Дон Турбіт, кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі “Мужчыны святога Юзафа” і каардынатар арганізацыі “Renewal Ministries”, якая займаецца аднаўленнем і евангелізацыяй ў Каталіцкім Касцёле. Больш падрабязна пра дзейнасць вядомага місіянера мы даведаліся падчас інтэрв'ю з самым спадаром Донам Турбітам.
– Чаму Вы абралі менавіта мужчын у якасці сваёй аўдыторыі?
– У мусульман, іудзеяў і будыстаў сярод вернікаў больш мужчын, чым жанчын. Так пятнаццаць першых стагоддзяў было і ў хрысціян, сёння ж амаль 70% тых, хто прыходзіць да касцёла – гэта жанчыны. Я прапаведую сорак год і назіраю паступовы працэс фемінізацыі, былы баланс губляецца, нам неабходна яго вярнуць. Каталіцкая Царква памірае без мужчын.
– Няўжо гэта так сур’ёзна?
– Так, бо на мужчынах ляжыць абавязак весці сям'ю да Бога. Нам трэба евангелізаваць мужчын, каб разам з імі да Царквы прыйшлі іх сем’і. Паводле дадзеных адной з пратэстанціх арганізацый, калі мы евангелізуем падлетка – 16% сямей пойдуць за ім, калі мы евангелізуем маці – колькасць сямей павялічыцца да 64%, калі ж евангелізаваць бацьку – атрымаем 97%.
– Што перашкаджае мужчынам прыйсці ў Касцёл?
– Калі я яшчэ працаваў пажарнікам, заўважыў, што тыя моцныя мужныя мужчыны, якія працавалі разам са мною, хоць і верылі ў Бога, але часам быццам саромеліся ісці ў касцёл, лічылі яго месцам для жанчын і дзяцей, што аніяк не супадала з сапраўдным становішчам спраў. Часта таксама даводзілася чуць ад мужчынаў, што ім не хапае часу. Тут мне на дапамогу прыйшла ідэя 72 гадзін. 72 гадзіны – гэта час, які прайшоў ад смерці Езуса да яго ўваскрэсення. Той жа час неабходна аддаваць мужчыне Богу, каб атрымаць збаўленне. У ЗША праводзіліся даследаванні наконт таго, колькі гадзін у год сярэдні амерыканец прысвячае на прагляд тэлебачання, аказалася, што 7200 – толькі 10% ад гэтага часу я прапаную аддаць Богу. Ці гэта шмат?
– Вашае служэнне накіравана выключна на каталікоў?
– Так, большая частка майго служэння адрасавана каталікам, але ў шырокім сэнсе яно таксама і для ўсіх тых, хто верыць у Хрыста.
– Дзякуй вялікі за інтэр'ю.
Размаўляла Алена Ільгявічуце
Р– Скажыце, калі ласка, якія пытанні разглядаліся на рэкалекцыях?
- Першае пытанне, да якога я звярнуўся – гэта пытанне веры. Калі я кажу пра яе, не маю на ўвазе веру ў Царкву, я кажу пра веру, што змяняе нашае жыццё. Я вучу людзей, што Бог пастаянна ўплывае на нашыя лёсы, таму і нам трэба аддаваць айцу нашаму больш часу. Бог – гэта не той, пра каго мы гаворым раз на тыдзень, з Богам трэба праводзіць кожны свой дзень.
Пасля размовы пра веру настаў час звярнуцца да працэсу евангелізацыі, адказаць на пытанне, якімі людзьмі мы павінныя стаць, каб звацца евангелістамі.
Апошняя частка рэкалекцыі была прысвечаная любові айца нябеснага да нас, звычайных людзей.
- Чаму Вы абралі менавіта мужчынаў ў якасці сваёй аўдыторыі?
- У мусульман, іудзеяў і будыстаў сярод вернікаў мужчын больш, чым жанчын. Так пятнаццаць першых стагоддзяў было і ў хрысціян, сёння ж амаль 70% тых, хто прыходзіць да касцёла – гэта жанчыны. Я прапаведую сорак год і назіраю паступовы працэс фемінізацыі, былы баланс губляецца, нам неабходна яго вярнуць. Каталіцкая Царква памірае без мужчын.
- Няўжо гэта так сур’ёзна?
-Так, бо на мужчынах ляжыць абавязак весці сям'ю да Бога. Нам трэба евангелізаваць мужчын, каб разам з імі да Царквы прыйшлі іх сем’і . Па дадзеным пратэстанскай арганізацыі “Хавальнікі зарокаў”, калі мы евангелізуем падлетка – 16% сямей пойдуць за ім, калі мы евангелізуем маці – колькасць сямей павялічыцца да 64%, калі ж евангелізаваць бацьку – атрымаем 97%.
- Што перашкаджае мужчынам прыйсці ў Царкву?
Калі я яшчэ працаваў пажарнікам, заўважыў, што тыя моцныя мужныя мужчыны, якія працавалі разам са мною, хоць і верылі ў Бога, але часам быццам саромеліся ісці ў касцёл, лічылі яго месцам для жанчын і дзяцей, што аніяк не супадала з сапраўдным становішчам спраў.
Часта таксама даводзілася чуць ад мужчынаў, што ім не хапае часу. Тут мне на дапамогу прыйшла ідэя 72 гадзін. 72 гадзіны – гэта час, які прайшоў ад смерці Езуса да яго ўваскрэсення. Той жа час неабходна аддаваць мужчыне Богу, каб атрымаць збавенне. У ЗША праводзіліся даследаванні наконт таго, колькі гадзін у год сярэдні амерыканец губляе на тэлевізар, апынулася, што 7200 – толькі 10% ад гэтага часу я прапаную аддаць Богу. Ці гэта шмат?
- Вашае служэнне накіравана выключна на католікаў?
- Большая частка майго служэння адрасавана католікам, але ў шырокім сэнсе яно для тых, хто верыць ва Хрыста.
- Дзякуй вялікі за інтэрв'ю.