Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Прыгоды са Святым Духам, або ці сапраўды важны сакрамант Канфірмацыі

  • Друкаваць
Падрабязнасці

co-daje-duch-swietyНядаўна Каталіцкі Касцёл перажываў урачыстасць Спаслання Св. Духа, якая адначасова завяршыла велікодны перыяд. Вельмі часта многія не да канца разумеюць значэнне і сэнс гэтага здарэння, таму што так мала ведаюць аб Св. Духу і яго ролі ў жыцці хрысціяніна. Калі Хрыстос адыходзіў на неба, то сказаў сваім вучням, што пашле ім Духа, які іх будзе вучыць і імі кіраваць. Але будзе вучыць чаму?

У першую чаргу, як разумець галоўныя праўды сваёй веры, а таксама, як аб гэтай веры даваць сведчанне ў сваім штодзённым жыцці і не саромецца гэтага. Пасля гэтай падзеі вучні мужна і з радасцю адправіліся, каб абвяшчаць тое, чаго самі былі сведкамі.

Такое пасланне скіроўвае Хрыстос таксама да кожнага з нас, а асабліва да тых, хто прыняў альбо ў найбліжэйшым часе прыме сакрамант Канфірмацыі.

Ужо стала традыцыяй, што падчас велікоднага перыяду, бліжэй да ўрачыстасці Спаслання Св. Духа альбо падчас яе, многія вернікі прымаюць гэты сакрамант, які напаўняе Дарамі Св. Духа і яшчэ больш адкрывае сэрца чалавека на прысутнасць Бога ў жыцці.

Сам Хрыстос устанавіў гэты сакрамант і даў яго як магчымасць быць яшчэ бліжэй Бога. Але некаторыя не разумеюць да канца, чым з’яўляецца гэты сакрамант і што ён нам дае. Тым самым лічаць, што гэты сакрамант не такі і важны. З другога боку, Катэхізм Каталіцкага Касцёла гаворыць, што гэты сакрамант дапаўняе ласку Сакраманту Хросту і яшчэ больш спалучае з Касцёлам. Таксама праз яго мы атрымоўваем сілу Духа Святога, якая дапамагае стаць праўдзівым сведкам сваім словам і учынкам, смела сведчыць аб веры і абараняць яе пар. ККК 1285).

Канфірмацыя ў першых вяках хрысціянства была злучана з Хростам, гэтыя два сакраманты прымаліся разам. З цягам часу іх прыняцце было раздзелена, і сёння сакрамант Канфірмацыі ўдзяляецца пасля 14-га году жыцця, калі хрысціянін можа сам аналізаваць праўды сваёй веры і разумець, наколькі вера з’яўляецца важнай у яго жыцці.

На жаль, у жыцці некаторых вернікаў адбываецца так, што пасля яго „Касцёл ў іх жыцці адпраўляецца на адпачынак да наступнага разу”, калі трэба будзе прыйсці, каб вырашыць некаторыя свае справы, напрыклад узяць шлюб.

Трэба яшчэ таксама ўзгадаць, што атрымаўшы сакрамант канфірмацыі, а такім чынам і Дары Святога Духа, чалавек яшчэ больш адкрываецца на Бога і дае Яму магчымасць дзейнічаць у сваім жыцці. Бо на жаль, той, хто не атрымаў гэтага сакраманту, як бы не да канца дае Богу такую магчымасць. Той, хто яшчэ не прыняў Канфірмацыі, няхай учыніць гэта як мага хутчэй, каб яшчэ мацней адчуць прысутнасць Бога ў сваім жыцці.

Сакрамант канфірмацыі не з’яўляецца толькі якім-небудзь духоўным абавязкам. Гэта хутчэй чарговая прыгода ў хрысціянскім жыцці, прыгода са Святым Духам, прысутнасць якога дапамагае ўвогуле па-іншаму перажываць сваю веру. Але ў гэта трэба верыць. Быць хрысціянінам -- гэта не значыць ва ўсім сабе адмаўляць. Гэта значыць жыць, адчуваючы прысутнасць Бога, які вядзе нас рознымі шляхамі.

Кс. Ян Раманоўскі

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя