Сучасная кантрацэпцыя накіравана на так званую «засцярогу». Паўстае пытанне: на «засцярогу» каго і ад чаго ці ад каго? У рэчаіснасці гэта «засцярога» накіравана супраць дзіцяці. На практыцы стаўленне лекара і грамадства да дзіцяці становіцца ўсё больш негатыўным, і хутка ператвараецца ў стаўленне да дзіцяці наогул, як да няпрошанага агрэсара. Дзіця становіцца непажаданым, «непатрэбнай з'явай» сэксуальных перажыванняў. А дзіця - гэта цуд і найвялікшы дар Божы!
Кантрацэпцыя (антыканцэпцыя - супраць зачацця) - гэта сродкі, спосабы або стыль паводзінаў, якія перашкаджаюць зачаццю дзіцяці. Для таго, каб адбылося зачацце неабходна злучэнне двух палавых клетак (яйцаклеткі і смерматазоіда), якім сапраўднае жыццё дае Бог. Супрацьзачаткавы эфект мае на ўвазе стварэнне перашкоды ў злучэнні сперматазоіда з яйцаклеткаю. З гэтага пункту гледжання самым надзейным спосабам прадухілення непажаданай цяжарнасці з'яўляецца ўстрыманне. Але для «цывілізаванага» свету гэта непрымальна. Адбылася падмена маральных каштоўнасцяў. Сёння людзі хочуць атрымаць максімум задавальнення, але пры гэтым - не несці адказнасць за магчымыя наступствы. Ва ўмовах свабоднай ад царкоўнага ўплыву цывілізацыі, многія не ведаюць, што такое ўстрыманне. Гэткая мадэль паводзінаў ідзе ад жадання ўсё большай і большай раскошы, так што людзі адкладаюць шлюб, каб паспяхова займацца кар'ерай, а захоўваць цнатлівасць яны не схільныя. Устрыманасць сапраўды абмяжоўвае прывабнасць задавальненняў, забяспечвае панаванне волі над інстынктамі і забяспечвае раўнавагу ў карыстанні створанымі дабротамі.
Ламаючы ўсе маральныя прынцыпы і нормы, нічым не абмежаваныя сэксуальныя кантакты былі абвешчаныя «правамі чалавека». Фактар задавальнення перамог біялагічную абумоўленасць, г.зн. працяг роду. «І сказаў ім Бог: пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю ...» (Быц 1,28). Адбылася прышчэпка ў свядомасць людзей "кантрацэптыўнай ментальнасці". «Засцерагацца - гэта таксама натуральна, як чысціць зубы», - моцна замацавана ў свядомасці людзей.
У рамках гэтага працэсу «кантроль нараджальнасці» стаў кампетэнцыяй медыцыны. Лекар, былы да гэтага часу абаронцам і вартаўніком жыцця - нечакана, а часьцей, нават несвядома - стаў саўдзельнікам па знішчэнні чалавечага жыцця. Як ні сумна, але менавіта «дасягненні» медыцыны прывялі да вялізнага спаду нараджальнасці, што ў сваю чаргу адбіваецца на дэмаграфічнай сітуацыі і цягне несуцяшальныя эканамічныя наступствы ў краіне.
