Праца жанчыны ў доме нясе неацэнны ўклад у сямейнае жыццё, і ўскосна ўдзельнічае на жыццё грамадства. Ці гэты ўклад прызнаецца?
Уклад сямейнай працы ў грамадскае жыццё
У Хартыі Правоў Сям'і, дакуменце, які быў выдадзены Святым Пасадам, знайшоўся запіс аб праве сям’і "на такую сацыяльна-эканамічную сістэму, у якой арганізацыя працы дазваляе членам сям’і жыць разам і не пагражаць адзінству і стабільнасці сям'і”. Гаворка ідзе пра такую заработную плату, якая дазваляе стварэнне і функцыянаванне сям'і на годным узроўні, так, каб жанчына (жонка і маці) не была вымушана працаваць па-за домам, калі гэта было б на шкоду сямейнаму жыццю, а асабліва калі б ад гэтага пацярпела выхаванне дзяцей. Таму неабходна – дадаюць аўтары дакументу – "прызнаць і паважаць працу маці ў доме, у адпаведнасці са значэннем, якое яна прыносіць для сям'і і грамадства”.
Канешне, занадта мала ўвагі надаецца працы жанчын у доме і сям'і. А гэта праца, якая патрабуе ад жанчын вялікай адказнасці (і не толькі ад яе, але і з боку мужчыны – мужа і бацькі – трэба чакаць такой жа адказнасці). Праца жанчыны ў доме належыць да службовай працы, і менавіта таму, што "яна арыентавана на служэнне якасці жыцця і прысвечана гэтаму, яна становіцца індывідуальным відам дзейнасці, які уплывае на развіццё асобы”. Задачы мацярынства і выхавання жанчын звязаныя, з аднаго боку, з працай, якая была ўкладзена ў гэта, а з другога боку, звязана з клопатам і любоўю, якія патрэбны дзецям, і якіх нішто не можа замяніць.
Такая праца патрэбна, каб дзеці "мелі магчымасць развівацца як асобы адказныя, маральныя і рэлігійна сталыя, а таксама псіхічна стабільныя". Такім чынам, праца жанчыны нясе вялікі ўклад у сямейнае жыццё і ўскосна ўплывае на жыццё грамадства. Ці не азначае гэта, што гэты вялікі ўклад павінен быць ацэнены празмерна?
Сацыяльная ацэнка працы
Калі занядбанне хатнімі, мацярынскімі і сямейнымі справамі з’яўляецца следствам “неабходнасці мець аплачаную працу па-за домам, тады гэта няправільна з пункту гледжання добра грамадства і сям'і", – кажа Ян Павел II. – Гонар грамадскасці прынясе тое, калі -- не абмяжоўваючы вольнасць маці, не дыскрымінуючы яе псіхалагічна або практычна, не пагаршаючы яе сітуацыі ў параўнанні з іншымі жанчынамі – даць магчымасць жанчыне-маці прысвяціць сябе клопату аб выхаванні дзяцей у адпаведнасці з патрэбамі іх ўзросту”. Святы Айцец бачыць неабходнасць прызнання з боку грамадскасці ролі выканання першарадных мэтаў мацярынскай місіі.
Параўнальна лёгка яшчэ згадзіцца з Папам у тым, што "трэба клапаціцца аб сацыяльным даацэньванні мацярынскіх задач, цяжкасцей, якія звязаны з імі, клопаце, любові і пачуццяў, якіх патрабуюць дзеці". Справядлівасць патрабуе, каб грамадства, якое здабывае выгаду з дабра выкананай хатняй працы жанчыны, ацаніла гэты ўклад. Праблемы ўзнікаюць пры спробе адказаць, што ўваходзіць у гэтую "сацыяльную ацэнку"? Гаворка ідзе толькі пра стварэнне пазітыўнай атмасферы вакол сямейнай працы жанчын? І гэта пажадана, але відавочна не дастаткова, каб задаволіць справядлівасць. Голас Касцёла ў гэтым выпадку відавочны: неабходна каб высокая ацэнка была выражана як праз адпаведны юрыдычны закон, так і праз справядлівую ўзнагароду працы жанчын.
