Ці могуць «хросныя» гарантаваць нешта большае, чым толькі дробныя падарункі? Вось некалькі назіранняў настаяцеля.
Кропкай адліку маіх назіранняў стала душпастырства. Такое сабе звычайнае, вопыт якога я набыў у некалькіх парафіях. Гэта заўсёды былі гарадскія парафіі. Прычым вялікія. А адпаведна - што следуе за колькасцю - з шырокім уклонам ананімнасці.
Душастырства хросных канкрэтызуецца трымя сітуацыямі.
Перш за ўсё – парафіяльная канцэлярыя і мука размоў з кандыдатамі на хросных. Па меншай меры, пераважная большасць такіх размоваў – суцэльная пакута. І, як я падазраю, яно тычыцца абодвух бакоў. Потым - катэхэза (або катэхэзы) перад хрышчэннем. Па-трэцяе, сама літургія хрышчэння. Найчасцей падчас нядзельнай Эўхарыстыі. Хоць яе здаралася праводзіць таксама і ў суботу, каб хросныя маглі паспець у нядзелю вярнуцца да свайго горада (або іншай краіны, дзе жывуць).
Апасенні
Робячы нататкі да гэтага артыкула, я пачаў задумвацца, ці не абагульняю часам, а значыць – ці не пакрыўджу тых дзевяноста дзевяці праведных (а яны ёсць). Ці яны не падумаюць, што я не заўважаю іх прысутнасці і ўкладу ў парафіяльнае жыццё. Хай так не думаюць. Хай мяне прабачаць, што я засяроджу ўвагу на пэўных негатыўных момантах нашага хрысцільнага душпастырства. Яшчэ адзін страх. Што ў гэтых нататках нехта пазнае мяне (па адзін і другі бок барыкады) і падумае, што я пішу на падставе нашых размоў. Хай так не думаюць. Учора, шукаючы натхнення, я перагледзеў «Хроснага бацьку» Коппалы. Адно пытанне засела ў мяне ў галаве. Нічога асабістага, толькі бізнэс.
Дакументы аб тым, як павінна быць
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла досыць лаканічны. У артыкуле 1255 чытаем, што: каб магла развівацца ласка хросту, патрэбна дапамога бацькоў. У гэтым заключаецца таксама і роля хросных бацькоў, якія павінны быць глыбока веручымі, а таксама здольнымі і гатовымі служыць дапамогай новаахрышчаным, як дзіцяці, так і даросламу, на шляху хрысціянскага жыцця. Іх місія - гэта сапраўднае касцёльнае служэнне (officium). Усяпарафіяльная супольнасць нясе адказнасць за развіццё і захаванне ласкі, атрыманай у хрышчэнні.
Названы тры вызначальныя рысы хроснага: глыбокая вера, якую ў кантэксце Катэхізіса трэба разумець не як перакананасць, што пасля смерці яшчэ нешта ёсць і над намі Хтосьці ёсць, а ў хрысталагічным сэнсе: што наша выратаванне залежыць ад еднасці з Езусам Хрыстом; здольнасці і гатоўнасці дапамагаць хроснікам на шляху іх хрысціянскага жыцця, што адсылае нас да жыцця сакрамэнтамі і малітвай; таксама быццё хросным гэта выкананне хрысціянскага служэння. Гэта азначае, што пра хроснага маюць нешта сказаць не толькі зацікаўленыя ў сакрамэнце бацькі, але і Касцёл.
Значна больш на тэму хросных кажа Кодэкс кананічнага права. Ён прысвячае хросным тры каноны: 872, 873 і 874. Апошні варта працытаваць цалкам.
«Да прыняцця задання хроснага можа быць дапушчаны той, хто:
1) вызначаны тым, хто прымае хрышчэнне, або яго бацькамі, або тым, хто іх замяняе, а калі гэтых трох няма, то настаяцелем або слугою сакрамэнту, і мае адпаведныя для гэтага кваліфікацыі і намеры выканаць гэтую задачу;
2) ужо мае 16 гадоў, хіба што дыяцэзіаьны біскуп вызначыў іншы ўзрост, або настаяцель або служыцель бачаць, што існуе важная прычына для дапушчэння выключэння;
3) каталік, бежмаваны і які ўжо прыняў сакрамэнт Найсвяцейшай Эўхарыстыі і вядзе жыццё, згодна з верай і адпаведнымі функцыямі, якія павінен выконваць;
4) вольны ад любога кананічнага пакарання;
5) не з'яўляецца бацькам ці маці таго, хто прымае хрышчэнне.
