У ЗША ніхто не наважыўся б назваць напратэхналогіі "метадамі Касцёла". Таму што НаПра - гэта найвышэйшае дасягненне сучаснай медыцыны ў лячэнні бясплоднасці.
Метад Касцёла - гэта тэрмін, які перастаюць ігнараваць. Ён выкарыстоўваецца толькі ў Польшчы! Падчас абмеркавання in vitro выказваюцца ўсё больш і больш агрэсіўныя і абсурдныя абвінавачванні супраць напратэхналогіі. Як гэта магчыма, калі навуковы метад лячэння бясплоднасці, з выкарыстаннем найноўшых дасягненняў медыцыны, вызначаецца СААЗ як метад медыцынска-клінічны. Дасягае лепшыя вынікі, чым in vitro!
Без падману і ідэалогіі
Год таму мы сталі сведкамі гістарычнай бітвы: праф. Томас Хільгерс, "бацька" напратэхналогіі, сустрэўся на канферэнцыі неанатолагаў і перынатолагаў у Познані з праф. Марыянам Шаматовічам, стваральнікам першага дзіцяці з прабіркі ў Польшчы. Шаматовіч прызнаў, што "праграма in vitro з'яўляецца інвазіўнай", "нясе ў сабе рызыку генетычных парушэнняў плода", што 90% замарожаных эмбрыёнаў паміраюць пасля адтавання, што шмат цяжарнасцяў са штучным апладненнем знаходзяцца на парадку дня. Нават апладненню, гэта значыць, размяшчэнню спермы на шыйцы маткі, павінна папярэднічаць апрацоўка спермы. "Не дай Бог, калі яны не зробяць гэтага!" - сказаў Шаматовіч. Нарэшце, у праграме in vitro няма часу для дыягностыкі. Шаматовіч: "Гэта было б крадзяжом рэпрадуктыўнага часу жанчыны". Калі Шаматовіч звяртаўся да Касцёла (да гэтага часу ён рабіў гэта на старонках GW) і выкарыстоўваў цытаты з Бібліі, праф. Хільгерс устаў і папрасіў: "Мы ўрачы, таму выкарыстоўвайце медыцынскія аргументы".
Фактычна
Так што давайце засяродзімся на навуковых і медыцынскіх пытаннях. Найперш выніковасць. Людзям, якія маюць праблемы з фертыльнасцю, напратэхналогія дае шанец на выздараўленне ў 50% выпадкаў. Кожная другая пара, якую лечаць гэтым метадам, становіцца цяжарнай і зможа прывесці дзяцей у свет натуральным шляхам. Пры in vitro на дзіця можа разлічваць кожная трэцяя пара. "Важным з'яўляецца спосаб вымярэння эфектыўнасці: для напратэхналогіі падаем, колькі дзяцей нарадзілася, а не працэнт зачацця, як паводле статыстыкі in vitro ," - кажа д-р Адам Кузнік у кнізе "Плоднасць. Назад да каранёў ". Удвая вышэй вынікі лячэння зрошчванняў выкарыстаннем метадаў мікрахірургіі, распрацаваных Хільгерсам - каля 58%. (Навуковыя даследаванні інстытута Папы Паўла VI у 2004 г.).
Вынікі працэдуры in vitro пры трубавай абструкцыі паводле United States Department of Health and Human Services толькі 27,5 працэнтаў жыванароджаных. Між тым, прафесар Марыян Шаматовіч з клінікі Беластока кажа: "Тыя, хто практыкуе напратэхналогіі, ведаюць, што як толькі дыягназ 'пашкоджанне маткавых труб, пашыраны эндаметрыёз, фактар мужчынскай бясплоднасці' (гэта адносіцца да больш чым 50 працэнтаў бясплодных пар), у людзей няма варыянтаў лячэння. Чаму, такім чынам, гэтыя лекары бяруць грошы, і не маленькія?". Пытанні грошай прапускаю - вядома, што in vitro, не напратэхналогія, з'яўляецца прыбытковым бізнесам не толькі для лекараў. Калі звярнуцца да медыцынскіх мінусаў, Хільгерс патлумачыў гэта Шаматовічу: "Мы можам павялічыць колькасць спермы і мужчынскую фертыльнасць да 40% выпадкаў ". Што тычыцца эндаметрыёзу (уключае ў сябе пілінг сценкі маткі), то Шаматовіч прызнаўся, што яго "лячэнне з'яўляецца пустым марнаваннем часу".
Напратэхналогія ў свеце лічыцца найбольш эфектыўным метадам лячэння гэтага захворвання. Вынікі інстытута Паўла VI у 2004 годзе паказваюць яе эфектыўнасць на ўзроўні 78% назіранняў, якія праводзіліся на працягу 36 месяцаў пасля аперацыі. Гэта да праф. Хільгерса, а ў Польшчы да д-ра Васілеўскага і іншых, звяртаюцца пацыенты пасля няўдалых спробаў in vitro і незаўважанага эндаметрыёзу.
