Калі ўсё навокал рушыцца і прыгожы план ператвараецца ў хаос, кожнаму патрэбна саломінка, якая дапаможа яму ўтрымацца на плаву, не адступіцца і не прызнаць паражэнне. Вось пяць думак, якія падтрымаюць вас падчас цяжкасцяў і дапамогуць выйсці пераможцам з бітвы з абставінамі.
Спрабуючы дасягнуць чаго-небудзь, вы заўсёды сустрэнеце праблемы і перашкоды. Калі вам здаецца, што ў некаторых усё атрымоўваецца лёгка і хутка, вы проста нічога не ведаеце аб праблемах і цяжкасцях гэтых людзей. Бо аб праблемах не прынята распавядаць у сацыяльных сетках, усе выкладваюць толькі прыгожыя вынікі.
Усвядоміць, што гэта будзе няпроста
Калі ў вас з'яўляецца вялікая мэта і вы збіраецеся яе дасягнуць, важна зразумець адно: гэта будзе няпроста. Калі вы разумееце гэта, адбываецца наступнае:
1. Вы пачынаеце працаваць больш горача, таму што ўсведамляеце, што не атрымаецца дасянуць мэты працуючы ў паўсілы.
2. Калі нешта ламае вашы планы, гэта не так моцна бянтэжыць вас, таму што вы чакалі гэтага.
Цагляная сцяна стаіць тут не проста так. Цагляныя сцены створаныя не для таго, каб утрымліваць нас, яны тут, каб даць нам шанец зразумець, як моцна мы чагосьці жадаем. Таму што цагляныя сцены спыняць людзей, якія хочуць недастаткова моцна. Яны тут, каб спыніць іншых. (Рэндзі Пош "Апошняя лекцыя")
Таму кожны раз, калі на вашым шляху вырасце цагляная сцяна, парадуйцеся гэтаму. Гэта выдатна напомніць пра тое, што вы на верным шляху, і зараз вам трэба толькі знайсці абыходны шлях, разбіць гэтую сцяну або зрабіць з ёй што-небудзь яшчэ, каб прайсці далей.
Канцэнтруйцеся на тым, што можаце кантраляваць
Навошта канцэнтравацца на чымсьці іншым? Мы жывем у свеце, дзе толькі малая частка паддаецца нашаму кантролю. Большую частку энергіі мы трацім, пераадольваючы супраціў і змагаючыся з абставінамі: меркаваннем іншых людзей, надвор'ем, эканомікай і іншымі сіламі, на якія мы або не можам паўплываць, ці можам, але з вялікім высілкам. Калі вы пачынаеце канцэнтравацца на тым, што можаце кантраляваць (вашыя паводзіны, рабочая этыка, спосаб, якім вы уплываеце на іншых людзей, і тое, як вы працуеце кожны дзень), вы становіцеся значна больш прадуктыўным і засяроджаным. Бо ў такім выпадку праблемы не адцягваюць вас, вы проста працуеце над тым, што можаце змяніць.
Памятайце, навошта пачыналі
Мы выраслі ў час, калі сацыяльны статус вызначаецца колькасцю грошай і дарагой машынай, а не працай, якую ты робіш для грамадства. Вядома, ёсць выключэнні, але давайце будзем рэалістамі: большасць бацькоў зусім не мараць пра тое, каб іх дзеці сталі настаўнікамі або мастакамі. Але ўсё ж людзі, для якіх важныя толькі грошы, а не сама праца, атрымліваюць значна менш, чым тыя, хто гарыць ідэяй.
Не збочвайце са свайго шляху
На жаль, большасць з нас спыняюцца ў самым пачатку, палохаюцца першых перашкод і шукаюць шляхі адступлення. Або мы пачынаем свой уласны шлях, у нас ёсць усе рэсурсы, каб прайсці яго, але мы пачынаем азірацца на іншых людзей: у іх праца лепш, машыны больш, дамы больш прыгожыя, і дасягнулі яны большага. Запомніце, вы - адзіная мерка свайго поспеху. Пакуль вы робіце ўсё, што можаце, вы на правільным шляху. І не варта прымаць рашэнні, грунтуючыся на думках іншых людзей. Мяняйце штосьці толькі ў тым выпадку, калі самі адчуваеце, што гэта няправільны шлях.
Будзьце ўдзячнымі
У кожнага ёсць за што дзякаваць Богу. Калі на працы ўсё ідзе наперакасяк, магчыма, у вас кахаючая сям'я або добрыя сябры. У вас прыемная знешнасць, таленты і здольнасці, сродкі для добрага старту. І гэта ўжо выдатна. Прыгадваючы, за што вы ўдзячныя, вы ловіце пазітыўную хвалю, адчуваеце сябе больш шчаслівым і менш хвалюецеся наконт непрыемнасцяў. Часцей ўспамінайце, за што вы ўдзячныя.
Выбірайце годную мэту і не забывайце пра яе, не азірайцеся на іншых людзей, каб не збочыць з абранага шляху, і часцей успамінайце пра тое, што ў вас ужо ёсць і за што вы ўдзячныя. Гэтыя думкі дапамогуць вам давесці да канца задуманае і дасягнуць мэты, нягледзячы на ўсе складанасці.
Паводле memo.im