Ніжэй знойдзіце адказы на пытанні адносна споведзі, якія часта хвалююць розум чалавека.
1. З якога часу ў Касцёле існуе практыка споведзі?
Св. Евангелле ў многіх месцах кажа пра тое, што Езус дараваў грахі людзям, якія, перажываючы дакоры сумлення і жадаючы выправіцца, станавіліся годнымі гэтага прабачэння. Пасля свайго Уваскрасення Езус Хрыстус, з'явіўшыся Апосталам, даў ім уладу дараваць грахі: "Супакой вам! Як паслаў мяне Айцец, так і Я пасылаю Вас. Сказаўшы гэта, дыхнуў на іх і сказаў ім: "Вазьміце Духа Святога. Каму б не адпусцілі грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца" (Ян 20, 20-23).
Аб практыцы вызнаньня грахоў даведваемся таксама з паслання св. Яна: "Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі нашыя і ачысціць нас ад усялякай няпраўды".
У першыя стагоддзі хрысціянства за цяжкія грахі (ідалапаклонства, забойства, святатацтва, мужаложства) пакаянне было публічным, а сам працэс прымірэння працягваўся доўгі час.
"Вучэнне Госпада народам праз 12 апосталаў", дакумент датаваны канцом I стагоддзя, перадае: "У касцёле спавядай грахі свае і не прыступай да малітвы сваёй з нячыстым сумленнем. Такі шлях жыцця" Аўтар вучыць, што перад Эўхарыстыяй трэба вызнаваць грахі: "У дзень Гасподні, сабраўшыся разам, разламаўшы хлеб, дзякуйце, прызнаўшы спачатку грахі вашыя, каб чыстая была ахвяра ваша".
Святы Папа Клімент Рымскі ў лісце да Карынфянаў піша пра ролю біскупаў і святароў у працэсе пакаяння і паяднання з Касцёлам: "Упакорцеся перад святарамі, і прыміце настаўлення на розум да пакаяння, схіліўшы калена сэрца свайго".
Святы Касцёл з самага пачатку карыстаўся ўладай прабачэння грахоў. Пра гэта сведчаць старажытныя царкоўныя пісьменнікі і айцы Касцёла ( св.Цыпрыян, св. Аўгустын). Св.Цыпрыян, які жыў у II-III стагоддзях, пісаў: "Няхай кожны вызнае свой грэх, пакуль грэшнік знаходзіцца яшчэ ў гэтым свеце, пакуль споведзь яго можа быць прынятая, пакуль адпушчэнне, пры пасрэдгіцтве святароў, заўгодна Госпаду".
Ужо ў VI стагоддзі ўсталявалася практыка пакаяння і паяднання (Споведзі), якую можна паўтараць. Гэтая практыка захавалася і па гэты дзень.
2. Чаму ўзнікла споведзь? Ці не дастаткова агульнага вызнання грахоў?
Езус прадбачыў, што чалавеку будзе цяжка не грашыць, таму устанавіў Сакрамэнт пакаяння і паяднання. Езус даў сваім апосталам уладу кіраваць вернымі Яго паўсюднага Касцёла: "Сапраўды кажу вам: што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана на небе; і што развяжаце на зямлі, будзе развязана ў небе" (Мц 18, 18). Улада прабачэння грахоў у Касцёле ўручана біскупам, пераемнікам апосталаў. Яны, у сваю чаргу, даюць гэтую ўладу святарам, тыя ж выкарыстоўваюць яе ў сакраманце пакаяння і паяднання. Толькі пры непасрэднай сустрэчы святар можа распазнаць стан таго, хто каецца, яго грахі і гатоўнасць прыняць Дар даравання і паяднання.
Агульнае вызнанне грахоў дапускаецца ў Каталіцкім Касцёле ў выпадку пагрозы жыцця, калі няма магчымасці індывідуальнай споведзі.
3. Калі Хрыстос - адзіны пасярэднік паміж чалавекам і Богам, навошта вызнаваць грахі святару?
Хрыстос - адзіны пасрэднік паміж намі і Богам. Святы апостал Павел у Першым пасланні да Цімафея піша: "Адзін Бог, адзіны і пасрэднік паміж Богам і людзьмі, Езус Хрыстус". Тым не менш, для таго, каб наблізіцца да нас, а мы наблізіліся да Яго, Ён паставіў святароў - пасрэднікаў.
Такім чынам, Бог непарыўна звязаў Сваё прабачэнне з дараваннем Касцёла. Менавіта Ён усталяваў, што для прабачэння грахоў незаменныя сьвятары: яны з'яўляюцца пасрэднікамі паміж намі і адзіным Пасрэднікам.
Калі мы паставім перад сабой пытанне: адкуль нам вядома пра Хрыста, - то, хутчэй за ўсё, адказам будзе - ад Касцёла. Гасподзь выкарыстоўвае пасрэдніцтва Сваіх служыцеляў, каб мы даведаліся і сустрэлі Яго. Гэтымі пасрэднікамі могуць быць таксама нашы бацькі, браты па веры ці святары.
Адзіны Збаўца - Гасподзь Езус Хрыстус. Але Езус злучаецца з намі праз святароў і з дапамогай служэння Касцёла. Ёсць істотная розніца паміж гэтымі пасрэдніцтвамі: пасрэдніцтва Хрыста нас ратуе. Пасрэдніцтва Яго служыцеляў - неабходны шлях да гэтага выратавання.
Паводле Katolik.ru