Страх перад жыццём, прыняццем любові, прысвячэннем сябе чаму-небудзь нараджае пачуццё адзіноты. Сённяшні свет мае шмат формаў досведу, які мы ў абіходзе называем адзінотай.
Адзінота звязана з перажываннем распаду сувязі: з сабою, з Богам, з іншым чалавекам. Часта з'яўляецца вынікам незапатрабаванасці маёй працы, дарэмнасці ўсялякіх намаганняў. Мы таксама перажываем яе, калі адчуваем, што самі вымушаны змагацца з цяжкімі сітуацыямі.
Адзінота ў жыцці чалавека праяўляецца і ў спробах схавання яе. Сродкі ўцёкаў самыя розныя. Напрыклад, праца можа стаць тым, праз што спрабуем ‘’забіць’’ прывід адзіноты. Абавязкі, а часам ‘’фіктыўныя дзеянні’’ павінны нам даць пачуццё запоўненасці часу, давесці да стомы, а ў выніку да таго, каб забыць пра сябе і свае праблемы.
Адзінота - гэта таксама вынік адсутнасці ідэі для свайго жыцця.
"Адценні’" адзіноты
Досвед адзіноты з’яўляецца асаблівым перажываннем чалавека. Перажыць яе можа нават дзіця, пакінутае само сабе, якое абараняецца ад гэтага пачуцця ўнутраным закрыццём, стварэннем уласнага свету. Часцей за ўсё гэта адзінота людзей слабых у адносінах да непрыязнага акружэння або ў адносінах да невядомай будучыні, якая абуджае страх. Страх - натуральная рэакцыя, якая ўзнікае ў сітуацыях вялікіх перамен або іх прадчування.
Іншай з'яўляецца адзінота маладога чалавека, які адчувае разрыў паміж яго стылем мыслення і стылем быцця групы аднагодкаў. Іншай таксама з'яўялецца адзінота чалавека, якога незразумелі і пакрыўдзілі. Гэтыя перажыванні пазначаныя канкрэтнымі здарэннямі, досведам паражэння, здрады, нявыкарыстанага шанца ці расчараванняў.
Іншай таксама з'яўляецца адзінота сталых асобаў, зношаных жыццём, якія жывуць з пачуццём незапатрабаванасці, быцця цяжарам. Гэтая форма адзіноты часта звязана з драматычнымі перажываннямі, адыходам блізкіх, пачуццём, што я сам падлягаю працэсу страэння, згубы здольнасці да працы, да кантактаў з іншымі.
Адказнасць за адзіноту
Людзі, напэўна, не вінаваты ў сваёй адзіноце, але адказныя за яе.
Адказнасць, напрыклад, узнікае з паводзін, якія адштурхоўваюць іншых. Гэта можа быць жыццё з пачуццём дазнання крыўды, з якога чалавек не ў стане выйсці. Гэта можа быць наяўнасць негатыўнага досведу, вынесенага з маладосці, з сямейнага жыцця або таксама жыццё ў свеце сваіх упарадкаваных ідэй і адсутнасць рашучасці разбурыць гэты ‘’парадак’’.
Гэта можа быць сканцэнтраванасць на вузкім коле ўласных спраў. Засяроджаныя на ўласнай асобе, мы не ўмеем зацікавіцца іншымі так, каб нас гэта развівала, паглыбляла сувязь з імі.
Але ўсведамленне адказнасці за адзіноту ўказвае на тое, што ў маіх сілах фармаваць здаровыя і пазітыўныя адносіны з іншымі. Адзінота не з'яўяляецца нашым прысудам.
Паводле deon.pl