Калі б у вас выявілася ракавая пухліна, то, хутчэй за ўсё, вы зрабілі б усё магчымае, каб ад яе пазбавіцца, праўда? І калі б ад вас залежала павялічыць свае шанцы на поўнае выздараўленне, вы б нічога не пашкадавалі дзеля выратавання ад гэтай хваробы, так? Пераадоленне залежнасцяў важна не менш.
Цар Саламон даў наступны савет сваім слухачам: "Больш за ўсё захоўвай сэрца сваё, таму што яно крыніца жыцця" (Выслоўі 04:23).
Стан нашага сэрца вызначае ўсё астатняе ў нашым жыцці. Рак можа забіць наша цела, але ён не можа прычыніць столькі шкоды нашаму сэрцу, як, напрыклад, парнаграфія, якая абцяжарвае і робіць жорсткімі нашыя сэрцы. Для таго, каб атрымаць перамогу над залежнасцю, як над хваробай, неабходна атакаваць яе з розных бакоў рознымі спосабамі. Патрэбна ўсебаковая дапамога, як пры раку 4 ступені.
Пачніце з пакоры
Першы самы важны крок на шляху да збаўлення ад хваробы парнаграфіі - прызнаць сваю слабасць і патрэбу ў дапамозе Бога. Перастаньце памяншаць сур'ёзнасць праблемы. Перастаньце апраўдваць свае дзеянні. Прызнайцеся ў сваім граху. Прызнайце той факт, што удалечыні ад Божай ласкі вы слабыя, недасканалыя і не можаце рушыць з месца, таму што затрымаліся. Упакорцеся перад Богам і прызнайце свой грэх. Ён абавязкова прыме вас, будзе ісці побач з вамі, вы зноў будзеце мець блізкія адносіны і наступіць доўгачаканае вяртанне да жыцця. "Дык большую дае ласку паводле таго, як кажа: "Бог супрацівіцца пыхлівым, а пакорлівым ласку дае" (Ліст Якуба 4:6).
Праліце святло на вашыя справы
Знайдзіце правільныя словы, каб паведаміць пра свае прыхільнасці самым блізкім людзям. У першую чаргу, калі вы жанатыя, сваёй жонцы. Збярэце волю ў кулак і смела, але не рэзка, выкладзеце ўсю праўду, як яна ёсць. Падзяліцеся сваёй бядой ўвечары пасля ўсіх спраў, або ў любы іншы зручны момант, калі вам няма куды спяшацца, і вы зможаце ўдваіх набедавацца і пагаварыць, а пасля адпачыць. Па-другое, раскажыце пра гэта вашаму духоўніку, і па магчымасці прайдзіце курс прафесійнай тэрапіі. Калі вы - лідэр нейкага руху ў касцёле, добраахвотна вазьміце паўзу, каб даць сабе час для лячэння. Па-трэцяе, знайдзіце двух-трох сяброў (аднаго полу з вамі), і раскажыце ім пра сваю сітуацыю, папрасіўшы маліцца за вас (і вашую жонку), а таксама часам правяраць вас.
Галадоўка!
Кінуць парнаграфію не тое ж самае, што адвыкнуць ад кавы ці цукру. Вы не можаце скарэктаваць дозу або сесці на дыету і дазваляць сабе "зусім крыху" кожны дзень. Парнаграфічныя выявы для вас - гэта ежа для росту пухліны. Замарыце яе голадам. Выразна вызначыце для сябе сітуацыі, пры якіх спакуса расце. Адарвіцеся ад экранаў тэлевізара і кампутара, карацей, усяго, што спрыяе росту пухліны. Усталюйце ахоўнае праграмнае забеспячэнне на ўсе электронныя дэвайсы. Праз пэўны час вас яшчэ будуць пераследваць вобразы, якія захаваліся ў памяці. Але добрая навіна ў тым, што, калі вы цалкам спыніце пастаўляць матэрыял для хваробы, вобразы пачнуць паступова расплывацца і цьмянець, а потым і зусім забудуцца.
Езус так вучыў вучняў Сваіх, кажучы: "І, калі вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе: лепш табе аднавокім увайсці ў жыццё, чым, маючы два вокі, быць укінутым у агонь вечны" (Мц, 18:9)
Знайдзіце здаровую альтэрнатыву
У вас павінен быць падрыхтаваны спіс заняткаў і захапленняў, якімі вы можаце тут жа заняцца, як толькі адчуеце спакусу. Прадумайце і сплануйце мерапрыемства або заняткі, якія прынясуць вам радасць, будуць простыя ў выкананні і праславяць Бога (у ідэале, разам з жонкай), каб вы маглі хутка зрэагаваць у момант спакусы. Ідзіце прагуляйцеся, напішыце жонцы паведамленне, або блізкаму сябру, увогуле, зрабіце любую добрую справу, здольную адцягнуць вас ад спакусы і накіраваць ваш дух да святла.
Пазбаўцеся ад стрэсу
Стрэс прымушае вас прыдумляць механізмы, якія дапамагаюць вам спраўляцца з ім, надаюць пачуццё камфорту і кантролю над сітуацыяй. З-за эмацыйнага ўсплёску пасля прызнання і жадання рэзка ўстаць на новыя рэйкі, у вас павялічыцца стрэс і вам захочацца як ніколі "забыцца" з дапамогай любімага метаду, і, такім чынам, вызваліцца ад лішняга стрэсу. Калі такая небяспека існуе, вам трэба, няхай нават часова, максімальна разгрузіць сябе ў плане абавязкаў. Скарачэнне колькасці абавязкаў дасць вам той самы час, якога вам так не хапала для малітвы, разважанняў і чытання, для гутарак з настаўнікамі, і для зносін з жонкай, калі вы ў шлюбе.
Знайдзіце корань праблемы
Людзі выкарыстоўваюць ахоўныя механізмы ў выглядзе шопінгу, ежы, алкаголю і парнаграфіі, каб або выпрабаваць пэўныя пачуцці, або пазбавіцца ад нейкіх пачуццяў. Каб залежнасць сышла, вам трэба пакапацца ў сабе і зразумець, чаму вы так сябе паводзіце, і вырашыць праблему ў корані. Змена паводзін будзе толькі часовай, калі вы не вынішчылі праблему, якая прымусіла вас звярнуцца да такога спосабу справіцца з ёй. Знайдзіце чалавека, з кім вы маглі б абмеркаваць самае патаемнае, каб вы разам разабраліся, чаму вы сутыкнуліся з гэтай праблемай.
Аднавіце розум
Калі вы ачысціце розум і сэрца ад усякага смецця, запоўніце іх чыстым змесцівам. Акуніцеся ў Пісанне. Падбярыце іншыя кнігі, якія дапамогуць вам пазнаць сябе лепш.
Набярыцеся цярпення
Вы дайшлі да свайго няшчаснага стану не адразу, а паступова. Выйсці з яго таксама адразу, магчыма, не атрымаецца: спатрэбіцца месяц, ці паўгода, ці нават год. Але толькі вы можаце адказаць на пытанне: дзе я апынуся ў жыцці, калі не прыму рашэнне змагацца да канца і перамагчы гэтую хваробу? Будзьце цярплівыя і добрыя да сябе, і прысвяціце сябе доўгаму працэсу аднаўлення, маратону збаўлення. Езус паказаў вам шлях. Святы Дух будзе з вамі. Айцец ваш Нябесны падтрымае вас і падбадзёрыць.
Паводле Христиане