Размовы пра хрысціянскі погляд на чалавечую сэксуальнасць перапоўнены неакрэсленасцю, нават нягледзячы на вялікую колькасць выдадзенай літаратуры, прысвечанай гэтай тэме. Дэні Берк, прафесар біблістыкі і этыкі ў Boyce College, а таксама выдавец “The Journal for Biblical Manhood and Womanhood”, выступіў з прапановай унесці у гэтую сферу багаслоўскую і маральную яснасць.
У выдадзенай выдавецтвам Crossway кнізе “What Is the Meaning of Sex?” (Якое значэнне сэксу?) Берк ставіць вельмі вострыя пытанні адносна сэксуальнасці, якія адносяцца да тэмытыкі шлюбу, палавых ролей, сямейнага планавання, гомасэксуалізму, змешчаных ў межы біблейскай этыкі. Пісьменніца і выдавец Ліза Вэлтхауз пагутарыла з Беркам на тэму Божага замыслу адносна сэксуальнасці.
Такім чынам, якое усё ж такі значэнне сэксуальнасці?
Дамінуючы на сёння погляд на сэксуальную этыку нядрэнна адлюстравана ў адной кплівай песні Шэрыл Кроў: “Калі гэта прыносіць табе шчасце, яно не можа быць заганным”. Падобнае меркаванне выказваецца за атрыманне сэксуальнага задавальнення выкарыстоўваючы любую нагоду. Зразумела, да таго моманту, пакуль гэта каму-небудзь не шкодзіць. Калі гэта файна і ты нікому не перашкаджаеш, то чаму яно можа быць неадпаведным? Для мноства людзей не існуе ніякай іншай мэты для сэксуальных зносін. Яны раз'ядналі сваю сэксуальнасць з устаноўленым Богам аб'ектыўным парадкам і згубілі разуменне Божага прызначэння сэксуальнасці. Таму, калі людзі пытаюцца пра тое, што можна, я чаго нельга ў сэксуальнай сферы, яны задаюць пытанне пра мэту – разумеюць яны гэта ці не.
Калі св. Павел у 1-м Пасланні да Карынцянаў настаўляў нас славіць Бога сваімі целамі, ён мог бы сказаць: “Праслаўляйце Бога ў сексе”. Цалкам верагодным можа быць, што ён меў на ўвазе выкарыстанне цела для палавых адносін. Таму канчатковай мэтай сэкса павінна быць узнясенне хвалы Богу.
Атрымліваць асалоду ад сэксуальных адносіг для Божай хвалы азначае не што іншае, як атрыманне задавальнення з таго, што было прадугледжана Богам. У маёй кнізе я паказваю правільнае падзел галоўных і другарадных мэт сэксуальных зносін на прыкладзе аўтамабіля. Можна сказаць, што аўто зроблена дзеля таго, каб у ёй сядзелі. Ніхто не падыме руку “супраць”, што гэта адна з яе мэтаў. Аднак галоўнае прызначэнне аўтамабіля ў тым, каб перавозіць людзей і рэчы з аднаго ў другое месца. Пакуль мы не ўсведамляем асноўную задачу аўто, мы не зразумеем, для чаго яна ўсё ж такі зроблена.
Падобная логіка супастаўная і ў размове пра сэксуальную маральнасць. Я згодны з этыкам-хрысціянінам Дэнісам Холлінгерам у тым, што ў палавых узаемаадносінах ёсць чатыры мэты: выкананне сужэнскага абавязку, выражэнне любові, працягванне роду і атрыманне задавальнення. Аднак трэба зразумець, што гэтыя чатыры мэты павінны падпарадкоўвацца адной вялікай мэце - праслаўленню Бога.
Чаму менавіта сужанства стаіць у цэнтры сэксуальных адносін, прасляўляючых Бога?
У працэсе дыскусіі пра сужанства і сэксуальнасць Езус і апостал Павел абапіраюцца на Стары Запавет. Зрэшты, яны не ўказваюць на досвед ізраільскіх манархаў-палігамістаў - ні на цара Давіда, Саламона ці нават на такіх патрыярхаў-шматжонцаў, як Аўраам, Ізаак і Якуб. Замест гэтага, яны кіруюць свой позірк да манагамнага саюзу Адама і Евы, які меў месца да грэхападзення. Менавіта такія ўзаемаадносіны яны лічаць нормай чалавечай сэксуальнасці і сужанскіх адносін. У 5-м раздзеле паслання да Эфэсянаў св. Павел піша, што саюз Адама і Евы (і любое сужантва пасля яго) прызначаны Богам стаць ілюстрацыяй іншага вобраза: саюза Езуса з Яго абранніцай, Касцёлам. Таму сужанства прынцыпова звязанае з Божай хвалой, паколькі яго мэта - адлюстроўванне Евангелля. Ён распавядае цудоўную гісторыю: мужы любяць сваіх жонак так, як Хрыстос палюбіў свой Касцёл, а жонкі ставяцца да мужчын так, як Касцёл ставіцца да Хрыста.
Што вы скажаце наконт сцвярджэння, што мы, хрысціяне, больш не звязаныя з законам?
Хрысціяне даволі часта скажона разумеюць фрагмент 1 -га Паслання да Карынцянаў (6:12). У ім зазначаецца, што ўсё дазволена, аднак не ўсё карысна. Большасць сучасных перакладаў бяруць першую частку сказа ў двукоссе. Чаму? Таму што Павел не акрэслівае тут прынцыпу хрысціянскай свабоды; на самай справе ён цытуе некаторых Карынцян, якія апраўдвалі свае візіты да жрыц кахання. Гэтыя блудлівыя жыхары Карынфа сцвярджалі, што ўсё законна; сама ж фраза стала лозунгам апраўдання іх амаральнасці.
Вялікае мноства самазваных хрысціян сёння засвойваюць падобны падыход. Яны кажуць, што ў сэксуальным плане могуць рабіць усё, што захочуць. Аргумент – “яны па-за законам”. Аднак св. Павел заўважае, што гэта з’яўляецца скрыўленнем хрысціянскай свабоды. Цікава тое, што мы вызваленыя ад граху дзеля таго, каб быць падпарадкаванымі Езусу. Езус вызначае, што мы можам і павінны рабіць з сэксуальным вымярэннем у нашай цялеснасці.
Як сумясціць прызначэнне сэксу з задавальненнем ад сэксу?
Найчасцей многія прытрымліваюцца меркавання, што хрысціяне гэта людзі, якія атручваюць іншым задавальненне. Халодныя нашчадкі пурытанаў, якім не падабаецца сэкс. Прымаючы гэты погляд, мы губляем здольнасць разумення Божага прызначэння для сэксу і сэксуальнасці. Сэкс - гэта выдатны дар, дадзены для праслаўлення Бога шляхам выканання сужанскіх абавязкаў, праяўлення любові, працягвання роду і атрымання задавальнення. Сэксуальная этыка “па-хрысціянску” імкнецца да атрымання максімальнай карысці ад радасці і задавальнення - праз выкарыстанне гэтага дару ў адпаведнасці з яго прызначэннем. У сучасным культурным кантэксце сэкс стаўся ідалам. Стаўшыся прадметам культу, добрая рэч паддаецца скажэнню і радасць знікае.
Ліза Вэлтхаўз, Christianity Today