Бог часта выбірае пэўных людзей для таго, каб яны былі асаблівымі сведкамі любові і бясконцай міласэрнасці, якае ідзе ад Езуса Хрыста. Такой постаццю з’яўляецца св. Шарбель Маклуф, адзін з найбольш вядомых святых на Блізкім Усходзе. Здзіўляюць найперш яго цуды і знакі, якія праз яго заступніцтва адбываюцца. Аднак некаторыя вернікі не разумеючы сутнасці заступніцтва святых, надаюць рэлігійнаму культу гэтага святога нейкі магічны сэнс, ствараючы нездаровы ажыятаж вакол яго імя і выяваў.
Нарадзіўся св. Шарбель 8 мая 1828 года, і быў пятым дзіцём у сям'і бедных сялян, якога назвалі Юзаф у мястэчку Бкаакафра, што у 140 км ад Бейрута. Малы Юзаф любіў несці паслугу пры алтары ў Касцёле і часта прасіў святара даць яму кавалачак кадзідла, які ён заносіў у гроту, непадалёк ад яго роднай хаты. Там, перад маленькім абразом Маці Божай, ён маліўся і запальваў кадзіла. Калі іншыя дзеці ішлі бавіцца, Юзэф наведваў гроту, і таму яму далі мянушку “святы”, а яго гроту назвалі “грота святога”.
Маючы 14 гадоў Юзэф Макхлуф адчуў пакліканне да манаскага жыцця, ўступіў у закон маранітаў і першыя шлюбы злажыў 1 лістапада 1853 года, прыняўшы імя Шарбель. У 1859 года атрымаў святарскія пасвячэнні. Менш чым праз год, стаў сведкам вялікай расправы на хрысціянах. Ад рукі мусульман і друзаў пакутніцкай смерцю загінула 20 тыс. чалавек. Іншаверцы выразалі хрысціян цэлымі сем'ямі і спусташалі касцёлы. Шарбель, які ў той час знаходзіўся ў манастыры ў Аннаі, дапамагаў уцекачам, маліўся і пасціўся ў іх інтэнцыі.
На пустыні
У пэўны момант свайго жыцця ён адкрыў у сабе пакліканне да пустэльніцкага жыцця, але на працягу многіх гадоў не мог атрымаць на гэта дазвол. Толькі пасля 17 гадоў, калі ў манастыры здарыўся незвычайны выпадак, змог рэалізаваць сваю мару. Выпадак насамрэч быў незвычайны. Двое яго субратоў, дзеля жарту, улілі ў лампу замест масла ваду і папрасілі яго запаліць яе. Якое ж было іх вялікае здзіўленне, калі вада ў лампе пачала гарэць. Пра гэтае цудоўнае здарэнне манахі расказалі кіраўніку манастыра.
А. Шарбель дасканала ўсведамляў сабе, што самым эфектыўным крокам каб перамяніць свет з’яўляецца перш за ўсё змена самога сябе, праз малітву і пост у самотнасці, на пустыні. У Эрэме, пустэльным месцы ён правёў 23 гады свайго жыцця, жывучы ў памяшканні, якое мела толькі 6 квадратных метраў. Пад манаскай вопраткай ён заўсёды насіў валасянніцу, спаў толькі 5 гадзін у суткі, пастаянна практыкаваў пост. Праводзіў доўгі час на малітве перад пачаткам Эўхарыстыі і пасля яе. Да а. Шарбеля прыходзіла мноства людзей з просьбамі. Аднойчы да яго прывялі апантаную асобу, на якую ён толькі ўсклаў рукі і тая адразу была звольнена.
