Восеньскія заняткі з дзіцём: 25 ідэй
1. Зрабіць рабінавыя каралі
2. Сабраць букет з восеньскага лісця
3. Пабегаць па апалым лісці і паслухаць, як яны шамацяць
4. Спячы яблачны пірог
5. Засушыць восеньскія лісточкі паміж старонкамі кнігі (зрабіць гербарый)
6. Зрабіць восеньскія вырабы з каштанаў, лісця, жалудоў і г. д.
7. Нарыхтаваць пабольш прыродных матэрыялаў для вырабаў на зіму
8. Пагуляць па восеньскім лесе (парку)
9. Правесці восеньскую фотасесію на прыродзе
10. Памаляваць на лісці
11. Зладзіць восеньскі салют з лісця
12. Размаляваць лісце фарбай і пакінуць імі адбіткі на паперы
13. Сплесці вянок з рознакаляровых лісцяў
14. Пускаць караблікі па лужынах
15. Вывучыць восеньскія прыкметы (ляцяць птушкі, ападае лісце і г.д.)
16. Упрыгожыць дом гірляндай з лісця
17. Пакачацца ў сухім лісці
18. Абвесці лісце на лісце паперы і размаляваць іх
19. Намаляваць восеньскае дрэва
20. Зрабіць кармушку для птушак
21. Схадзіць за грыбамі
22. Памаляваць на прыродзе
23. Сабраць, засушыць насенне раслін для вясновай пасадкі
24. Зрабіць і падарыць бабулі восеньскую аплікацыю
25. Фатаграфаваць з дзіцем навакольнае асяроддзе і глядзець, як змяняецца прырода
Паводле Море идей