"Упэўнена, што напісаць мне гэта сведчанне будзе нялегка. Нераўнадушны пастыр сэрцаў 12-ай аршанскай калоніі ўзмоцненага рэжыму, айцец Аляксандр Жарнасек, зноўку запрасіў нас, РЫБ, паказаць свае таленты і падзяліцца верай з пазбаўленымі волі. Асабіста я, молячыся за гэтыя сэрцы, успамінаючы наш мінулы візіт, прасіла чамусьці асабліва аб прабачэнні для сябе і пакаянні. Дзень распачаўся выдатна, з ранішняй Эўхарыстыі.
Евангелле ў гэты дзень было проста “без каментароў”:
“Калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе анёлы з Ім тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў — леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: “Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне”. Тады адкажуць Яму справядлівыя: “Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?
I Валадар скажа ім у адказ: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”. Мц25:31-46.
Так сапрўды на пазітыве, мы зноў апынуліся сярод халодных высачэзных сценаў вязніцы. Сэрца адразу зажалася ў ціскі, стала трошку “не па сабе”, страшна - нават не ведаеш ад чаго, і аўтаматычна нараджалася малітва, просьба, вымольванне ў Бога міласці і бласлаўленння. Апынулася як бы зусім у іншым свеце, дзе нічога не ведаеш, і амаль нічога не разумееш, і можаш проста рабіць толькі тое, што умееш. Так прынамсі было ў мяне. Цікава, што я проста на гэта згадзілася.
Я ўвогуле не ведаю, як спяваць для такой аудыторыі (і не ведаю, ці павінна ведаць?..).
Гэта сапраўды цяжка-калі там табе не падпяваюць, не танцуюць, не падтрымоўваюць увогуле. У той момант я хацела спяваць кожнае слова асобна, чутна, зразумела, каб хоць адзін заклік, хоць адно слова пра Бога засталося.
“Дух Святой, коснись меня, ведь Ты только можешь сердце платяное мое изменить! Дождь милости нисходит на вас, ведь Ты здесь, среди нас!” (я веру-гаварыла я сама сабеў сэрцы, я веру, што Ты тут для іх).
Гэта цікавая малітва - да Бога з позіркам накіраваным да людзей, з просьбай у душы бачыць у гэтых асуджаных Яго. І я ўбачыла. Убачыла свайго тату. Усяго на момант. Але ясна. Мне вельмі цяжка пісаць пра гэта. Мой тата, мой любімы тата, зусім не злодзей. Пасля разводу з мамай (больш чым 10 год таму), яго жыццё ператварылася ў поўны адчай, і яго збаўляла, хоць на некаторы час, толькі бутэлька. І некалькі разоў ён быў у вязніцы. Я ведаю дакладна, што ён не так даўно выйшаў з турмы. Я пісала яму ліст туды, пісала, што прабачаю яго і вельмі люблю. Але пасля гэтага страціла з ім сувязь. І малітва мая зноў аслабела.
Для мяне было вельмі дзіўна, што я ўжо 3-ці раз была ў калоніі, спявала там, і так ні аднаго разу і не думала пра свайго бацьку. Я плакала ад сваёй жа немачы і разумення таго, наколькі мой бацька сёння, цяпер патрабуе добрай весткі надзеі. І патрабуе яе ад мяне. Потым, я спявала для свайго любімага таты. Веру, што гэтыя хвіліны на “сцэне” актавай залі калоніі былі бласлаўленнем для яго. Госпад зноў горача ўзбудзіў ува мне яшчэ больш інтэнсіўную малітву аб пакаянні бацькі. Я малюся аб міласці хоць перад смерцю шчырага пакаяння!
Я не магла не падзяліцца гэтым з асуджанымі. Проста не магла. Мае дачэрняе сэрца проста казала ў зал: “Пап! Мой Бог, наш Бог тебя очень любит и желает, чтобы ты сегодня ответил на Его призыв, сказал Ему “да”. “…Я – Твой Бог, Я – Твой Царь, да, Я воскрес і теперь Я живу!...” “….Спаситель может сдвинуть горы!
Силен Господь мой спасти, всех силен Он спасти!!
“ “…Бог верный, что обещал исполнит!
Бог всемогущий, и с Ним возможно все!
Бог наполняет и сыплет щедро!...”
Госпад непрадбачны ў Сваіх планах. Адбыўся нейкі там канцэрт для вязняў, а атрымалася для цябе самога. Бог міласэрны ставіць мяне перад люстрам праўды, дзе ясна бачны мой адчай і мае нявер’е . Але Ён нашмат мацнейшы. Мой Бог. Наш Бог.
Я ведаю, што там, у залі, было шмат бацькоў. І, як прызнаўся адзін з іх, -“я сеў, калі маей дачцы споўнілася 2 месяцы”.
Я не ведаю, што цяпер кажа Бог у сэрцах гэтых бацькоў. Мы молімся толькі аб адкрыцці іх сэрцаў. Далей, дзейнічае, гаворыць толькі Ён.
А мая надзея аб пакаянні для таты ўзрасла і вырасла ў малітву.
Прашу аб малітве за майго тату. Дзякуй.
Наталля Каспяровіч (Орша, калонія, 23.11.2014)