Skip to main content

Святы Ісідор - апякун Інтэрнету і інтэрнет-карыстальнікаў

secСвяты Каталіцкага касцёла, біскуп Севільі, выбітны навуковец і аўтар шматлікіх работ – гэта толькі некаторыя з атрыбутаў Святога Ісідора, заступніка Інтэрнету, інтэрнет- карыстальнікаў і праграмістаў, свята якога ў Касцёле адзначаецца сёння 4 красавіка.

Ісідор Севільскі (Hispalensis) жыў у той час, калі зямля цяперашняй Іспаніі была разарваная міжусобнай барацьбой і пераследам з нападамі звонку. Сярод пакут, выкліканых беспарадкамі, з'явіліся новыя супольнасці.

Ісідор нарадзіўся каля 554 г. у сям'і, якая паходзіла з Картахены (Carthago Nova, старажытнай іспанскай правінцыі Мурса). Гэта была сапраўдная іспанская сям'я. Ён рос і выхоўваўся разам са сваім старэйшым братам, Леандрам, які быў біскупам Севільі. З ім быў шанец паглядзець на драматычныя падзеі таго часу: місіі Леандра ў Канстанцінопалі (582), аблогі Севільі арыянскім каралём вестготаў (583-584), антыарыянскім і ўніфікацыйным намаганням у наступныя гады і г.д.

Пасля смерці Леандра (599) Ісідор ўзышоў на асірацелы прастол біскупскай сталіцы; знаходзіўся на ёй на працягу 37 гадоў. Вялікую частку таго часу ён прысвяціў працы рэарганізацыі іспанскага Касцёла. Яна пасля была адлюстравана ў рэзалюцыі некалькіх Сабораў. Сярод гэтай карпатлівай працы працягваў расці і асабісты аўтарытэт і прэстыж біскупа, які, у сваю чаргу, выяўляецца ў адносінах з кіруючымі.

На жаль, перапіска, якая ілюстравала тыя кантакты, амаль цалкам знікла. Калі 4 красавіка 636 года Ісідор, аточаны духавенствам сваёй епархіі, паміраў, праца па аб'яднанні дзяржавы і арганізацыі Касцёла была завершана. Увесь росквіт іспанскага Касцёла ў VII стагоддзі зыходзіць менавіта ад эпохі Ісідарыянскага Адраджэння.

Праца Ісідора імпануе яшчэ і тым, што ён пакінуў пасля сябе багатую літаратурную спадчыну, якая ахоплівае амаль энцыклапедычны аб’ём ведаў. Хопіць толькі прыгадаць, што сярод яго прац знаходзяцца такія працы, як: Дваццаць кніг паходжання ці Этымалогія; Пра розніцы, якія ўзнікаюць паміж словамі; Гісторыя готаў, вандалаў і свеваў; Пра імёны ў Старым Запавеце і Евангеллі; Уступы да кніг Старога і Новага Запаветаў; Пра каталіцкую веру супраць габрэяў; Правілы манахаў і т.д. Ён пісаў таксама і эпіграмы (самымі цікавымі з'яўляюцца эпіграмы для бібліятэкі, скрыпторыя і хатняй аптэкі). Менавіта Ісідару мы павінны дзякаваць за “Хроніку”, якая змяшчае звесткі да 624 года і з'яўляецца трэцяй пасля хронікі Іераніма і Генадзія, за гісторыю стараславянскай літаратуры, пад назвай "Пра вядомых мужоў".

Ісідор акрамя гэтага быў яшчэ і аўтарам шматлікіх сінодскіх канонаў а таксама невялікай працы пад назвай “Пра касцёльныя абавязкі”. Менавіта дадзеная навуковая спадчына стала прычынай, па якой у 1997 годзе Папская Рада па справах сродкаў грамадскай сувязі пастанавіла св. Ісідора патронам інтэрнету, карыстальнікаў інтэрнету, інфарматыкаў і праграмістаў.

Фармальная кананізацыя св. Ісідора адбылася у 1598 годзе, кананізаваў яго папа Клеменс VIII. У 1722 годзе папа Інакенцій XIII абвясціў св. Ісідора доктарам Касцёла.

У каталіцкім Касцёле яго літургічна ўспамінаюць 4 красавіка, але ўрачастасці ў Іспаніі адбываюцца 26 красавіка. У іканаграфіі св. Ісідор прадстаўляецца як стары біскуп, ля ног якога знаходзіцца кніга. У іканаграфіі яго таксама можна ўбачыць з пяром у руцэ і таксама з кнігай Codex etimologiarum, з вуллем ці пчоламі (што сімвалізуе яго мудрасць), з біскупскім посахам, німбам вакол галавы, крыжам і едучым на кані.

Малітва інтэрнаўта

"Усемагутны Госпад, Ты стварыў нас па падабенстве свайму
і казаў нам, каб мы шукалі добрае, праўдзівае і прыгожае,
першым чынам, у абліччы адзінага сына Твайго, Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Цябе мы просім, зрабі так, каб мы пры заступніцтве святога Ісідора, біскупа і настаўніка,
вандруючы па інтэрнэце, скіроўвалі нашую далонь і вочы на тое, што любасна Табе,
а ўсякага чалавека, якога мы сустрэнем (у віртуальнай прасторы) - прымалі з літасцю і цярпеннем.
У імя Хрыста, Госпада нашага. Амэн".
Святы Ісідор, маліся за нас!
 
Крыніца www.deon.pl
Рэдагавана: 17 Студзеня 2017