- У шматлікіх выпадках хапае проста ўвесці адпаведныя антыбіётыкі, і пацыент вяртаецца да магчымасці нараджэння. Аднойчы прыйшла да мяне жанчына, якая прымала гармоны, яна была спустошана. Яна выдаткавала 20 тысяч даляраў, але не мела дзяцей. У яе эндаметрыёз, у мужа дрэнная якасць спермы. Мы дасягнулі паляпшэння якасці спермы, даючы гарманальныя прэпараты мужчыне, і зрабілі жанчыне лапараскапію, зараз гэта цяжарная жанчына, - кажа праф Хільгерс.
Сапраўдная медыцына
Амерыканцы сцвярджаюць, што напратэхналогія - гэта медыцынскі і экалагічны метад, які аднаўляе нармальнае функцыянаванне арганізма і не выклікае, як in vitro, пабочных эфектаў (пасля in vitro можа з'явіцца гіперстымуляцыя яечнікаў, утвараюцца ў жываце кісты, часам у плеўральнай паражніне ці сумцы перыкарда назапашваецца вадкасць, часам даходзіць да электралітнага дысбаланса і парушэння каагуляцыі. Часам адзіным рашэннем з'яўляецца перарванне цяжарнасці жанчыны. У горшым выніку ў дзяцей з'яўляюцца смяротныя дэфекты, генетычныя парушэнні. У 2005 годзе ў часопісе "Human reproduction ", буквары лячэння бясплоднасці ў свеце, быў апублікаваны артыкул, у якім аўтары на аснове 25 прац паказалі, што рызыка прыроджаных дэфектаў у дзяцей, зачатых у прабірцы, павялічылася на 30-40 працэнтаў).
НаПра спалучае ў сабе навуку аб рэпрадуктыўных тэхналогіях з тэхналогіяй медыцынскіх лазераў, мікрахірургіяй, а ў апошнія часы і аперацыі з дапамогай робатаў! Нават той факт, што яе падтрымлівае Касцёл, паказвае толькі тое, што ён высока ацэньвае прагрэс медыцыны. У аснове напратэхналогіі мадэль Крэйтон (Creighton Model FertilityCare System), сучасны метад натуральнага планавання сям'і. Працу над ім пачаў праф. Хільгерс. Ён вывучыў ў 1976 годзе тры тысячы жанчын, уважліва назіраючы за іх цыклам. Так паўстала найбуйнейшая ў свеце база дадзеных авуляцыі. Каманда Хільгерса прыйшла да высновы, што адной з прычын адсутнасці авуляцыі з'яўляецца гэтак званая пустая зона фалікул, прападзенне іх або запаволенае разбурэнне (замест таго, каб адбывацца на працягу 10 секунд, яно адбываецца на працягу некалькіх дзён).
Адзіным спосабам выяўлення парушэнняў менструальнага цыклу жанчыны з'яўляецца назіранне (гэтага ў праграме in vitro няма ўвогуле!). У 2006 годзе з'явіўся першы падручнік па напратэхналогіі. Прафесар Хільгерс з групай навукоўцаў і лекараў з усяго свету на 1250 старонках апісвае прычыны бясплоднасці ў мужчын і жанчын, хваробы, якія звязаны з гэтым захворваннем і звязаныя з імі хірургічныя метады, такія як гістэраскапія, лапараскапія, лапаратамія, якія выкарыстоўваюцца ў напратэхналогіі. Там таксама падрабязна апісаны фармакалагічныя метады лячэння і метады перынатальнай і лазерных тэхналогій, такія як лазерная вапарызацыя эндаметрыёзу, аперацыі на матачных трубах і г.д. Я не тлумачу некаторыя медыцынскія тэрміны, каб паказаць, што НаПра - гэта не каляндарык ці трава ад шарлатана!
Нарэшце, аргумент за тое, што in vitro нельга адносіць да медыцыны. "Бясплоднасць з'яўляецца хваробай унікальнай, і толькі нараджэнне дзіцяці вырашае гэтую праблему," - казаў прафесар Шаматовіч праф. Хільгерсу. "Не, таму што робячы дзіця, Вы не лечыце бацькоў, Вы проста мінаеце праблему, што часта прыводзіць да пагаршэння здароўя, ускладненняў у пацыентаў і дзяцей", - сказаў праф. Хільгерс. Дык чаму ж бясплодныя пары выбіраць праграму in vitro: дарагую, неэфектыўную і небяспечную для здароўя? Калі вы можаце нарадзіць больш здарова і, магчыма, нават вылечыцца ў некалькі разоў больш танна, гэта тое, над чым вы павінны падумаць?
Крыніца: gosc.pl
Пераклад Таццяны Залогі