Незадоўга да пачатку Святога Сінода Біскупаў, прысвечанага Сям'і, амерыканскі блогер Сэм Гузман, які з'яўляецца мужам і бацькам, апублікаваў артыкул на тэму шлюбу. «Падчас шлюбу жаніх-каталік абавязваецца на працягу ўсяго жыцця клапаціцца аб сваёй жонцы. На фоне вялікай колькасці разводаў, каталіцкай пары варта быць прыкладам жыцця, радаснасці, вернасці і любові ", - так пачынае свой артыкул Сэм Гузман, які працуе ў арганізацыі па абароне жыцця Pro-Life Wisconsin.
Гузман дае 25 парад мужам-каталікам датычна таго, як яны могуць выказаць сваім жонкам пра сваё каханне. Вядома, сакрэт шчаслівага шлюбу заключаецца не толькі ў гэтым, але вельмі важна падтрымліваць у шлюбе такія ж адносіны, якія былі і да шлюбу.
«Калісьці былі часы, калі галоўнай задачай было заваяваць сэрца сваёй жонкі. У нашы часы мужчыны забываюць пра гэта адразу пасля вяселля. Муж павінен на працягу ўсяго жыцця цікавіцца жонкай, быць у курсе яе жаданняў і надзей, страхаў і смуткаў. Шлюб - гэта сакрамэнт, у якім можна духоўна ўзбагаціць не толькі сябе, але і свайго сужанка. Пасля таго, як чалавек прымае гэта сакрамэнт, на яго сыходзіць Божая ласка, якая ў большай ці меншай ступені дзейнічае і на мужа», - распавядае Гузман.
Такім чынам, 25 парад мужам ад Сэма Гузмана:
1) Уважліва слухай, пра што кажа твая жонка
2) Будзь з ёй далікатны
3) Здзіўляй яе, падносячы ёй, напрыклад, кветкі
4) Запрасі яе паабедаць (без дзяцей)
5) Падары ёй кнігу, якую яна хоча прачытаць
6) Пішы ёй смс-паведамленні, у якіх ты нагадваеш ёй, што любіш яе
7) Мой посуд
8) Займіся чым-небудзь з яе спісу спраў
9) Калі ў вас народзяцца дзеці, змяняй падгузнікі
10) Застанься з дзецьмі, каб даць ёй магчымасць сустрэцца з сяброўкамі
11) Прытрымлівай для яе дзверы
12) Маліся разам з ёй і за яе
13) Прасі ў яе прабачэння, калі ты вінаваты
14) Прабачай ёй, калі яна правінілася, і не крыўдуй на яе
15) Пытай у яе парады
16) Даведайся, што яна злуе, і пазбягай гэтага
17) Хадзі з ёй за пакупкамі
18) Пасціся разам з ёй
19) Стаўся з разуменнем да яе страхаў, суцеш яе нават тады, калі ты яе не разумееш
20) Гавары з ёй пра жыццё
21) Рабі ёй кампліменты
22) Не саромейся цалаваць яе на людзях і пры дзецях
23) Трымай яе за руку
24) Адкажыся ад сваіх жаданняў дзеля таго, што хоча яна
25) Не крытыкуй яе і не скардзіся на яе; паважай яе.
Паводле сайту katolik.ru
Выява lady.ru