Чым з’яўляецца жаноцкасць сёння, калі мацярынства часта ўспрымаецца як нешта старамоднае? Мне яно дазволіла адчуць поўню радасці. Быць маці - гэта сапраўдны сэнс жаноцкасці, і не толькі сёння, але да канца свету.
Часцей за ўсё праяўляецца гэта ў нараджэнні і выхаванні дзяцей, у клопаце таксама аб усыноўленых дзецях і ўсіх тых, хто патрабуе дапамогі. Для мяне сэнс жаночага паклікання адлюстроўваецца ў бляску свечкі, якая асвятляе твары людзей навокал. Важна не само полымя, але яго цёплае святло, якое прабіваецца праз цемры чалавечага аблічча.
Прыгажосць маладосці
Адной з найпрыгажэйшых мэтаў мацярынства з’яўляецца ўвядзенне дачок у дарослую краіну жаноцкасці. Калі маці - шчаслівая жонка, то яна без цяжкасцяў перадасць дачцэ сутнасць “жаночай геніяльнасці”. У свой час кожная дзяўчына-падлетак патрабуе размовы пра змены, якія адбываюцца ў яе целе. Трэба паказаць, як цудоўна працуе арганізм жанчыны, і як усе тыя змены, што адбываюцца, прыводзяць да таямніцы перадачы чалавечага жыцця. Можна яшчэ дадаць, што бацька дзяўчыны-падлетка таксама мае асабістае заданне ў перыядзе пераходу да даросласці дачкі. Вельмі важна, каб яна ўвесь час чула пра яго айцоўскую любоў да яе. Ёй тады не трэба “прымусова” шукаць пацвярджэння яе жаночай прыгажосці ў абдымках кожнага сустрэтага хлопца.
Жонка і маці
Ці жанчына можа быць шчаслівай? Так, і шчасце ёй прыносяць дом і сям’я. З дня вяселля сужанская адданасць і выключнасць з’яўляюцца для мяне каштоўнасцямі, якіх немагчыма ацаніць, праз гады яны толькі набіраюць “смак”. Усведамленне сабе таго, што мой абраны мужчына будзе адзіным назаўсёды і да канца жыцця - гэта сапраўды “святая святых” у шлюбе. Кажу гэта таму, бо трэба, каб аб гэтым ведала кожная будучая жонка, якая хоча быць самай шчаслівай са сваім мужам. Але што можа зрабіць пара, якая “звілістай дарогай” прыходзіць да шлюбу, або перажыла момант здрады ўжо пасля шлюбу.
На шчасце, у хрысціянтсве заўсёды ёсць надзея: з Айцоўскай дапамогай можна атрымаць праўдзівую вернасць і чысціню аж да заканчэння жыцця. Сапраўды варта за гэта змагацца.
Кожнае дзіця - гэта сапраўдны падарунак ад Айца, а абавязак бацькоў – гэта любіць яго ад моманту зачацця, а лепш яшчэ значна раней.
Зачацце для будучай маці з’яўляецца незвычайнай таямніцай, пра якую цяжка гаварыць без эмоцый. Напэўна, ягонае вялікае значэнне лепш ацэняць тыя жанчыны, якім таксама як і мне прыйшлося доўга чакаць, пакуль споўніцца гэтае цуда. Кожнай маладой маці трэба дапамагаць. Як? Проста шчыра цешыцца паведамленнем аб тым, што неўзабаве нарадзіцца дзіця. У мяне ёсць традыцыя, за кожнаю сустрэтую цяжарнаю маці адгаворваць“Вітай, Марыя”.
Сям'я і дом
Больш за дзесяць гадоў я працавала дома, выхоўвала дзяцей - гэта быў не заўсёды лёгкі час, але прыгожы. Я нікому б яго не аддала. Я глыбока ўдзячная Богу і мужу за тое, што перажывала гэты час. Першыя крокі, усмешкі, словы, час хуткага развіцця дзіця і ягонай маці. Прынятае з любоўю мацярынства заўсёды прыводзіць да ўзросту сталасці жанчыны. Для мяне крыніцай поўні жаночага шчасця з'яўляецца (акрамя адносін з Богам) прыгожая, з кожным годам больш глыбокая сувязь з маім мужам і маё мацярынства.
Ядвіга Пулікоўская, маці траіх дзяцей
Паводле deon.pl
Пераклад Алеся Багданава