Яшчэ не так даўно адзіным спосабам даведацца, як выглядалі святыя, быў жывапіс і скульптура. Пазней пра жыццё святых можна было даведацца дзякуючы пісьменнікам, тэатральным пастаноўкам, радзей кіно. Сёння жыццеапісанні святых ХХ ст. можна ўбачыць і свабодна знайсці на Youtube. Напрыклад, айца Піо або св. Максімільяна Кольбэ.
Ніжэй некалькі прыкладаў.
Святая Джоанна Берэтта паходзіць з Італіі і яна – апякунка цяжарных. На другім месяцы цяжарнасці ў яе знайшлі фібрыёму маткі. Нягледзячы на медыцынскія паказчыкі, яна не перапыніла цяжарнасці і вырашыла адкласці аперацыю дзеля захавання жыцця свайму дзіцяці. Аднак праз некалькі дзён пасля родаў, 28 красавіка 1962 года, жанчына памерла. 16 мая 2004 года папа Ян Павел ІІ абвясціў Джоанну Берэтту святой. На Youtube канале (Saint Gianna Beretta) можна знайсці запісы, зробленыя яе мужам, на якіх прадстаўлена святая разам з мужам і двума старэйшымі дзецьмі.
Пабожнасць айца Піо вядомая ўсяму свету. Адносна лёгка можна знайсці на Youtube казанні або святыя Імшы з удзелам айца Піо (Father Pius). Ён пакінуў гэты свет у 1968 годзе.
Унікальны першы і адзіны відэазапіс са святым Максіміліянам Марыя Кольбэ, які таксама можна знайсці на гэтым відэахостынгу.
Даволі шмат рэальных відарысаў пра бласлаўлёных мінулага стагоддзя можна знайсці на канале Youtube. Папа Ян ХХІІІ, бл. Маці Тэрэза з Калькутты. У гэтым фільме можна пачуць і ўбачыць, як Маці Тэрэза распавядае пра сваю паслугу.
Бадай самым вядомым бласлаўлёным можна лічыць папу Яна Паўла ІІ (John Paul II), на відэахостынгу можна адшукаць мноства ягоных прамоў і відэа, якія паказваюць, якім ён быў у жыцці. У прыкладзе, што змяшчаецца па адзначанай спасылцы, можна паглядзець даволі кранальнае і не зусім звычайнае відэа пра папу Яна Паўла ІІ.
Таксама можна знайсці фота першага мучаніка, чый відарыс быў змешчаны на youtube – гэта бласлаўлёны Ежы Папялушка, які быў забіты ў Польшчы падчас камуністычнага рэжыму.
Новыя тэхналогіі дадаюць новае вымярэнне ва ўшаноўванні святых. У любой кропцы свету можна бачыць святых і пераймаць іх. Гэта новы інструмент Касцёла ў працэсе новай евангелізацыі.
Паводле katolik.ru