У сваёй энцыкліцы аб хрысціянскай сям'і Ян Павел II звярнуў увагу на неабходнасць такой арганізацыі дзяржаўнай палітыкі, каб рэалізацыя законнага права жанчын працаваць па-за домам не стала абавязкам для тых жанчын, якія хочуць застацца дома: "Калі права доступу да розных грамадскіх задач павінна быць прызнана як жанчынамі так і мужчынамі, то адначасова грамадства павінна стварыць такія структуры, каб замужнія жанчыны і маткі на практыцы не вымушаны былі б працаваць па-за домам, і каб іх сем'і маглі жыць годна і квітнець нават тады, калі жанчына прысвеціць сябе цалкам сваёй сям'і”. І так непазбежна адбылося б, калі за хатнія справы жанчыны атрымоўвалі адпаведную ўзнагароду.
Пра ўзнагароду за выкананне мацярынскіх задач жанчын гаварыў Ян Павел II у Лісце да сем'яў. Ацаніўшы ў ім цяжкасці працы жанчыны пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, як вялікую з вялікіх іншых прац, ён заклікаў, каб "гэты факт знайшоў належнае разуменне ў рамках існуючага працоўнага заканадаўства. Трэба, каб мацярынства жанчын разумелася як права на дастатковую дастойную зарплату, якая неабходна, каб захаваць сям'ю на гэтым вельмі важным этапе яе існавання”. Канешне, такая ўзнагарода жанчыны можа быць рэалізавана рознымі формамі: напрыклад сямейная зарплата гаспадара сям'і ці іншыя сацыяльныя датацыі (сямейная ці мацярынская дапамога).
Змена сучаснага менталітэту
Справядлівы падыход да працы жанчын у сям'і патрабуе змены мыслення. Часта праца ў сям’і неадпаведна ўспрымаецца як менш важная, чым прафесійная дзейнасць, як свайго роду непажаданы перапынак у працы, перашкода ў развіцці кар'еры. Трэба “пераканаць нашу ментальнасць, паводле якой больш задавальнення для жанчыны прыносіць праца па-за домам, чым праца ў сям’і” – пісаў Ян Павел II. Ён абазначыў і сродкі для гэтага пераадолення: неабходна, "каб мужчыны паважалі і любілі жанчын у поўнай меры яе вартасці, і каб грамадства стварала і развівала ўмовы, спрыяльныя для хатняй працы”.
Да гэтых дзвюх умоў – змяніць менталітэт мужчын і грамадства -- неабходна будзе дадаць і трэці: змяніць менталітэт жанчыны. Для саміх жанчын становіцца ўсё больш цяжка працаваць у сям’і. І пакуль яны цалкам не адкрыюць дар мацярынства і клопату аб сям'і, немагчыма, каб гэта за іх зрабіла грамадства. Без ажыццяўлення канкрэтнага – складанага і прыгожага, і, перш за ўсё, незамянімага – паклікання жанчыны, немагчыма яе асабістае развіццё, як і развіццё грамадства ў цэлым – таму што няма ніякага рэальнага і цалкам чалавечага сацыяльнага развіцця, калі сам чалавек не хоча адчыніць сваю поўную прыроду і жыць па дадзенаму прызначэнню.
Таму ўсім трэба прызнаць тое, што "... праўдзівы аванс жанчын патрабуе, каб свядома была прызнана вартасць яе мацярынскай і сямейнай задачаў ў дачыненні да ўсіх іншых грамадскіх роляў і ўсіх іншых прафесій. Гэтыя задачы і прафесіі павінны гарманічна спалучацца, калі мы хочам, каб грамадскае і культурнае развіццё было сапраўдным і цалкам чалавечым". Разам са зменай менталітэту неабходна стварыць такую структуру працы, каб жанчына не павінна была адмаўляцца ад свайго развіцця, таму што гэта прынесла б шкоду ўсёй сям'і, у якой яна выконвае ролю, якую нельга замяніць. Грамадства павінна клапаціцца пра тое, каб "былі знішчаны ўсе перашкоды, якія ўзнікаюць на шляху мужа і жонкі, каб яны свабодна маглі выконваць свой пракрэацыйны абавязак”.
Крыніца ekonomia.opoka.org.pl