Не трэба шмат, каб знайсці супакой сэрца.
1. Не чакай даўжэй.
Вырашыся! Ты дастаткова доўга адкладаў гэтае рашэнне. Ты ніколі не будзеш адчуваць сябе сапраўды гатовым, а ў думках ты ўжо столькі разоў гэта рабіў. Акрамя таго, навошта цягнуць гэты цяжар? "За Хрыста просім, пагадзіцеся з Богам!" (2 Кар 5, 20).
2. Мей мэту перад вачыма.
Помні, што ты ідзеш мірыцца, а не разлічвацца. Бог - не бухгалтар. Ён не збіраецца цябе пакараць. Няма граху, якога нельга прабачыць, калі чалавек просіць прабачэння! "А калі ён быў яшчэ далёка, бацька яго ўбачыў яго і, узрушаны міласэрнасцю, пабегшы, кінуўся на шыю яго і цалаваў яго" (Лк 15, 20).
3. Маліся як умееш.
Маліся як можаш, лепш за ўсё - сваімі словамі. Цябе чакае той самы Бог, якому ты молішся, якога патрабуеш, адчуваючы, што Ён з'яўляецца самым дабром і толькі дабро можа сустрэць цябе з Яго боку. "Літасцівы і спагадны Госпад, доўгацярплівы і вельмі міласэрны" (Пс 103, 8).
4. Збярыся з думкамі, як заўсёды.
Перачытай Дэкалог і падумай, запаведзь за запаведдзю, што ты зрабіў дрэннага, чым пагрэбаваў, каго пакрыўдзіў, якім ты быў у адносінах да Бога, да людзей і да сябе самога. Не надавай празмернай увагі гатовым рахункам сумлення, якія пералічваюць усе магчымыя грахі. Яны нярэдка ўводзяць у зман, закладваючы, што ўсе названае - аднолькава важна.
5. Знайдзі спавядальніка.
Не хадзі да выпадковага святара! Ідзі лепш да таго, каго табе параілі, ці каго сам абраў, нават калі крытэрыі выбару суб'ектыўныя і вядомыя толькі табе. Скажы, чаму цябе не было так доўга і чаму прыходзіш сёння. Успомні пра свае апасенні і цяжкасці.
6. Трымайся канкрэтыкі.
Ты не абавязаны пералічыць усё. Для поўнай і сапраўднай споведзі дастаткова прызнаць цяжкія грахі - якія тычацца Дэкалогу, учыненыя свядома і па выбары. "Бо калі наша сэрца асуджае нас, дык Бог большы за нашае сэрца і ведае ўсё" (1 Ян 3, 20).
7. Не апраўдвайся.
Ня бойся адчуць сябе адказным або вінаватым за зробленае. Ты не павінен тлумачыць, як там было, ці апраўдвацца. Бог хоча цябе апраўдаць і прыняць. "Бог у Хрысце пагадзіў свет з Сабою" (2 Кар 5, 19).
8. Ідзі дарогай веры.
Калі паспавядаешся, памятай, што найважнейшай з'яўляецца твая вера. Клапаціся пра яе праз малітву, чытанне Бібліі і сакраманты. Выказвай сваю веру ў канкрэтных рашэннях.
Паводле dominikanie.pl