Распаўсюднікам контрацэптыўнага мыслення важна тое, каб пераканаць жанчыну, што яна знаходзіцца ў "бяспецы". Прапагандысты кантрацэпцыі добра ведаюць, што ні адно з контрацэптыўных сродкаў, ні адна таблетка, а тым больш ўнутрыматачныя спіралі не даюць 100% гарантыі, што зачацце не адбудзецца. А калі зачацце адбудзецца, то жанчына пра гэта можа і не ведаць, так як гарманальныя таблеткі, унутрыматачныя спіралі валодаюць раннеабартыўным уздзеяннем. Ну а калі супрацьзачаткавыя сродкі падвядуць - канчатковым сродкам "гарантаваны" легальны аборт - асноўны элемент забеспячэння поўнай эфектыўнасці «кантролю нараджальнасці». Стала ясна, што лозунг "папярэджанне цяжарнасці лепш аборта" - гэта хлусня. Каб абараніць псіхіку лекараў, палітыкаў і грамадзянаў, з'явіліся новыя выразы: «ўстойлівае развіццё», «рэпрадуктыўныя правы», «рэпрадуктыўнае здароўе». За ўсёй гэтай абцякальнасцю - кантрацэпцыя, аборты. Да таго часу, пакуль у Канстытуцыі большасці краін не будзе ўнесены пункт аб нетыкальнасці і абароне жыцця чалавека ад моманту зачацця да натуральнай смерці, барацьба з абортамі не прывядзе да жаданага выніку. Паняцце "меншае зло" абыходзіць элементарны прынцып, што нельга рабіць зло ў імя дабра.
Аднак выхад ёсць! Жыццё ў дашлюбнай чысціні і натуральнае экалагічнае сужэнства. Развязка такой складанай сітуацыі заключаецца не ў пошуках ўсё больш эфектыўных і бяспечных супрацьзачаткавых сродкаў, нават калі б гэта былі не абартыўныя сродкі, але ў абмежаванні сэксуальнай свабоды. Неабходны новы падыход да сэксуальнасці чалавека. Сэксуальнасць становіцца па-сапраўднаму чалавечай, калі правільна ўключана ў міжасабовыя адносіны.
Метады распазнавання плоднасці (МРП) дазваляюць сужэнцам быць адкрытымі на жыццё і паважаць годнасць чалавека. МРП грунтуецца выключна на канкрэтных ведах анатоміі і фізіялогіі рэпрадуктыўнай сістэмы мужчыны і жанчыны, якія дазваляюць вызначаць цыклічныя рытмы плоднасці і няплоднасці сужанскай пары. Мужу і жонцы, дзякуючы пэўным рэкамендацыям, можна на працягу менструальнага цыклу жанчыны пазначыць перыяд, у які сужэнская блізкасць можа прывесці да зачацця дзіцяці. У цэлым гаворка не ідзе пра нейкае асаблівае ўстрыманне, а толькі пра адказнае стаўленне да магчымага зачацця дзіцяці. Выкарыстанне МРП ў сужэнстве служыць паглыбленню ўзаемнай любові, разуменню і павазе. Гэта натуральная сужэнская блізкасць, хваляванне чакання і радасць сустрэчы, выраз пяшчоты без эратычнай афарбоўкі і пажадлівасці. Новыя формы праяваў любові, ўпрыгожваюць шлюбныя адносіны, якія паляпшаюць клімат у сям'і, узмацняюць узаемную прывабнасць. Моладзі гэта дапамагае вывучыць і зразумець «граматыку свайго цела», а таксама падрыхтавацца да ролі будучых бацькоў, да бацькоўства і мацярынства, зразумець сэнс «цноты» і «імуналагічнай некранутасці». Для лекараў метады распазнавання плоднасці могуць выкарыстоўвацца ў якасці экалагічных, эфектыўных праграм прафілактыкі і аховы здароўя маці, бацькі і дзіцяці, дапамогі ў дыягностыцы для лекараў гінеколагаў і эндакрынолагаў.
У выкананні рэпрадуктыўнага Божага намеру няма месца ніякім сродкам, спосабам або метадам, якія засцерагаюць ад жыцця, г.зн. парушаюць натуральную плоднасць сужэнскай пары. Не толькі аборт і стэрылізацыя, але любая форма кантрацэпцыі з'яўляюцца формай недаверу Стварыцелю. Гаворка нават не ідзе нават пра тое, што гарманальная таблетка з'яўляецца раннеабартыўным сродкам, але, што любая без выключэння кантрацэпцыя накіравана на зніжэнне нараджальнасці, разбурэнне здароўя жанчыны і ўзаемаадносін у сям'і, што ў выніку супярэчыць Божаму наказу - пладзіцеся і размнажайцеся.
Ганна Санько