Чым заняцца падчас Навагодняга адпычынку?
Успомніце, як даўно вы праводзілі час з дзецьмі на свежым паветры? Нічога, што мароз пад 30! Цяплей апрануцца - і наперад! Схадзіце на каток, пагуляйце ў снежкі, з'ездзіце ў парк пакатацца на лыжах. Можна аб'яднаць прыемнае з карысным і заліць на двары горку для самых маленькіх.
Прычым для пабудовы горкі напэўна збярэцца ўся мясцовая малышня: бо ўдзельнічаць у працэсе для іх вельмі цікава!
Запрасіце гасцей або самі напрасіцеся ў госці. Новы год - выдатная нагода ўбачыць сваякоў або сяброў, якія пражываюць на іншым канцы горада і да якіх не хапала часу даехаць. Купіце сімвалічныя падаруначкі - і атрымаеце масу пазітыўных эмоцый ад супольна праведзенага часу! Схадзіце пагуляць у парк. Захапіце з сабой батон і кулёк пэстак, каб пакарміць птушак.
Незабудзьце з маленькімі дзецьмі паглядзець батлейкі ў іншых касцёлах, схадзіце разам у тэатр на дзіцячы сеанс альбо ў музей на калядную выставу. Варта залічыць сумесны паход на каток.
Пасля....
Вось, напрыклад, можна пагуляць у:
Манаполію. Яна бывае вялікая, з фішкамі і гульнявым полем, а можа быць і маленькая, картачная. Аднак, мэта гульні не змяняецца - трэба хутчэй іншых сабраць камплекты нерухомасцю або каштоўных прадпрыемстваў, каб збіраць потым плату з іншых гульцоў і багацець.
Scrabble або той жа Эрудыт, правілы гульні аднолькавыя. Удзельнікам трэба будзе складаць словы і выкладваць іх на ігравым полі, улічваючы пры гэтым колькасць набраных ачкоў.
Memory - гульня, якая развівае памяць. На стале бязладна раскладваюцца парныя карткі малюнкам ўніз і ўдзельнікі па чарзе раскрываюць іх, запамінаючы дзе якая ляжыць і спрабуюць сабраць пары.
Пра даміно, шашкі і шахматы нават казаць не трэба, паколькі гэта класіка.
Марскі бой. Які школьнік не гуляў у гэтую гульню на сумным ўроку? :)
Цуды свету. Выдатная гульня на веданне геаграфіі і гісторыі.
Можна на хуткасць збіраць пазлы або прыдумаць нешта яшчэ, галоўнае, каб было цікава і дзецям і дарослым.
Які б спосаб правядзення гэтага імправізаванага кароткатэрміновага адпачынку вы не абралі, не забывайце ўдзяліць увагі ўсім, хто побач з вамі.