Прызнайцеся, нам усім страшна даведацца, што здарыцца, калі выключыць увесь гэты шум.
У сучасным свеце цішыня канчаткова пераможана. Мы дазволілі шуму напоўніць усе куткі нашага жыцця. Дзень пачынаецца з сігналу будзільніка, а засынаем мы пад "медляк" чарговай поп-зоркі. Нават падчас "ціхай малітвы" ў касцёле часта ўключаць які-небудзь фон акустычнага інструмента, які абараняе нас ад нязручнай цішыні. І справа нават не ў гуках. Наш мозг атакуе пастаянны шум забавак. Мы глядзім у смартфоны, планшэты, кампутары - усе гэтыя экраны віртуальнага свету, які патрабуе пастаяннай увагі. Мы стварылі гукавое суправаджэнне амаль для ўсіх жыццёвых сітуацый. У выніку цішыня стала чымсьці нерэальным, фантазіяй, выдуманым светам, які мы вырашылі ніколі не наведваць. Ды і навошта? Каб свет нас прымаў, нам трэба не адставаць ад культуры, што навокал. А каб не адставаць, нам варта пастаянна трымаць вуха востра. А бо ў цішыні таксама ёсць свае перавагі, якія мы за шумам, часам, не здольныя разглядзець. А цяпер крыху падрабязней пра гэтыя перавагі.
У цішыні агаляюцца рэальныя пачуцці
Часам мы выбіраем шум, таму што баімся, спыніўшыся, сутыкнуцца тварам да твару з уласнымі пачуццямі. Ва ўсім гэтым шуме можна забыцца і не адчуваць адзіноту і страхі. Так, ілюзія гэтай сувязі з астатнімі людзьмі здаецца такой салодкай. На жаль, такая тактыка ў рэшце рэшт прыводзіць да расчаравання. Бо праблемы не вырашаюцца, калі іх пазбягаць. Каб іх вырашыць, трэба "паглядзець ім у вочы".
Каб пачуць цішыню, патрэбна смеласць. А калі ўвесь час абязбольвацца шумам, жыццё губляе свой святы сэнс. Цішыня адкрывае боль, якую мы спрабавалі заглушыць. Гэта тыя раны, якія даўно трэба было адкрыць. Смутак - гэта не дэман, які крадзе радасць, а адкрыццё скрухі - яна дазваляе нам шчыра зірнуць на тое, пра што мы не хацелі б думаць: пра сэнс жыцця, пра стан грамадства, пра неабходнасць вечнага Збаўлення.
Гэтыя зноў адкрытыя для нас трагедыі - і падаўленыя эмацыйныя раны, і адлучэнне ад збаўлення - яны як заражаныя раны, якія немагчыма вылячыць, калі не пачаць іх апрацоўваць лекамі. І лячэнне пачынаецца з цішыні.
Цішыня дапамагае нам знайсці "сапраўдную супольнасць"
"Ты не самотны". Гэтыя тры словы мы часцей за ўсё чуем і адчуваем першымі, калі надыходзіць цішыня. Разумеем мы гэта ці не, але нашае жыццё праходзіць у пастаянным пошуку "сваёй супольнасці" як раз з-за таго, што мы хочам заглушыць гэтыя тры словы. Адзінота, якое пачынае праяўляцца, як толькі мы выключаем шум, жахае нас. І мы, баючыся вывучыць і зразумець гэтае пачуццё, проста бяжым прэч. У нас ва ўсіх ёсць прыроджанае жаданне быць часткай чагосьці. Цалкам здаровае жаданне мы спрабуем задаволіць зусім нездаровымі спосабамі. Калі выключыць гукі, якія адцягваюць нас ад сутнасці, мы зможам вывучыць свае жаданні і страхі, якія ўзнікаюць у нас ад адзіноты. У цішыні можна, нарэшце, пачуць сябе.
Усе так ці інакш сутыкаюцца з адзінотай. І нейкім дзіўным чынам прызнанне гэтага агульначалавечага болю дае нам суцяшэнне і дух таварыства. Мы не самотныя ў сваёй адзіноце.
У цішыні можна пачуць Езуса
Навучыцца радавацца цішыні - працэс цяжкі. Мы ўсё жыццё аддавалі перавагу шум, таму для нас стала нормай запаўняць цішыню хоць якім-небудзь шумам. Але каб пачуць голас любові свайго Створцы, нам пара адабраць цішыню ў свайго жыцця, перапоўненага забаўкамі. Маленькія перамогі, калі мы проста што-небудзь выключаем, прывядуць нас да вялікіх рашэнняў, калі мы будзем свядома выбіраць саўндтрэк для свайго жыцця. Замест бесперапынных мелодый мы пачнем шанаваць паўзы. Пасярод аўдыё віру словы Створцы падобныя на шэпт. Вельмі часта Яго голас не імкнецца супернічаць з вадаспадам іншых галасоў. Яго голас проста вабіць. Ён моліць. Ён просіць цябе спыніць хаос, забаўку, іншыя галасы. Іх крык павінен сціхнуць, каб мы змаглі знайсці тое, што спрабуем знайсці. І калі надыходзіць цішыня, мы гатовыя слухаць. І тады мы здольныя перамагчы галасы, якія абяцаюць нам адзіноту. І тады мы, нарэшце, можам пачуць надзею, якую так хоча пачуць наша сэрца. "Ты не самотны. Я цябе люблю. Ты - мой".
Паводле Христиане