Ператамленне можа нагнаць любога з нас. А наступствы ператамлення могуць разбурыць не толькі вашае жыццё, але і жыццё вашых блізкіх. Будзьце асцярожныя: не кажыце, што ператамленне - гэта не пра вас. Вось 5 міфаў, якія часта патаемна ўваходзяць ў нашае жыццё і працу.
"У мяне няма часу на любімыя заняткі".
Некалькі гадоў таму адзін лекар глянуў на мяне ва ўпор і прамовіў: "Жахліва выглядаеце!" Ён, відавочна, не баяўся закрануць мае пачуцці.
Маё тагачаснае ператамленне адклікалася ў кожнай клетачцы майго цела. Акрамя вітамін лекар даў мне напрыканцы савет, які я ніколі не забуду: "Вам здаецца, што гэта эгаістычна, але варта знайсці час для рэгулярных заняткаў нейкай любімай справай".
Я ехаў дадому і думаў: "Але столькі яшчэ спраў недароблена па працы, а ўвесь вольны час, калі ён ёсць, трэба аддаць жонцы і дзецям ... ці, можа, наогул, мне трэба пайсці накарміць бяздомных ?!"
Вы можаце рабіць што заўгодна, толькі б стаць героем у вачах людзей, што навокал, але ў канчатковым выніку станеце для іх поўным ідыётам, калі будзеце ігнараваць свае патрэбы. Вечар з сябрамі, паход, язда на матацыкле ці баксёрская груша, каб адвесці душу, - зрабіце гэта. Усе паглядзяць на вас з адабрэннем.
"Вельмі важна, што думаюць пра мяне людзі".
Магчыма, вы адзін з тых людзей, з якіх любая крытыка і плёткі, як з гусака вада. У такім выпадку, рэспект (здымаю перад вамі капялюш).
Астатнія ж рэагуюць на гэта інакш. Вонкава нам здаецца, што мы проста раззлаваліся, але, калі капнуць глыбей, то мы паступова становімся ўсё больш няўпэўненымі людзьмі, якія цягнуць за сабой груз трывог і крыўд.
Уявіце на хвіліну, што вы вольныя ад меркавання людзей, што побач. Хіба не варта папрацаваць над сваёй свядомасцю, каб пазнаць гэта пачуццё свабоды? Бо заўсёды знойдуцца людзі, якім штосьці не падабаецца ў вас і вашых дзеяннях, нават калі вы ўсё робіце ідэальна.
Так будзьце самі сабой. Рабіце тое, што загадвае вам Гасподзь, і будзьце гатовыя да рознага роду меркаванняў. Езус ведае, што могуць падумаць людзі, калі дзейнічаеш згодна з воляй Божай - Яго ледзь не сапхнулі ў прорву, высеклі, а потым і зусім забілі.
"Мне трэба менш кантактаваць з людзьмі, каб усё паспець".
Калі мы ў чарговы раз пераехалі, мы апынуліся ў некалькіх гадзінах язды ад усіх нашых сяброў. У спробе кіраваць бізнесам выдалена я стварыў сабе кучу новых праблем. Першыя месяцы быў проста кашмар.
Калі мы з сябрамі нарэшце сустрэліся, я зразумеў, што мне няёмка. Я зусім не ведаў, пра што з імі гаварыць. А калі спрабаваў нешта сказаць, то гэта гучала фальшыва, і я сам усведамляў гэта. Гэтая няўпэўненасць прымусіла мяне яшчэ больш закрыцца ў сабе.
Не забывайце, што можна ўвесь час быць сярод людзей, і пры гэтым заставацца абсалютна адхіленым. Я маю на ўвазе нежаданне развіваць адносіны і быць сапраўднымі сябрамі. Калі я застаўся без людзей, з якімі я мог быць сам сабой, не баючыся прызнацца ў правінах і г.д., ператамленне толькі пагоршыла маю адзіноту. Не прыносьце ў ахвяру доўгія гады шчырай дружбы, лічачы сябе адзінокім важаком.
"Я ўсё змагу".
Іду ў заклад ваш спіс спраў на сёння размясціўся прыкладна на 30-50 радках. Трэба выбіраць 3-5 самых важных спраў і імкнуцца выканаць іх. Калі не выканалі гэтыя 3-5, то можаце брацца хоць за адну, хоць за ўсе адразу па спісе, але поспеху не чакайце.
Пачуццё расчаравання абавязкова наведае вас у канцы працоўнага дня, так як вы практычна не елі, не правялі час з блізкімі і адказвалі на ўсе ўваходныя лісты і званкі, але нічога так толкам і не зрабілі. Вы давядзеце сябе да адчаю. Не, спачатку, вы будзеце падбадзёрваць сябе, думаючы, які я малайчына, што працую, не складаючы рук; але потым гэты стан занятасці замест прадуктыўнасці загубіць не толькі вашае служэнне, але і вас саміх.
А цяпер прызнаюся шчыра: калі прыйдзе момант выбраць гэтыя 3-5 самых важных спраў, маліцеся старанна, каб Дух накіраваў вас у вашым выбары. У мяне выдатна атрымліваецца ставіць сваё царства вышэй Яго Царства. Мала таго, што бясконцая занятасць прыводзіць да ператамлення, з-за яе вы дакладна не выканаеце волю Божую.
"Я павінен быць ідэальным ва ўсім".
Нягледзячы на той факт, што імкненне да дасканаласці ў любой арганізацыі відавочна шкодзіць яе дабрабыту, прызнаюся, я марнаваў гадзіну за гадзінай ў спробе выціснуць з сябе нешта арыгінальнае, без канца перапісваў прамовы і артыкулы, і ніяк не мог спыніцца на якім-небудзь варыянце, усё шукаў...
Слова "дасканалы" па сутнасці сваёй азначае "паўнавартасны, завершаны". Але потым значэнне зведала змены і зараз азначае толькі адно - "ідэальны". Гэта ўсё роўна, як калі б "як мага хутчэй" ператварылася б у "прама хараз"! Калі адмовіцца ад паняцця "ідэальны" і імкнуцца да "завершанасці", то трэба зрабіць канкрэтныя крокі. Так, прайшоўшы першы этап, вы зможаце распачаць "другі" і г.д.
У заключэнне хачу сказаць, што гэтыя 5 пунктаў зводзяцца да адной праўды: Езус маліўся, каб мы былі адзіныя з Айцом, як і Ён быў адзіны з Ім. Калі вы з Ім, то ні адзін з гэтых міфаў не патопіць вас.
Дэйв Вайк
Паводле Христиане