У кляштары Уцелаўлення ў Авілю, пасля васямнаццаці гадоў свайго жыцця ў ролі мала дбайнай манахіні, яна па-сапраўднаму прыйшла да Бога. Гэта здарылася, калі яна аднойчы затрымалася даўжэй, чым заўсёды, перад выявай Убічаванага Езуса. Менавіта тады Тарэса зразумела, што, няхайна ставячыся да свайго жыцця, яна здраджвае свайго Настаўніка, здраджвае Хрыста.
Святой Тарэсе з Авілю мы павінны быць удзячны за глыбокую рэфлексію над тым, што ў душы кожнага хрысціяніна жывуць тры Боскія Асобы. Гэта яна пісала, што, калі мы пражываем сваё жыццё ў прасторы паміж кахаючым нас Айцом і яго ўзлюбленым Сынам, то з упэўненасцю можам сказаць, што ёсць з намі і Святы Дух, які нават у самай складанай сітуацыі нашага жыцця падкажа, што нам рабіць. Будучы адоранай незвычайнымі містычнымі ласкамі, якія яна атрымоўвала падчас малітвы, святая Тарэса заўсёды заставалася паслухмянай сваім спаведнікам і духоўным настаўнікам. Нават калі спатыкалася з нецярпеннем і незразуменнем. Сярод яе спаведнікаў былі, між іншымі, езуіт cвяты Францішак Боргіяш і францішканін cвяты Петр з Алкантры. Пэўны час cвятая спавядалася ў святара, які быў вядомы захаваннем выклікаючым неахвоту ў вернікаў, аднак яна з такой верай расказвала яму аб сваіх самых дробных грахах, што прывяла яго да значных унутраных пераменаў, дзякуючы чаму, ён змог вярнуцца да вернасці, якую атрымаў у ласцы святарства.
Калі Тэрэса зразумела, што лепшым, а можа і адзіным, лекам для гінучага ад адсутнасці адзінства Касцёла будзе шлях да жыцця, цалкам прысвечанага Богу праз малітву, адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту, нішто ўжо не магло перашкодзіць ёй заснаваць наступныя Кармэлі (кляштары сясцёр кармэлітанак - прым. рэд.). У гэтай працы яе падтрымліваў святы Ян ад Крыжа, які правёў рэформу мужчынскай галіны Кармэлітаў. Першым кляштарам, які заснавала св. Тэрэса, быў Кармэль св. Юзафа ў Авілю. Іспанская святая была вялікай прыхільніцай св. Юзафа і менавіта праз яго заступніцтва прасіла аб патрэбных ласках, калі хварэла ці сустракалася з нейкімі цяжкасцямі. Гэта была вельмі жыццярадасная і рашучая ў сваёй дейнасці жанчына, якая жыла малітвай. Яна любіла спяваць песні народа Кастыліі, танцаваць з кастаньетамі ў руках. Святая мела выдатнае пачуццё гумару, старалася ніколі не наракаць на жыццё. Яна пісала цудоўныя вершы, якія і сення кранаюць сэрцы людзей сваёй глыбінёй. Так, у адной з паэм чытаем: "Que muero porque no muero", што значыць: ”я таму паміраю, што памерці не магу”, каб хутчэй спаткацца з Боскім Жаніхом, Езусам Змёртвыхпаўсталым. Расказала яна і аб самай вялікай сваёй таямніцы, аб сяброўстве з Езусам. “Той, для каго Хрыстос – Сябар і вялікадушны Правадыр, той усё зможа вытрымаць. Езус сам прыходзіць з дапамогай, дае сілы, не пакідае нікога, Ён сапраўдны і шчыры сябар. Я дакладна бачу, што гэта жаданне Бога, каб, калі хочам мы падабацца Богу і атрымоўваць ад Яго розныя ласкі, то каб атрымоўвалі іх праз Найсвяцейшую Чалавечнасць Хрыста, якую Бог упадабаў”.
Паводле deon.pl
Пераклад: Любоў Сетак