Так, шлюб - справа клопатная, але акрамя праблем, ён змяшчае ў сабе яшчэ шмат іншых рэчаў.
За апошнія два гады мы з мужам пабывалі на некалькіх вяселлях нашых сяброў, якія вырашылі ўзяць шлюб. Мне заўсёды цікава паслухаць парады, якія даюць маладым перад вяселлем. Як хрысціяне, так і людзі з іншым светапоглядам, аднолькава лічаць сваім абавязкам расказаць тым, хто збіраецца ажаніцца, на што яны, уласна, падпісваюцца. Хоць я цаню шчыры (хочацца верыць) клопат, які стаіць за ўсімі парадамі, мне вельмі сумна ўвесь час чуць пра тое, што шлюб - гэта цяжкая праца.
Хрысціяне вераць, што першы шлюб быў заключаны ў Эдэмскім садзе падчас Стварэння свету, калі Бог стварыў Еву для Адама (Быццё 02:18). "Не добра быць чалавеку аднаму, створым яму памочніка, адпаведнага яму". Езус робіць спасылку на гэтыя словы у Марка (10, 6-9 кажучы): "Але на пачатку стварэння мужчынай і жанчынай стварыў іх Ён. Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам, так што яны ўжо не двое, але адно цела. Такім чынам, што Бог злучыў, таго чалавек хай не разлучае". Вядома, саюз двух далёкіх ад дасканаласці людзей прыводзіць да рознага роду цяжкасцяў. І жыццё - не казка, гэта праўда. Але давайце не забываць, што Бог прыдумаў шлюб не толькі з мэтай навучыць нас ахвярнасці, і выпрацаваць характар Хрыста ў выніку розных выпрабаванняў, але таксама з мэтай прыўнесці ў наша жыццё вялікую радасць ад мноства прыемных рэчаў у шлюбе.
Шлюб дае вам спадарожніка жыцця, сябра, і пастаянную магчымасць у любы момант пайсці на спатканне. Вядома, у адносінах заўсёды ўзнікаюць то ўзлёты, то падзенні. Шлюб патрабуе працы. Але ваша жонка ці муж - гэта невычэрпная крыніца натхнення, плячо, на якое можна абаперціся і выліць душу, розум, які дапаможа прымаць рашэнні, кампаньён для прагляду любімых фільмаў, бацька ці маці вашых патэнцыйных дзяцей, той ці тая, хто прымушае вас адчуць сябе асаблівым, акружаным клопатам, каханым.
Падарунак у выглядзе спадарожніка жыцця трэба заўсёды шанаваць, аберагаць і не лічыць гэта тым, што само сабой разумеецца. Шлюб дае вам шанец стаць правобразам Божай ласкі і любові да гэтага свету.
Нядаўна мы з мужам пабывалі на вяселлі двух нашых сяброў. У іх зусім фенаменальная гісторыя кахання, якая ўслаўляе Бога ад пачатку да канца. Іх шлюб у першыя ж хвіліны свайго існавання гаворыць аб Божай ласцы. Бо толькі з Яго ласкі і з Яго сілай мы можам па-сапраўднаму, без эгаізму любіць іншага чалавека, як павінны. У шлюбе з'яўляецца бачнай сутнасць Евангелля нашмат больш, чым у казаннях і біблейскіх уроках. Нам усім хочацца змяніць гэты свет да лепшага, мы прагнем зрабіць нешта значнае, а шлюб - гэта яшчэ адна магчымасць стаць прыкладам для ўсяго свету. Гэта ж сапраўдны падарунак ад Бога - умець любiць, дараваць і прымаць нашых мужа і жонку.
Шлюб дае вам магчымасць стварыць сваю сям'ю. Якой бы ні была сям'я, прынцып адзін: злучаючы два жыцця ў шлюбе, вы атрымліваеце шанец стварыць новую сямейную суполку. Незалежна ад гісторыі шлюбаў у вашым родзе, вам быў зроблены падарунак, які можа або працягнуць слаўныя традыцыі, або перарваць ланцуг няшчасных шлюбаў ў вашым родзе.
Шлюб дае вам глыбокую блізкасць - духоўную, фізічную і эмацыйную - па гэты бок Рая. Хрысціянам, якія вераць ва ўстрыманне да шлюбу, часта здаецца, быццам шлюб вырашыць усе іх сэксуальныя праблемы. Нам здаецца, што адкрытыя зносіны і надзвычайны сэкс - гэта сінонімы першай шлюбнай ночы. На справе звычайна ўсё адбываецца інакш, але шлюб быў і застаецца дарам чыстай, асвечанай Богам блізкасці і шчырасці, калі мы любім адзін аднаго.
Адной ночы недастаткова - трэба прыкласці намаганні. Блізкасць з іншым чалавекам патрабуе ад нас абсалютнай шчырасці, разбурэння усялякіх перашкодаў і поўнай аддачы сябе. Магчыма, на паверхню выйдуць вашыя даўнія страхі, але і гэта паслужыць вам на карысць у рамках шлюбнага дагавора. Здольнасць быць цалкам адкрытым і атрымаць асалоду ад усіх формаў блізкасці - гэта дар, які атрымліваюць толькі ў шлюбе. І не дазваляйце гэтаму дару ператварыцца ў павіннасць ці абавязак.
Упартая праца заўсёды будзе ўзнагароджана ў шлюбе. У вас бывала такое, што вы шмат працуеце, а вынік як быццам нулявы, нягледзячы на ўсе прыкладзеныя намаганні? У шлюбе такое наўрад ці магчыма. Шлюб сапраўды патрабуе шмат высілкаў. Супрацоўніцтва паміж двума недасканалымі людзьмі не можа быць лёгкім, але ў шлюбе любое намаганне ўзнагароджваецца шматкроць!
Паводле Хрысціяне