кінем іх з тэрасы на зямлю” - дадаў іншы. “А калі які брат дастане ў галаву, то добра, - будзе адным менш”.
Усё гэта было малой правакацыяй. Часта ў прысутнасці айца Піо жартавалі і чакалі на яго рэакцыю. Святы прыслухоўваўся ўсяму гэтаму. Потым ён устаў і падышоў да парэнчаў тэрасы. Ён убачыў, як прагульваецца айцец Рафаэль, прадстаўнічы настаяцель манастыра. Ён павярнуўся да гасцей і крыкнуў: “Вось ідзе Айцец Рафаэль. Калі вы цяпер кінеце бутэльку і пападзеце ў галаву – бедная гэтая бутэлька."
Я не чакала такога. Думаючы пра айца Піо, мела ў галаве вобраз чалавека, які ніколі не адпачываў, толькі стаяў на каленях.
Гэта бачанне святасці, якое можна вызначыць як “святы – разадзьмуты”. Ці можаце вы штосьці запісаць?
Вядома.
Дазвольце мне даць вам вызначэнне святога паводле Айца Піо. Святы – гэта грэшнік, які не згодны з тым, каб ім застацца. Кожнага дня ён кажа: "Я памыліўся, і не буду больш здзяйсняць гэтую памылку." Ён паўтарае гэта да канца свайго жыцця.
Гэта вельмі важна, таму што мы звычайна не разумеем, што Святы гэта звычайны чалавек, са сваім няпростым характарам і недахопамі. Ён - не анёл. Мы памыляемся, калі глядзім на кананізаваных людзей, на людзей Касцёла, напрыклад, святароў. Мы патрабуем, каб яны былі дасканалыя, але гэта проста немагчыма.
"Не імкнуўся да славы, аднак вядомасці і папулярнасці яму маглі б пазайздросціць найбуйнейшыя рок-зоркі. Ён убачыў газету, якую купляюць 150 тысяч італьянцаў, і нават уласнае тэлебачанне. Яго магілу наведваюць 8 млн чалавек у год»- гэта з вэб-сайта капуцынаў. Чаму, як гэта магчыма? - Гэта сакрэт айца Піо. Ён зусім не хацеў шуму і выбуху вакол сваёй сціплай асобы.
У яго была толькі адна думка - ратаваць душы. Усё астатняе яго непакоіла і перашкаджала яму. Ён не любіў сходаў. Але калі вакол яго збіраўся натоўп, са знакамітасцямі, прэзідэнтамі і іншымі "важнымі" наперадзе - не ўцякаў. Ён адчуваў, што на ім спачывае велізарная адказнасць.
Аднойчы разам з групай братоў ён быў на першым паверсе каля акна, якое выходзіла па плошчу, поўную людзей. Было відавочна, што ўсе прыйшлі, каб пабачыць айца Піо. Брат Амуросій сказаў святому: «Падзівіся, ойча, які вялікі натоўп прыйшоў да цябе", але ў яго словах была іронія і здагадка, што капуцын клапоціцца пра дарэмныя апладысменты. Тады айцец Піо, не глянуўшы на натоўп, паказаў яму свае далоні, а на іх стыгматы, закрытыя паў-пальчаткамі. Сказаў толькі: "Паглядзі сюды, якую вялікую адказнасць я маю перад Богам."
Маці Тэрэза з Калькуты была абвешчана святой раней за Айца Піо, а Папа Ян Павел II прылічаны да ліку благаслаўлёных ужо пасля сямі гадоў. Чаму працэс бэатыфікацыі айца Піо не пачаўся адразу пасля яго смерці?
Многія вучоныя і саноўнікі Касцёла былі супраць пачатку працэсу бэатыфікацыі. Заблякаваў яго Папа Павел VI, хоць ён і быў сябрам айца Піо. Трэба памятаць, што святы выклікаў шмат спрэчак ужо за яго жыцця. Пыталася, як магчыма, што абвясцілі святым кагосьці, хто быў нервовым і крычаў на сваіх братоў-манахаў. Запомнілася тое, аб чым гаварыў сам Айцец Піо: “што святы гэта грэшнік, які не згодны з тым, каб ім застацца”.
Вы клапоціцеся пра Групы Малітвы Айца Піо. Адзін з іх асноўных намераў - маліцца за Касцёл і навяртанне грэшнікаў. Чаму?
Леандра Каскавілля: - Гэта спадчына Айца Піо. Святы хацеў, каб групы падтрымлівалі яго сваімі малітвамі. Гэта з малітвы павінны былі расці іншыя справы, такія як Дом Палягчэння Пакут у Сан-Джавані Ратонда.
Чаму Айцец Піо хацеў стварыць менавіта бальніцу?
Гэтая справа ўзнікла ў яго святарскім і францысканскім сэрцы. Таму што, калі гаварыць айцец Піо - трэба ісці да крыніцы, гэта значыць да святога Францыска. Першую бальніцу, прысвечаную святому з Асіжу, яму ўдалося адкрыць у 20-х гадах. Ён хацеў дапамагаць хворым і бедным. Гэта было фундаментальным, асноўным натхненнем. Ён кіраваўся простай інтуіцыяй - паўтараў, што ў хворым чалавеку ёсць Хрыстос, які пакутуе, у бедным - Хрыстос, які патрэбуе дапамогі. Затое, у хворым і бедным Хрыстос жыве "двойчы".
Калі пачынаў будаўніцтва, не меў нічога. Але раптам пачалі з’яўляцца ахвяры ад людзей з усяго свету. У 1956 годзе адчынены Дом Палягчэння Пакут, у якім я маю гонар працаваць. Бальніца павінна была быць храмам ведаў і веры. Таму што, калі ў хворым ёсць Хрыстос, то домам для хворага павінен быць храм.
А. Maрціянo Мора - Ці я магу што-небудзь дадаць?
Калі ласка.
Прадстаўленне айца Піо даволі змрочнае, і я б не хацеў, каб яго прыхільнікі думалі, што ён быў маўклівы. Аднойчы я ішоў па калідоры, дзе на яго чакаў натоўп людзей, у тым ліку мастак, які намаляваў яго партрэт. Малюнак не так ужо яму і ўдаўся - твар айца Піо быў падобны на рабаўніка. Капуцын, выдатна ведаючы, што гэта было яго падабенства, запытаў мастака: "Якога гэта брата вы намалявалі?». "Гэта айцец. Я хацеў бы папрасіць прысвячэнне і подпіс на карціне", - адказаў мастак. "Дайце мне ручку", - сказаў святы. І напісаў: "Не бойцеся, гэта я, айцец Піо".
Пераклад: Тадэвуш Сямашка
Крыніца: prasa.wiara.pl