Сямейная палітыка з'яўляецца пытаннем справядлівасці, якое патрабуе, каб сям'я атрымлівала падтрымку ад грамадства, якая будзе адпавядаць яе ўлажэнням у сацыяльнае жыццё.
Сям'я перад дзяржавай
Сям'я звязана з грамадствам. Гэта азначае, што як сям'я ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, так і грамадства павінна падтрымліваць сям'ю. Ян Павел II указваў грамадству на неабходнасць праяўлення павагі і аказання падтрымкі сем'ям, а таксама прызнання з боку дзяржавы ўласных і першасных у адносінах да яе правоў сям'і. Грамадства і дзяржаўныя інстытуты закліканы прызнаць і абараняць натуральную тоеснасць сямейнага жыцця, пры чым разумеецца, што сям'я з'яўляецца натуральным грамадствам, якое заснавана на шлюбе – у адрозненні ад іншых формаў чалавечага суіснавання. Палітычныя і заканадаўчыя меры павінны абараняць сямейныя каштоўнасці (само сямейнае жыццё, але таксама і жыццё, якое нараджаецца, свабоду ў выхаванні дзяцей).
Ужо ў першай сацыяльнай энцыкліцы папа Леў XIII нагадаў, што сямейная супольнасць з’яўляецца старэйшай дзяржаўнай сістэмай, і, такім чынам, валодае правамі і абавязкамі, якія не залежаць ад волі дзяржавы. Прызнанне першаснасці сям'і перад "любой іншай супольнасцю і перад самой дзяржаўнай рэальнасцю нясе за сабой пераадоленне індывідуалістычнай канцэпцыі і прыняцце памеру сям'і ў якасці неабходнай культурнай і палітычнай перспектывы ва ўспрыманні людзей". Такі падыход, з аднаго боку, абараняе правы аднаго чалавека, а з другога – паказвае тое, што сацыяльныя праблемы не могуць разглядацца толькі індывідуальна, але ў спалучэнні з сямейнымі суполкамі, у якія яны ўключаны.
Выразам служэння на карысць сям'і будзе прызнанне і рэалізацыя правоў сям'і ў грамадстве, што патрабуе эфектыўнай сямейнай палітыкі і “прыняцця канкрэтных дзеянняў, здольных задаволіць патрэбы, якія вынікаюць з правоў сям'і. Касцёл нагадвае дзяржаве пра абавязак дзейнасці ў адпаведнасці з прынцыпам субсідыярнасці: "Дзяржава (...) не можа і не павінна пазбаўляць сям'ю ад такіх функцый, якія яна сапраўды добра можа выканаць самастойна ці ў рамках аб’яднання сем’яў; павінна станоўча падтрымліваць і як найбольш узбуджаць іх адказную ініцыятыву".
Сямейная палітыка: агульнае
Сямейная палітыка ўлічвае і шануе сацыяльныя аспекты сямейнага жыцця. "Набыццё жыццёвых арыенціраў, выхаванне каштоўнасцей і практычнае пераадольванне праблем паўсядзённага жыцця – гэта працэсы, у якіх дапамога сям'і адыгрывае вырашальную ролю (...) Хто хоча адпавядаць патрабаванням грамадства, якое становіцца ўсё больш і больш складаным, той патрабуе моцнай структуры асобы і трывалага падмурку каштоўнасцяў, на якіх можа стаяць”. Цяжка не пагадзіцца з аўтарам Капіталу. Гаворыць ў абарону чалавека, што ўсе гэтыя неабходныя якасці можна развіць толькі ў сям'і. Таму прасямейная палітыка будзе адначасова прасацыяльнай палітыкай.
Так як сям'я фармуе адказны характар яе членаў, які становіцца фундаментам паспяховай гаспадарчай дзейнасці, можна таксама прызнаць сямейную палітыку патрэбнай, неабходнай, бо яна служыць грамадству з эканамічнага пункту гледжання. Прасцей кажучы, інвеставанне ў сям'ю аплачваецца! Тым не менш, трэба адагнаць спакусу разумення сямейнай палітыкі ў якасці цэнтральнай палітыкі размеркавання – гэта дарога не туды. Тут хутчэй гаворка ідзе пра ўраўнаважванне сацыяльнага цяжару, які сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, павінны зносіць, бо маладыя людзі прыходзяць у сацыяльнае жыццё праз сям'ю на карысць грамадства.
Тут можна прыпомніць столькі ж жывапісную і драматычную, колькі і бліскучую сентэнцыю эканаміста-тэарэтыка Фрыдрыха Ліста, які абагульніў незразуменне ролі сям'і ў грамадстве: “Хто займаецца развядзеннем свіней, з'яўляецца прадуктыўным, але хто вучыць людзей, – непрадуктыўным членам грамадства”. Неабходная для жыцця грамадства, для выжывання народу! Але праца сям'і не сустракаецца з прызнаннем грамадства, і нават болей, увогуле не прапаноўваецца карысных для сем’яў рашэнняў ці падатковых, ці сацыяльных. Замест гэтага адбываецца "дэградацыя сям'і – асабліва шматдзетнай – да ролі спажыўцоў дзяржаўнай дабрачыннасці”.
