Skip to main content

5 цытат пра святарства

З нагоды Дня устанаўлення сакраманту святарства і Эўхарыстыі, прапануем вам 5 выказванняў святых аб пакліканні і святарстве.

 

1. Калі авечкі добрыя, то і пастыры будуць добрымі, таму што добрыя пастыры выходзяць з добрых авечак. Святы Аўгустын 

2. Бог шукае не тых, хто варты, а тых, каго сам хоча. Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езуса 

3. Калі сын пакідае сваіх бацькоў, паколькі слухаецца свайго паклікання, - Езус Хрыстос займае яго месца ў сям'і. Святы Ян Боска 

4. Хто пакінуў усё дзеля любові Бога - ведае, што пакінуў мала ў параўнанні з тым, што знайшоў. Святы Альберт 

5. Мой сакрэт вельмі просты: аддаваць усё і нічога не затрымліваць для сябе. Святы Ян Марыя Вянэй 

 

Рэдагавана: 11 Снежня 2015