Жыццё... Калі пачынаецца жыццё? Цуд стварэння чалавека пачынаецца з моманту злучэння двух палавых клетак (яйкаклеткі і сперматазоіда), якія рухае Святы Дух. Чалавек самае дасканалае тварэнне Бога, створанае па вобразу і падабенству Божаму. "Заснаваў Ты мяне ў жываце маці маёй" (Пс 138, 13). Так, жыццё пачынаецца з адной маленькай клетачкі, якая часам мае патрэбу ў абароне. Здавалася, утроба маці - гэта тое сховішча, якое абараняе новае жыццё. Але часам бывае не так. Чалавек, пагружаны ў моры свайго эгаізму і безадказнасці, не хоча прызнаць гэта Божае стварэнне. Лічачы, што гэта яшчэ не чалавек, а проста зігота, бластацыста, эмбрыён, плод. Для звесткі, кожны з нас прайшоў усе гэтыя этапы развіцця.
Як ярка прасочваецца рознае ўспрыманне зараджэння жыцця ў жанчын, якія чакаюць з нецярпеннем малога, успрымаючы яго як чалавека, і ў жанчын, якія ідуць на аборт, успрымаючы яго як згустак клетак. Маці, якая ідзе на забойства свайго не народжанага дзіцяці, не жадае прыняць свайго малога, прыкрываючыся ілжывымі паняццямі і тым самым лёгка растаецца з жыццём свайго уласнага дзіцяці. Лёгка губляць тое, што не бачыш, але страціўшы аднойчы - усё жыццё так шкадуеш.
Самае выдатнае, што тое, што дае нам Бог ўспрымаецца як непатрэбная і нязручная рэч. Размаўляючы з жанчынамі ў абартарыях, наўпрост сутыкаешся з іх болем, праблемай, бядой. Для іх дзіця - гэта праблема. У кожнай жанчыны свая гісторыя, свая праўда. Пры пытанні: "Чаму вы збіраецеся рабіць аборт?" Атрымліваеш розныя адказы: "Я не гатовая быць мамай", "Мне не патрэбна дзіця", "У мяне ёсць дзеці, хопіць і тых, што ёсць", "Цяпер нязручны момант", "Я не хачу быць маці- адзіночкай дваіх дзяцей", "У мяне дома дзіця-інвалід, куды яшчэ аднаго" і шмат іншых адказаў. І па-чалавечы іх недзе разумееш. Так, мы прывыклі да зручнасці, бесклапотнага жыцця, да задавальненняў, толькі якім коштам мы гэта атрымліваем. Шляхам забойства сваіх уласных дзяцей.
У душы ўсё проста бунтуецца. Але ты разумееш, што якім бы ні быў выбар чалавека, Усемагутны Бог пакідае яго за чалавекам. Ён проста цярпліва чакае, чакае пакаяння і вяртання на шлях ісціны, шлях жыцця.
У час размовы з жанчынай ты спрабуеш спыніць яе, дапамагчы ёй разабрацца ва ўзніклай праблеме, задумацца пра жыццё, якое развіваецца ўнутры яе. Але як складана дастукацца да сэрца, агароджанага каменным плотам, і ўмацаванага дадаткова яшчэ і ланцугамі. Сэрца чалавека знаходзіцца ў моцнай абароне. Але часам з Божай дапамогай адбываецца цуд, жанчына, якая прыйшла на аборт, захоўвае жыццё свайго дзіцяці. У гэты час, мне здаецца, неба проста трыумфуе ад радасці. Бо як шмат залежыць ад гэтага аднаго захаванага жыцця, цэлы род, цэлая дынастыя.
Вось сведчанне маёй знаёмай: яе муж быў на мяжы жыцця і смерці, так як яго мама збіралася зрабіць аборт. А яго мамы таксама магло не быць на свеце па той жа прычыне, бабуля не хацела радзіць сваю дачку. Пасля яе аповяду ў мяне пабеглі мурашкі па целе. Усё пачутае прымусіла мяне задумацца, колькі звязана пакаленняў з адным захаваным жыццём.
Англійскі пісьменнік К.С. Льюіс з гэтай нагоды пісаў "магчымыя будучыя пакаленні - гэта ўсе разам пацярпелыя або падданыя ўлады, якой карыстаюцца цяпер жывучыя. З-за непрыхаванага папярэджання цяжарнасці ад Вас будуць схаваныя асобы, хоць яны маглі б сказаць слова - слова супраць самавольства некаторых, якія дзейнічаюць з інтарэсаў свайго ўласнага пакалення. З гэтага пункту гледжання аказваецца, што ўладу чалавека мы ставім вышэй прыроды".
У кожнага зачатага дзіцяці ёсць пэўная місія, сваё прызначэнне на гэтай зямлі. Мы часта задаём пытанне: чаму мы так жывем, чаму ў свеце столькі войнаў і шмат-шмат чаму. Але самае парадаксальнае тое, што Бог нам пасылае адказы праз дзяцей, якім мы не даем нарадзіцца.
Бо, выбіраючы жыццё - Бог дабраслаўляе, выбіраючы смерць, мы выбіраем праклён. Самае дарагое, што вы можаце падарыць сваім дзецям - гэта жыццё. Дазвольце нарадзіцца вашым дзецям, каб убачыць ўнукаў і праўнукаў. Сам Госпад Бог у Святым Пісанні кажа: "выбірай жыццё, каб жыў ты і нашчадкі твае” (Паўт. Зак. 30,19).
Санько Ганна