Прыняцце сябе, пашана дa самога сябе бяруць свой пачатак у псіхіцы, у спосабе, якім мы ставімся да жыцця. Ужо сам факт існавання з'яўляецца дастаковым для прыянцця і павагі да сябе. Памятай, што ты маеш значэнне, нягледзячы на свае паводзіны і жыццёвыя стаўленні. У табе ёсць рэчы, якія табе не падабаюцца. Добра. Менавіта дзякуючы гэтаму ты намагаешся ісці наперад. Таму, што ты не з'ўяляешся ідэальным, ты адчуваеш патрэбу развіцця. Той, хто не адчувае, што можа быць лепшым, той не жыве.
Што значыць прыняць сябе? Маючы свядомасць значэння ўласнай асобы, трэба памятаць, што чалавек вельмі складаная істота. Нельга ацэньваць сябе аднабакова, бачыць толькі пазітыўны ці негатыўны бок. Трэба памятаць пра мноства складовых, якія ўтвараюць асобу.
У шматлікіх выпадках складана прыняць сябе з-за незадаволенасці сваім фізічным выглядам. Калі ты сабе не падабаешся, можна скласці спіс частак свайго цела, і тады зразумееш, што сярод іх ёсць тыя, якія табе падабаюцца. Потым скласці спіс унутраных частак цела, і ўбачыш, што мы не маем цела, але з'яўляемся целам. І што фізічная прыгажосць з'яўляецца толькі знешнім паняццем, якое змяняецца ў залежнасці ад культуры і цывілізацыі.
Сёння мода і рэклама ўводзіць пэўныя стандарты. Калі чалавек не мае ідэальнай формы носу, стройных ног і г. д., ён ужо адчувае сабе неяк некамфортна. У той самы момнат кожны чалавек з'яўляецца непаўторным у сваёй фізічнай і духоўнай постаці. Мы павінны ганарыцца сваім целам нягледзячы на тое, якое яно.
Кожны з нас мае абавязак шанаваць сябе - прымаць сябе такім, які ёсць. Кожная асоба, якая працуе над любоўю да сябе, са смуткам глядзіць на тых, хто сутнасць свайго чалавецтва бачыць у целе, якое паўсюдна лічыцца прывабным.
Несумненна, узнікненне недаацэнкі ўласнай асобы можна растлумачыць аналізуючы індывідуальнае жыццё, уласную гісторыю. Аднак трэба ведаць, што прыняцце сябе, пашана да сябе самога бяруць свой пачатак у псіхіцы, у спосабе, якім мы ставімся да жыцця. І кожны можа гэта асягнуць.
Паводле deon.pl