Жыццё такое, якое яно ёсць
Штодзённая практыка ўдзялення сакрамэнту хрышчэння паказвае, што ўсе стаіць на некалькіх ілюзіях. Пераважна кандыдаты на хросных абыякавыя да патрабаванняў Касцёла, да іх функцыі, і ўспрымаюць іх нават як непатрэбныя вымаганні. Яны застаюцца ў межах сямейных традыцый, сяброўскіх адносін і якіх-небудзь абавязкаў перад традыцыяй. Знаходзяцца па-за касцёльным, сакрамэнтальным і малітоўным, жыццём. Усведамляючы сваё становішча, з моманту кроку за парог парафіяльны канцылярыі пачынаюць адлюстроўваць тых, кім не з'яўляюцца на сам рэч, каб дасягнуць свайго: не баяцца нават сказаць няпраўду або адказаць на пытанне так, каб святар не зразумеў. Паколькі большасць зацікаўленых ведае, што настаяцель не пагодзіцца (паводле законаў Касцёла), каб хросным стаў хтосьці, хто жыве ў вольнай сувязі або ў без шлюбу, то на пытанне, якое іх сямейнае становішча, адказваюць, што яны нежанатыя ці замужам.
Нават калі я ведаю, што гэта няпраўда, то я сяджу ў парафіяльнай канцэлярыі не для таго, каб даказваць людзям іх хлусню. Я абапіраюся на іх словы. На словы, якія адлюстроўваюць не стан спраў, а прэтэнзіі кандыдата. Людзі свядома згаджаюцца на ілюзію. Я падпісваю адпаведнае пасведчанне і жадаю ім усяго найлепшага.
У рэшце рэшт, як я маю даказаць, што мяне падманулі? Нават калі падчас каляды я сустрэў кагосьці, хто жыў са сваім партнёрам або партнёркай, то, можа, гэтая сувязь ужо распалася? Не ведаю. Можа, чалавек кажа праўду, сцвярджаючы, што жыве адзін? Я адмаўляюся даць адпаведнае пасведчанне толькі тады, калі нехта прама кажа, што жыве ў канкубінаце або няшлюбны. Тады я выкладаю рацыі Касцёла, чую пытанне, ці нельга аднак нешта зрабіць, адказваю, што не. Дзверы зачыняюцца, я застаюся адзін.
Дыскусію можна пачаць толькі тады, калі існуе магчымасць праверыць, хто на самой справе быў бежмаваны або ці ён ходзіць на нядзельныя імшы. Але і тут хапае кур'ёзаў. Таму што некаторыя сцвярджаюць, што ў літургіі не ўдзельнічаюць, але ўжо двойчы за восем гадоў прыходзілі асвячаць яйкі, то чаго я чапляюся? Нехта іншы просіць падрыхтаваць яго да канфірмацыі за два тыдні, таму што хрышчэнне запланавана праз тры тыдні. Я не выдумляю гэтага, каб напісаць артыкул: распавядаю пра рэчы, якія ведаю з вопыту.
Шмат разоў я адмаўляў у пасведчанні кандыдатам на хросных бацькоў (улічваючы неўрэгуляваную сямейную сітуацыю, адсутнасць сувязі з парафіяльнай супольнасцю і літургіяй). І гэта заўсёды ўспрымалася як пакаранне, як выклік, афронт, помста «чорных». Ніколі не ўспрымаецца - у якасці заахвочвання перагледзець сваё стаўленне да Езуса Хрыста і Касцёла. Я думаю, у якую ж паперку загарнуць горкую пілюлю адмовы, каб яна мела хоць нейкую каштоўнасць у педагогіцы веры. За многія гады душпастырства так і не знайшоў адказу на гэтае пытанне.
Паводле daminikanie.pl