Святло і алей
Адыйшоў у вечнасць маючы 70 гадоў, пасля 8 дней агоніі, у Вігілію Божага Нараджэння 1898 года. Манахі знайшлі яго цела на падлозе ў капліцы. Калі яны туды ўвайшлі, убачылі дзіўнае святло, якое ішло з табернакулюм і ахінала цела памерлага. Калі яго пахавалі каля манастыра, з першага дня на працягу 45 начэй магілу асвячала святло невядомага паходжання. Шмат людзей, бачачы гэта, пачалі прыходзіць у тое месца. Дзеля бяспекі, патрыярх наказаў перанесці цела а. Шарбеля ў манастыр. Калі ў прысутнасці медыка і сведкаў была аткрыта труна манаха, то ўсё убачылі, што цела не мае слядоў раскладу. У труне таксама быў 17 сантыметровы слой алею, які сачыўся з цела. Айцы пачалі яго раздаваць, а верныя прыкладаць да хворых месцаў. Так распачалася хваля аздараўленняў. Да кананізацыі, якую правёў Святы Айцец Павел VI у 1977 годзе, труну адкрывалі некалькі разоў і кожны раз сабіралі алей, які паходзіў з цела святога. Святы Шарбель памёр, маючы вес каля 52 кг, а алею з яго цела прасычылася больш чым 100 літраў.
Выздараўленне Ноўхад
Да сённяшняга дня зафіксавана больш за 23 тысячы цудаў, якія здзейснены праз заступніцтва святога. Яго магілу штогод адведваюць больш чым 4 млн чалавек, са сваімі просьбамі і падзякай. Адным з найбольш вядомых цудаў з'яўляецца вылячэнне Ноўхад Аль-Хамі, 59 гадовай лівійкі, маці 12-ці дзяцей, якая з-за інсульта перажыла цяжкі параліч. Дзеці і муж спадзяваліся толькі на Бога. Найстарэйшы сын Саад 22 студзеня 1993 года адправіўся да гробу св. Шарбеля, каб там памаліцца і папрасіць выздараўленне для сваёй маці. Пасля вяртання, ён памазаў шыю хворай алеем з гробу святога. Познім вечарам, молячыся, жанчына заснула і ў сне ўбачыла, што каля яе ложка з'явіўся св. Шарбель з нейкім манахам. Ён сказаў: “ Я, а. Шарбель, я прыйшоў зрабіць табе аперацыю.”
Я асабіста размаўляў з гэтай жанчынай, яна расказвала, што вельмі баялася, таму што манахі не мелі ніводнага хірургічнага інструмента, ні анэстэзіі, нічога яна таксама не ведала пра неабходнасць аперацыі. У пэўны момант яна адчула на сваёй шыі рукі манаха і моцны боль, але не магла ні крычаць, ні што-небудзь зрабіць. Калі яны скончылі гэтую незвычайную аперацыю, пасадзілі яе на ложку. Святы Шарбель сказаў: Зараз ты здаровая, ты можаш есць, піць, хадзіць і працаваць. Пасля яны зніклі ў ясным святле. Калі Ноўхад праснулася, яна ўбачыла, што знаходзіцца ў такой пазіцыі, як і ў сне. Яна магла ўстаць з ложка і хадзіць па пакоі. У люстэрку яна ўбачыла, што з абодвух бакоў шыі, якая цалкам была ў крыві, з’явіліся раны памерам каля 14 см. У наступную ноч гэтай жанчыне зноў аб’явіўся св. Шарбель і сказаў: Я зрабіў табе аперацыю, каб людзі навярталіся, бачачы якім цудоўным чынам ты вылячылася. Прашу цябе ўдзельнічыць у Святой Імшы ў Аннаі ў 22-гі дзень кожнага месяца, і ў гэты час твае раны будуць крываточыць.
Шмат выпадкаў цудоўных аздараўленняў праз заступніцтва св. Шарбеля былі зафіксаваны дакументальна. У 2004 годзе 54-гадовая жанчына з Францыі, Бернадэтта Марыя Алена Вернаррат з Аранжу, якая хварэла на рак, вырашыла выехаць у падарожжа да магілы св. Шарбеля. Пасля споведзі і св. Камуніі ў Аннаі, яна малілася на ружанцы каля труны святога манаха. Пасля свайго вяртання на радзіму ўрачы пацвердзілі яе поўнае аздараўленне.
Не так даўно, калі я ў Падуі маліўся над апантанай жанчынай, то прасіў апекі св. Шарбеля і сатана праз гэтую жанчыну пачаў крычаць: - Шарбель, апякун сям'і – нееее!!!
Кс. Яраслаў Цялецкі
Паводле PortalWiara.pl