Калі Езус убачыў паралізаванага чалавека, які сядзіць каля фантана, Ён задаў дзіўнае для мяне пытанне: "Ці хочаш быць здаровым?" (Ян 5:6)
Калі я першы раз гэтыя словы прачытала, то падумала: "Што гэта за пытанне? Хіба можа чалавек не прагнуць ацалення?" Бо чалавек той хадзіць не мог. Ён увесь свой час праводзіў каля фантана, куды людзі прыходзяць дзеля ацалення. І ўсё ж такі Езус, перш чым ацаліць чалавека, пытаецца, ці хоча ён, каб гэта адбылося.
Падчас працы псіхолагам-кансультантам і назіранняў за маімі ўласнымі праблемамі я стала разумець, чаму Езус мог задаць гэтае пытанне. Справа ў тым, і гэта можа здацца вельмі дзіўным, мы не заўсёды хочам, каб нам стала лепш. Мы не заўсёды жадаем пазбавіцца ад праблем, якія замінаюць нашаму росту. І што самае дзіўнае - мы часта нават не разумеем, што супраціўляемся ўласнаму ацаленню.
Можна ненавідзець сваю шкодную звычку, стаміцца ад сітуацыі, якая склалася ў жыцці, але ў глыбіні душы ўсё яшчэ хацець, каб гэта ўсё нікуды не падзелася. Можна ўпарта маліцца за змены, але ў сэрцы сваім быць не гатовымі расстацца са складзеным ходам рэчаў.
Напрыклад, жанчына, якая хоча дараваць сябе, але не можа гэта зрабіць, таму што недзе ўнутры ўпэўненая, што павінна быць як-небудзь пакараная. Яна ведае пра ласкі крыжа, але ў той жа час чамусьці думае, што Бог жадае, каб яна нейкі час пажыла з пачуццём віны. І як бы яна ні хацела спыніць свае душэўныя пакуты, яна проста не можа сабе дазволіць гэтага.
Бог не будзе сілай прымушаць нас прыняць дар ад Яго, калі мы просім аб ім, але адразу ўсімі рукамі і нагамі пярэчым прыняццю гэтага дару. Для руху наперад варта для пачатку вырваць з сябе з коранем гэтыя "ілжывыя перакананні" і атрымаць назад "частку сябе", якая да гэтага моманту разрывалася супярэчнасцямі.
Часам усё пачынаецца з уласнага дазволу пачуць гэтыя самыя перакананні, якія не даюць нам рухацца наперад, і праверыць іх на "сапраўднасць".
Магчыма, чалавек каля фантана так доўга жыў жыццём паралізаванага чалавека, што цалкам сабе звыкся са сваім статусам-кво і супакоіўся. Магчыма, яго палохала непрадказальнасць новага жыцця, ці ён не быў упэўнены, што ягоная сям'я будзе працягваць аказваць яму ўвагу. Ўсё магчыма. Але, калі б ён быў больш зацікаўлены ў звыклым камфорце, а не ў новым жыцці, ён адмовіўся б ад запрашэння Езуса да ацалення.
Што рабіць са сваімі ілжывымі перакананнямі?
Адзін са спосабаў вызначыць, якія ўнутраныя перакананні могуць вам перашкаджаць рухацца наперад, паспрабаваць працягнуць наступны сказ:
"Я не магу адмовіцца ад ўсе гэтага, таму што ..." Вельмі важна пачуць любую фразу, якая прыйдзе на розум, без спробаў асудзіць яе ці прааналізаваць. Няхай яна сама выплыве аўтаматычна, без натужлівых спроб "выдумаць" яе. Толькі тады можна будзе ўбачыць, што ў нас унутры.
Таксама важна не толькі зразумець, якія мы маем ілжывыя перакананні, але і сустрэць іх са спачуваннем. Па іроніі лёсу, мы не зможам ад іх пазбавіцца, калі будзем "закаркоўваць" іх думкамі, што так думаць недазваляльна. Боль і страх, якія насычаюць такія перакананні, не лечыцца асуджэннем - толькі любоўю. Толькі мяккае стаўленне да сябе дазволіць вам сапраўды адчуць сябе.
І калі гэта адбудзецца, мы можам пачаць змяняць гэтыя перакананні. Шукайце доказы, якія паказваюць на іх памылковасць: напрыклад, міласць, якую вы заслугоўваеце як Божыя дзеці, надзею і абарону, якую Бог накладвае на ваша будучыню. Прасіце Бога дапамагчы вам адчуць гэта і знайсці. Вывучайце Пісанне, каб знайсці словы для разважанні на гэтую тэму. Пачытайце таксама і кнігі, якія дапамагаюць зразумець вашую сітуацыю.
Прысвяціце час малітве, прасіце Бога аб умяшанні, аб вылячэнні ад ілжывых перакананняў. Прасіце Святога Духа прынесці ісціну ў ваша сэрца.
І зусім не абавязкова рабіць гэта ўсё ў адзіночку. Вам патрэбныя людзі, якія будуць дапамагаць вам, нагадваць пра тое, што праўдзіва.
Выдатна, што наш розум, як ні дзіўна, можа абнаўляцца, як і абяцае нам Пісанне. Неўролаг і аўтар шматлікіх кніг доктар Каралін Ліф сцвярджае, што згодна з яе даследаваннямі, калі чалавек мяняе вобраз мыслення, у яго мозгу адбываюцца пэўныя біялагічныя змены. Яна сцвярджае, што негатыўныя думкі выглядаюць на сканаванні, як цёмныя адгалінаванні, а пазітыўныя, наадварот, як светлыя. Кожны раз, калі ў нашай падсвядомасці фармуецца думка, мы становімся перад выбарам - падтрымаць гэтую думку або не. У нас ёсць здольнасць усё змяніць. І менавіта на гэтым этапе "цёмныя галіны" могуць знікнуць, а ім на замену ўтварыцца светлыя. Дзіўна, так?
Радасна вітайце свае ўнутраныя перамены, таму што нават само рашэнне "абнавіць свой розум"" - выдатна і абнадзейліва. Але таксама зразумейце, што гэта працэс. Каб пазбавіцца ад думак, якія ў вас укараніліся і прыняць на ўзбраенне новыя і праўдзівыя, спатрэбіцца час. Радуйцеся кожнаму кроку наперад. Калі атрымліваеце якую-небудзь параду, прымайце праўду. Шукайце Бога, успамінайце пра тое, аб чым ужо даведаліся.
І апошняе. Нагададвайце сабе, што вы можаце "па-мірнаму" пазбавіцца ад таго, што вам перашкаджае. Дасканалая Божая воля для нас, Ягоная свабода і жыццё з лішкам - усё гэта сапраўды лепшае для нас. І даступна для нас у любы момант.
Паводле Христиане