Можна сказаць, што фінансавыя даніны, якімі абцяжарваюць сем'і, сацыялізаваныя, а тое, што атрымлівае адзіны плацельшчык, з’яўляецца прыватызаваным. Гэта, напрыклад, выпадак пенсійных выплат. Сем'і “у параўнанні з бяздзетнымі (будучымі) атрымальнікамі пенсіі плацяць дадатковыя "прэміі", менавіта аплочваюць догляд за дзецьмі, якія ў будучыні будуць плаціць “прэміі". Тут не ідзе гаворка пра тое, каб цяпер накласці штрафныя падаткі на сем'і без дзяцей, але каб паспрабаваць выправіць несправядлівасць, якая адбываецца, калі выдаткі, панесеныя вялікімі сем'ямі большыя, чым сума ўсіх падатковых ільгот, сямейных дапаможнікаў і іншых льгот для сям'і.
Трэба мець іншы пункт гледжання на ўсю палітыку, якая, калі хоча зарабіць тытул сямейнай, павінна надаваць прыярытэтную ўвагу падтрымцы сям'і – найважнейшай сацыяльнай супольнасці. Сямейная палітыка не з'яўляецца дадаткам да палітыкі, але неабходнай прыладай для выжывання і развіцця, інструментам, які вызначае лёс народа (пра што сведчаць трывожныя дэмаграфічныя паказчыкі). Сямейная палітыка таксама з’яўляецца пытаннем справядлівасці, якая патрабуе, каб сям'я атрымоўвала падтрымку ад грамадства.
Усё яшчэ занадта часта “дзяцей успрымаюць у якасці "асабістага капрыза", і ролю дзяржаўнай сямейнай палітыкі зводзяць толькі да субсідзіравання сем'яў. Але гаворыцца пра прызнанне, нарэшце, што выдаткі на абслугоўванне дзяцей служаць агульнаму дабрабыту”. [9] Органы дзяржаўнай улады павінны “зрабіць усё магчымае, каб забяспечыць любую дапамогу – эканамічную, сацыяльную, адукацыйную, палітычную, культурную – неабходную для ўсёй сям'і, каб яна мела магчымасць выконваць усе свае абавязкі”.
Сямейная палітыка ў фінансавай сферы
Таксама сям’я з’яўляецца матэрыяльнай супольнасцю (абшчына асоб, ўзаемна забяспечваючых сябе фінансава), таму падтрымка з боку дзяржавы павінна выправіць існуючыя крыўды сям’і. Аўтары Кампендыума Сацыяльнага Вучэння паказваюць на такую палітыку, якая зробіць мажлівым функцыянаванне мужа і жонкі і іх дзяцей. Палітыка, якая павінна праводзіцца ў інтарэсах сем'яў і насельніцтва, будзе здольная "ліквідаваць усе перашкоды, якія замінаюць сужэнцам свабодна браць на сябе іх сацыяльную адказнасць, а асабліва тыя, якія не дазваляюць жанчыне выконваць належным чынам свае мацярынскія абавязкі".
Азначае гэта стварэнне мажлівасці набыцця бацькамі фінансавай незалежнасць, якая дазволіць ім выхоўваць дзяцей і на вольнае прыняцце рашэння, як хутка аддаць іх пад апеку пазасямейных выхаваўчых устаноў. Бо перад усім “сям'я з’яўляецца першаснай маці і карміцелькай (...) выхавання; у ёй дзеці, якія ахопленыя любоўю, лягчэй прыстасоўваюцца да належнага парадку рэчаў, як бы натуральна пранікаюць у іх душы, павольна, з бегам дзіцячых гадоў, формы чалавечай культуры”. Адукацыя пачынаецца з сям'і, таму немагчыма аддзяліць палітыку ў галіне адукацыі і сямейную палітыку.
У адпаведнасці са Статутам Правоў Сям'і, сям’я мае права на такую сацыяльна-эканамічную сістэму, у якой арганізоўванне працы дазваляе членам сям'і разам, не пагражаючы адзінству жыцця, праводзіць час годным чынам. Па словах арцыбіскупа Маркса, падтрымка сям'і ў адносінах да сферы працы азначае: "Не сям'я павінна адаптавацца да сферы працы, але сфера працы павінна прыстасоўвацца да сям'і". Гаворка ідзе аб развіцці такіх сацыяльна-эканамічных умоў, якія дазволілі б падтрымліваць гармонію паміж часам працы і часам, які прысвячаецца сям'і, як і аб заработная плаце, якая дасць гаспадару сям'і сродкі, каб забяспечыць сябе і сям’ю на добрым узроўні – матэрыяльным, сацыяльным, культурным і духоўным”.
У гэтым кантэксце варта нагадаць пастулат Каталіцкага Сацыяльнага Вучэння, які называецца “сямейная аплата". Па словах Яна Паўла II, “за справядлівую заработную плату, калі ідзе гаворка пра дарослага чалавека, які нясе адказнасць за сям'ю, прымаецца такая аплата, якой бы хапала на ўстанаўленне і падтрыманне сям'і і забеспячэнне яе будучыні". Сродкі рэалізацыі сямейнай зарплаты могуць быць розныя - гэта можа быць такая ўзнагарода, дадзеная главе сямейства, якая дазволіць задаволіць патрэбы сям'і без неабходнасці выканання мужам дадатковай працы па-за домам, таксама могуць быць і іншыя сацыяльныя дапамогі (сямейныя падтрымкі, мацярынскія дапамогі для жанчын, якія працуюць у сям'і).
Славамір Затвардніцкі
Крыніца ekonomia.opoka.org.pl