11 спраў, якія мае сэнс пачаць рабіць ужо сёння.
Мы ўсё гэта робім: даем сабе абяцанні штодня займацца спортам, эканоміць свае фінансы, лепш харчавацца. Усё гэта выдатныя мэты. І, калі не змяняць свайму рашэнню, толк ад іх будзе. Але ёсць у такіх строгіх рашэннях адна загваздка, што калі дзе-небудзь спатыкнуўся, пачынаеш адчуваць сябе вінаватым і кідаеш усё і адразу.
Ніжэй знойдзеце спіс 11 спраў, якія пойдуць на карысць кожнаму ў новым годзе. Усе яны не грунтуюцца на прынцыпе "рабі / не рабі". Хутчэй, гэта звычкі, якія, калі ўдасца іх выпрацаваць, здольныя крута змяніць жыццё. Нават калі не заўсёды атрымліваецца ўсё рабіць рэгулярна.
Праводзьце час у размовах, якія сапраўды важныя.
Занадта часта могуць праходзіць дні за днямі, а ўсе нашыя размовы з сябрамі, калегамі ці сваякамі не выходзяць за рамкі звычайнай "балбатні". Вядома, нічога страшнага ў жартах, абмеркаванні апошняй серыі якога-небудзь тэлесерыяла або "стратэгічных" ацэнках апошняга футбольнага матчу няма. Але калі не трэніраваць сябе інтэлектуальна, духоўна і сацыяльна, сапраўды важныя размовы становяцца ў нашым жыцці сапраўднай рэдкасцю.
Менш скардзіцца, больш рабіць
Мы ўсе гэтым грэшым час ад часу: бачым, як што-небудзь ламаецца ў культуры, Касцёле, урадзе або нашых асабістых адносінах, і нашая першая рэакцыя - выпусціць пар, а не падумаць пра спосабы змены непажаданай нам сітуацыі. Выраз незадаволенасці чым-небудзь дапамагае нам атрымаць кароткачасовае палягчэнне, але толькі пошук рашэнняў праблемы сапраўды дапамагае паправіць тое, што зламана.
Марнуйце менш часу на турботы пра што-небудзь
Любы час, праведзены ў турбоце, выдаткаваны дарма. Таму што гэта не прадуктыўна. Аўтар і актывіст Коры Бум у сваёй кнізе "Таемнае месца" напісаў: "Турбота не пазбаўляе нас ад заўтрашняга болю, але пазбаўляе нас сённяшніх сіл".
Больш маліцеся
Вельмі лёгка менш маліцца, калі ў нас шмат спраў, але, шчыра кажучы, жыццё павінна выглядаць роўна наадварот. Як аднойчы сказаў Марцін Лютар: "У мяне настолькі шмат спраў, што я, мабыць, гадзіны тры памалюся". Якімі б мы ні былі занятымі, час у малітве (не так ужо важна, ці будзе гэта ў метро па дарозе дадому, падчас трэніроўкі або проста асобна вылучаны час на працягу дня) - гэта ключ да персанальнага духоўнага росту.
Слухайце пабольш новай музыкі
Сёння за музычнымі навінкамі стала вельмі лёгка сачыць. Але акрамя гэтага стала лёгка даведацца пра новых музыкаў і песні, якія вы раней ніколі не чулі. У будучым годзе паспрабуйце знаходзіць час для новых артыстаў і музыкі, якая фармуюць сучасную культуру.
Будзьце меней патрабавальныя да людзей навокал
У эру сацыяльных сетак, дзе ў кожнага меркавання ёсць права на выказванне, занадта лёгка пачаць злавацца на сяброў з-за слоў і дзеянняў, з якімі мы не згодныя. На жаль, дынаміка адносін у сеткі плаўна перацякае ў адносіны афлайн, у Касцёл і на працоўнае месца. Але справа ў тым, што быць злосным - не так ужо і крута. Паспрабуйце ў новым годзе менш крыўдзіцца, пакінуўшы свой гнеў толькі на тое, што сапраўды важна.
Лягчэй стаўцеся да сябе
Часам мы заганяем сябе дзеля дасягнення мэтаў, якія ўсё роўна не ўдаецца дасягнуць. Мы робім памылкі. Мы церпім няўдачы. Добра, што Бог не чакае ад нас дасканаласці. Таму і нам не варта гэтага чакаць ад сябе. У наступным годзе, калі раптам "аблажаецеся", паспрабуйце выправіцца, але не зацыкляйцеся потым на тым, што адбылося, праявіце да сябе ласку, якую гатовыя праявіць і да навакольных.
Чытайце пабольш добрых кніг
У лісце сябру Клайв Люіс напісаў: "Цалкам дакладна: чалавеку патрабуецца раз у дзесяць гадоў перачытваць кожную добрую кнігу". Добрых кніг у гэтым свеце нямала, таму парада Люіса не падаецца вельмі практычнай, але тым не менш гэта вельмі каштоўная парада. Не важна, колькі часу вы ўжо патрацілі на чытанне, засталося яшчэ шмат думак геніяльных людзей, якія вы не чыталі. Усё, што вам трэба, гэта проста знайсці час пачытаць яшчэ.
Часцей стаўце пад сумнеў свае прадузятасці
Дастаткова зірнуць на навінавыя загалоўкі, сённяшнія падзеі і спрэчкі ўнутры Касцёла, і становіцца зразумела, што мы жывем у вельмі парваным на часткі свеце. Стаць на абарону таго, ува што ты верыш - гэта прыгожа і правільна. Але гатоўнасць выслухаць другі бок і спробы паставіць сябе на чужое месца - гэта таксама добра. Нават калі нашыя перакананні ад гэтага не памяняюцца, праверка сваіх прадузятасцяў не толькі здольная іх змяніць, але і, як ні дзіўна, умацаваць.
Паменш часу з тэлефонамі
Калі ў наступным снежні вы будзеце разважаць над адыходзячым годам, наўрад ці вы ўспомніце усе статусы сваіх знаёмых у сетках або змест смешных ролікаў на Youtube. Нават калі вы не сядзіце ўвесь час VK, нам усім варта менш глядзець на экраны нашых тэлефонаў і пабольш ў твары сяброў і прыгажосць, што навокал.
Часцей трапезнічайце з тымі, хто вам дарог
Мы ўсе вельмі занятыя. І ў рэальным жыцці часта значна зручней заехаць па дарозе ў які-небудзь фастфуд, перахапіць абед на працоўным стале, а падчас вячэры ўткнуцца ў тэлевізар дзеля чарговага серыяла. І ў гэтым няма нічога такога заганнага, калі рабіць так час ад часу. Але калі трапеза на бягу становіцца жыццёвай руцінай, вы пачынаеце абкрадваць сябе і важных у вашым жыцці людзей, пазбаўляючыся магчымасцяў паглыбляць узаемаадносіны.
Паводле Христиане