У нашым свеце ёсць вялікая патрэба ў прыкладзе ўзорных сямейных пар. Аквіла і Прысцыла - пара, аб якой напісана ў Новым Запавеце, і якая пакінула наступныя сем годных урокаў для пераймання і для настаўлення любой хрысціянскай пары.
1. Прысцыла і Аквіла разам пераадолелі цяжкасці
Першы раз, калі пра іх узгадваецца ў Бібліі, мы даведваемся наступнае аб гэтай выдатнай пары:
"Пасля гэтага Павел пакінуў Атэны і прыбыў у Карынт. І, знайшоўшы нейкага юдэя па імені Аквіла, родам з Понта, які нядаўна прыйшоў з Італіі, і Прысцылу, жонку ягоную, — бо Клаўдзій загадаў усім юдэям пакінуць Рым, — прыйшоў да іх. А паколькі займаўся тым жа рамяством, заставаўся ў іх і працаваў. Яны ж займаліся вырабам намётаў". (Дзеі 18: 1-3)
Нялёгка памяняць месца жыхарства, асабліва калі цябе вымушаюць гэта зрабіць. Матэрыяльныя пазбаўленні сёння падахвочваюць адправіць жонку на адзін бок свету, а муж едзе ў іншы бок. На жаль, гэта ўжо стала ўзорам для некаторых, і часта людзі, якія не адчуваюць вялікай беднасці, пасылаюць жонак працаваць у іншыя краіны і згаджаюцца праводзіць у расстанні доўгі час толькі па прычыне матэрыяльнай выгады. Цяжэй за ўсё бачыць, як некаторыя хрысціяне гоняцца за матэрыяльным светам, ахвяруючы сваімі адносінамі і шлюбам.
2. Аквіла і Прысцыла разам працавалі
Біблія кажа нам, што ў іх было адно рамяство - яны рабілі палаткі, гэтым жа займаўся і Павел. У канцы паслання да Рымлянаў, Апостал Павел піша пра іх:
"Прывітайце Прысцылу і Аквілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысце Езусе". (Рымлянаў 16: 3)
У пераадоленні цяжкасцяў і ў Божым служэнні гэтая выдатная пара заўсёды ведала, як працаваць разам.
3. Прысцыла і Аквіла трымалі дзверы дома адчыненымі
Калі хтосьці мае вялікае сэрца, у яго заўсёды хопіць месца ў хаце і для іншых. Калі ж адзін з сужанцаў не гасцінны, тады і іншы не зможа прымаць гасцей. Аквіла і Прысцыла былі вельмі гасціннымі. Калі яны былі ў Эфесе, адбылося наступнае:
"Нейкі юдэй па імені Аполас, родам з Александрыі, чалавек красамоўны і знаўца Пісанняў, прыйшоў у Эфес. Быў ён настаўлены на шлях Пана і з запалам прамаўляў і вучыў старанна пра Езуса, хоць і ведаў толькі хрост Яна. Ён пачаў адважна прамаўляць у сінагозе. Калі яго пачулі Прысцыла і Аквіла, прынялі яго да сябе і растлумачылі яму шлях Божы". (Дзеі 18: 24-26)
Іх дом быў адкрыты і для Апалоса, а ў першым Пасланні да Карынцянаў Павел напісаў:
"Вітаюць вас усе Касцёлы Азіі. Вітае вас шчыра ў Пану Аквіла і Прысцыла разам з Касцёлам, які збіраецца ў іх доме". (1-ы да Карынфянаў 16:19)
З-за таго, што яны жылі то ў Рыме, то ў Карынфе, то ў Эфесе, ім даводзілася часта мяняць месца жыхарства. Але ў любым месцы іх дом быў адкрыты для людзей і для служэння Богу.
4. Аквіла і Прысцыла былі місіянерамі
Калі з Рыма яны з'ехалі, бо Клаўдзій загадаў усім Юдэям пакінуць Рым, то з Карынфа яны паехалі ў Эфес, суправаджаючы Паўла, і засталіся там, каб вучыць і ўтварыць царкву:
"Павел жа прабыў там яшчэ даволі шмат дзён і, развітаўшыся з братамі, паплыў у Сірыю, а з ім Прысцыла і Аквіла. У Кенхрах ён абстрыг сабе галаву, бо даў такое абяцанне. А калі прыйшоў у Эфес, пакінуў іх там, а сам увайшоў у сінагогу і размаўляў там з юдэямі". (Дзеі 18: 18-19)
Падчас напісання Паўлам першага паслання да Карынцянаў, у доме Аквілы і Прысцылы ўжо збіралася царква. Вельмі сумна бачыць, як некаторыя людзі хочуць здзяйсняць хрысціянскае служэнне, але пасля ўступлення ў шлюб яны становяцца занадта прывязанымі да камфорту, каб куды-небудзь паехаць.
5. Аквіла і Прысцыла вучылі людзей Евангеллю
Пасля таго, як яны пачулі Апалоса ў сінагозе Эфесу, Аквіла і Прысцыла вучылі яго ў сябе дома і дакладней тлумачылі яму шлях Гасподні. Ні традыцыі, ні звычаі, ні думкі людзей, ні дактрыны адной ці другой царквы, а тлумачылі яму шлях Гасподні.
6. Прысцыла і Аквіла ахвяравалі сваё жыццё дзеля іншых
Так напісаў Павел пра іх у Пасланні да Рымлянаў:
"Прывітайце Прысцылу і Аквілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысце Езусе, 4 якія рызыкавалі сабой дзеля мяне, якім не толькі я дзякую, але і ўсе Касцёлы язычнікаў". (Рымлянаў 16: 3-4)
7. Аквіла і Прысцыла паважалі адзін аднаго
У іх не было праблем на кошт таго, хто першы, таму што яны паважалі адзін аднаго. Ні Павел, ні Лука ў сваіх лістах не робяць адрозненняў паміж імі, паказваючы, што муж і жонка працавалі з поўным прысвячэннем у цесным супрацоўніцтве. Аднойчы яны кажуць: "Аквіла і Прысцыла", а ў другі раз: "Прысцыла і Аквіла". Ні Аквіла, ні Прысцыла ня адкідвалі адзін аднаго, але працавалі ў самым цудоўным і плённым супрацоўніцтве.
Хай дапаможа нам Бог ажыццявіць Божае пакліканне ў нашых шлюбах!