Некалькі дзён таму ў рэдакцыю прыйшло пісьмо, у якім нашая чытачка просіць растлумачыць, што рабіць у выпадку, калі маладая пара пасля шлюбу ў Каталіцкім Касцёле разышлася, і цяпер абодва бакі жывуць асобна з іншымі людзьмі ў несакрамэнтальных сувязях і маюць дзяцей. На пытанне адказвае кс. Павел Урбан, эксперт кананічнага права.
Здравствуйте. Меня зовут Виктория. Хотелось бы задать Вам вопрос по теме венчания. Я и мои родители католики. В 2008 году я вступила в брак и по настоянию родителей мы с мужем повенчались в кастёле (на 19 летний возраст я не осознавала насколько это серьезный шаг). Вскоре у нас родилась дочка, которую крестили тоже в костёле. Но, так получилось, что с мужем мы прожили недолго, не получилось создать настоящую семью. Мы развелись. Обращалась к священнику, который нас венчал с вопросом развенчания, получила категоричное нет. Причём он меня предупредил о том, что если я выйду второй раз замуж, я не смогу больше ходить в кастёл к исповеди. На данный момент я замужем второй раз, брак осознанный, желанный. У нас общий ребенок. Первый мой муж тоже создал семью и у них тоже есть ребенок. Хотелось бы узнать, возможно ли все-таки, развенчание в моей ситуации?
Спасибо за ответ.
С Уважением Виктория
Паважаная Вікторыя,
згодна з вучэннем Рыма-Каталіцкага Касцёла, так званае "развенчание" з'яўляецца абсалютна немагчымым, незалежна ад абставін, якія сужанцы могуць напаткаць падчас досведу сямейнага жыцця. У сцісла акрэсьленных выпадках, найвышэйшая ўлада ў Касцёле можа даць дазвол на паўторны шлюб. Разумею, што гісторыя вашага сужанства, не дае магчымасьці атрымаць такі дазвол.
Кананічнае Права, між іншым, разумее шлюб, як юрыдычнае дзеянне, да якога сужанцы павінны быць адпаведна падрыхтаваныя і здольныя, і якое павінна быць здзейсьнена згодна з нормамі Кананічнага Права. Магчыма Вы або ваш муж не мелі адпаведных кваліфікацый, каб быць здольнымі, у святле Кананічнага Права, заключыць сужанскае пагаднене. Прадугледжваецца таксама магчымасць неадпаведнага выражэння волі ў заключэнні сужанскага саюза. Пры такіх абставінах, сужанскае пагадненне, хоць і было знешне рэалізаванае, не мае аб'ектыўнага наступства, гэта значыць шлюб, ад самага пачатку, не адбыўся.
Як даведацца, ці шлюб адбыўся, падчас абраду заключэння сужанства? Адказам на гэтае пытанне з'яўляецца вынік - прысуд кананічнага судова-даследніцкага працэса, падчас якога паглыблена даследуецца здольнасць сужанцаў і адпаведнасць іх волі заключэння сужанства пастановам Кананічнага Права. Правядзенне Кананічнага судова-даследніцкага працэсса, з'яўляецца магчымым у дачыненні да тых сужанстваў, якія фактычна перасталі існаваць. Калі ў выніку кананічнага працэса будзе аб'яўлена несапраўднасць разгляданага сужанства, сужанцы будуць лічыцца ніколі не быўшымі ў шлюбе, і таму могуць павянчацца.
Атрымаць кансультацыю, адносна вашага сужанства, можна ў канцэлярыі Касцёльнага Суда дыяцэзіі, на тэрыторыі якой, ваш шлюб адбыўся.
Вялікі дзякуй за пытанне!